Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Скажам “НЕ!” насіллю ў сям’і

Члены сям’і становяцца ахвярамі агрэсіўных дзеянняў значна часцей, чым староннія людзі. Гэта мае дачыненне як да дробных эксцэсаў, звязаных з нязначным прычыненнем шкоды здароўю, так і да больш сур’ёзных, у тым ліку забойстваў. Накіраванасць значнай долі агрэсіі, якая існуе ў грамадстве супраць блізкіх, адрозніваецца практычна ва ўсіх краінах, што дае падставу гаварыць пра ўніверсальнасць гэтай з’явы.

Паводле дадзеных Сусветнага трыбунала па парушэнні правоў жанчын, якiя прадастаўлены на Сусветнай канферэнцыі ААН па правах чалавека, якая праходзіла ў Вене, 54 працэнты ўсіх забойстваў адбываюцца ўнутры сям’і, і ў 90 працэнтах з гэтых злачынстваў ахвярамі становяцца жанчыны і дзеці.

Райвыканкамам сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва быў зацверджаны пратакол міжведамаснага ўзаемадзеяння па аказанні дапамогі ахвярам насілля ў сям’і, згодна з якім устаноўлены парадак аказання дапамогі ахвярам насілля, парадак дзеянняў спецыялістаў ТЦСАН, а таксама супрацоўнікаў РАУС і медыцынскіх работнікаў, спецыялістаў устаноў адукацыі ў выпадку выяўлення хатняга насілля. З мэтай прафілактыкі і недапушчэння дадзеных злачынстваў 20 жніўня ў актавай зале сярэдняй школы № 3 горада Ганцавічы быў праведзены  семінар-трэнінг “Прадухіленне насілля ў сямейна-бытавых адносінах”. Арганізатарам семінара стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У якасці гасцей прысутнічалі сацыяльныя педагогі школ горада і раёна, псіхолагі, спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іспектар ІСН і супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС, прадстаўнікі ЦРБ, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Праводзілі трэнінг члены Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Прававая ініцыятыва”.  Знаёмства з тэмай семінара пачала старшыня камісіі па правах жанчын Галіна Усцінава. Пасля размову пра псіхалагічную прафілактыку і папярэджанне насілля ў сферы сямейна-бытавых адносін павяла яе калега Надзея Цыркун, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу другога склікання, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт. Разам з ёй аб шляхах пераадолення і папярэджання насілля ў сям’і свой даклад прадставіла Наталля Маскалёва, кандыдат псіхалагічных навук. На пасяджэнні таксама прысутнічала намеснік дырэктара па развіцці накірункаў, эксперт-кансультант і партнёр кансалтынгавай групы “Rezультат” Антаніна Пажыдаева, якая расказала аб навыках камунікацыі для вырашэння рознагалоссяў мірным шляхам.

На працягу ўсёй сустрэчы члены арганізацыі “Прававая ініцыятыва” далі калегам з Ганцавіч і раёна метадычныя рэкамендацыі, якія раскрываюць сацыяльна-псіхалагічныя праблемы і падыходы да практычнага вырашэння праблемы насілля ў сям’і. Гутарка была неафіцыйная, кожны меў права выказаць сваё меркаванне па дадзенай тэме. Але па выніках семінара яно аказалася агульным: кожная сям’я павінна сказаць насіллю  “Не!”.

Ксенія ЛУЦКО.

Скажам “НЕ!” насіллю ў сям’і

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475