Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Падман дзяржавы і людзей

Асобныя прыватныя прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі, каб па мінімуме плаціць падаткі і рабіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны Міністэрства працы і сацабароны Рэспублікі Беларусь, заніжаюць дадзеныя па аплаце працы, альбо не адлюстроўваюць іх на рахунках прадпрыемства ўвогуле.

Фактычна заработная плата асобных работнікаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва значна вышэй за тую, якая адлюстравана ў ведамасцях налічэння і выплаты заработнай платы.

У той жа час у людзей, што атрымліваюць заработную плату “ў канвертах”, моцна зніжаецца іх сацыяльная абарона: дапамога па непрацаздольнасці, пенсія, іншыя сацыяльныя выплаты будуць налічвацца, зыходзячы толькі з афіцыйнай, адлюстраванай у бухгалтарскім уліку прадпрыемства, заработнай платы.

Дабіцца пэўнага поспеху ў барацьбе з такой негатыўнай з’явай дапамагае не толькі цеснае ўзаемадзеянне падатковых і праваахоўных органаў, але і інфармаванне гэтых службаў самімі людзьмі, якім наймальнік прапануе зарплату “ў канвертах”.

У мінулым годзе інспекцыяй у 6 суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці выяўлены парушэнні заканадаўства аб працы, у тым ліку ў двух арганізацыях з парушэннем артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь № 124-3 ад 17.07.2002 года (са змяненнямі і дапаўненнямі) “Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы”. У іх налічваецца заработная плата ніжэй узроўню мінімальнай. Яшчэ ў 4 суб’ектаў гаспадарання выяўлены факты выплаты заработнай платы без адлюстравання ў рэгістрах бухгалтарскага ўліку, у тым ліку трыма індывідуальнымі прадпрымальнікамі прыцягваліся да прадпрымальніцкай дзейнасці наёмныя асобы. А ў адной арганізацыі выяўлены факты выплаты заробку “ў канвертах”.

Падчас выязных праверак сёлета ў трох суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці выяўлены факты выплаты заработнай платы без адлюстравання яе ў рэгістрах бухгалтарскага ўліку. Парушальнікамі сталі два індывідуальныя прадпрымальнікі і адна арганізацыя. Агульная сума адміністрацыйных штрафаў склала 13,8 мільёна рублёў.

У ходзе пазапланавай праверкі сялянска-фермерскай гаспадаркі “Аксяйчук” устаноўлена парушэнне часткі 1 артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.10.1994 года № 3321 –ХІІ “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці” (са змяненнямі і дапаўненнямі), а менавіта: заработная плата, адлюстраваная па рэгістрах бухгалтарскага ўліку значна адрозніваецца ад фактычна выплачанай. Акрамя гэтага, парушаны падпункт 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.07.2005 года № 314 “Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах”. Гаспадарка выконвала будаўнічыя работы без заключэння з грамадзянамі працоўных дагавораў у пісьмовай форме, а заработная плата, адпаведна, выплачвалася “ў канвертах”.

Інфармацыя па згаданых парушэннях накіравана ў Баранавіцкую міжраённую інспекцыю працы.

Аляксандр САКЕЛЬ,

намеснік начальніка — начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ганцавіцкім раёне.

Падман дзяржавы і людзей

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472