Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У інтарэсах кожнага грамадзяніна

У далёкім 1920 годзе ў Мінску быў створаны Цэнтр статыстычнага бюро. З дня заснавання прайшло больш чым 90 гадоў.  За працяглы час назва гэтай дзяржаўнай структуры некалькі разоў мянялася. Зараз яна гучыць так: “Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь”.

Несумненна, на працягу амаль векавой дзейнасці органы дзяржаўнай статыстыкі набылі багаты вопыт, дасягнулі пэўных поспехаў. Што ўяўляе сабой гэтая важная дзяржаўная структура сёння, якую ролю адыгрывае ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы нашай дзяржавы? Аб гэтым гутарка з начальнікам аддзела статыстыкі Ганцавіцкага раёна Іванам БОНДАРАМ.

— У савецкія часы вельмі папулярным было выказванне: “Статыстыка ведае ўсё”. Але ж дакладныя і своечасовыя статыстычныя выкладкі павінны рабіць адукаваныя і адказныя спецыялісты. Толькі тады можна поўнасцю давяраць шматлікім лічбам і працэнтам. Скажыце, Іван Іванавіч, якія функцыі выконвае і якія паўнамоцтвы мае ў цяперашні час раённы аддзел статыстыкі?

— Адна з галоўных нашых функцый — збор дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці і своечасовая яе перадача ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Брэсцкай вобласці. Прычым такую інфармацыю нашы спецыялісты атрымліваюць практычна ад усіх прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і асобных катэгорый прадпрымальнікаў Ганцаўшчыны. Як правіла, кіраўнікі самі прызначаюць адказных за перадачу статыстычных даных. За рэдкім выключэннем, гэтыя рэспандэнты спраўляюцца са сваімі абавязкамі.

— І ўсё ж, як вынікае з нашай размовы, выпадкі нясвоечасовай перадачы статыстычных даных здараюцца. Ці прадугледжаны меры ўздзеяння на асоб, вінаватых у гэтым?

— Так. Рэспандэнт нясе адказнасць за інфармацыю, пададзеную са спазненнем. Работнікі аддзела складаюць адпаведны пратакол і накіроўваюць яго ў суд. За адміністрацыйнае правапарушэнне ў гэтым выпадку прадугледжваецца штраф ад 20 да 80 базавых велічынь.

Такое ж спагнанне нясе вінаваты за скажэнне статыстычных даных. Махінацыі з лічбамі выяўляюцца звычайна ў ходзе планавых праверак. Аднак гэта, паўтараю, рэдкая з’ява.

— Якую ж карысць непасрэдна гораду і раёну прыносіць работа мясцовых статыстыкаў?

— Атрымаўшы нашы даныя, Галоўнае статыстычнае ўпраўленне вобласці іх аналізуе і адпраўляе дакументацыю па электроннай пошце ў Ганцавіцкі райвыканкам. Гэта дазваляе мясцовай уладзе аператыўна вырашаць тыя ці іншыя праблемы,  прымаць адпаведныя пастановы.

— Іван Іванавіч, чытачам, безумоўна, цікава было б даведацца аб найбольш блізкіх для іх статыстычных фактах. Напрыклад, які сярэднямесячны заробак у эканамічнай і сацыяльнай сферах ці, скажам, колькасць жыхароў у сельскай мясцовасці і ў горадзе…

— Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў чэрвені склала 4 мільёны 329,8 тысячы рублёў. Ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя яна наблізілася да 4,5 мільёна рублёў. Работнікі будаўнічых арганізацый у чэрвені атрымалі ў сярэднім 5 мільёнаў 538,9 тысячы рублёў. А самы высокі заробак у фінансістаў — 7 мільёнаў 170,9 тысячы рублёў. Не буду перагрувашчваць лічбамі, прыведзеныя вышэй даволі красамоўныя. Параўноўвайце, разважайце.

Цяпер наконт дэмаграфічнай сітуацыі. Па стане на 1 студзеня гэтага года ў сельскай мясцовасці пражывалі  14 тысяч 942 чалавекі, у Ганцавічах — 13 тысяч 982. У параўнанні з такой датай 2013 года сельскае насельніцтва зменшылася на 503 чалавекі, а вось гарадское, наадварот, павялічылася на 85 чалавек. Гэты невялікі прырост звязаны, на маю думку, з міграцыяй. Вяскоўцы будуюць у Ганцавічах дамы і пераязджаюць сюды на пастаяннае месца жыхарства. Да таго ж, апошнім часам у сельскіх населеных пунктах смяротнасць перавышае нараджальнасць.

— Сапраўды, статыстыка бывае рознай — і абнадзейваючай, і несуцяшальнай. Уся гэтая інфармацыя дасылаецца для апрацоўкі ў калектыў вашага аддзела. А ён, як вядома, невялікі…

— Пад маім кураўніцтвам працуюць пяць чалавек. Яны адказныя і дакладныя ў выкананні сваіх абавязкаў. Назаву ўсіх. Незаменнай памочніцай з’яўляецца мой намеснік Людвіка Віктаровіч. Заўсёды на вышыні ў самых розных сітуацыях галоўны эканаміст Таццяна Амельяновіч і вядучы эканаміст Алена Сукач. Гарантуюць надзейнасць і канфідэнцыяльнасць інфармацыі старшыя спецыялісты па правядзенні абследавання падворкаў Ніна Лісок і Таццяна Савеня.

Увогуле, работнікі статыстыкі  — гэта людзі з асаблівым станам душы. Яны рэдка бываюць навідавоку, аднак вынікі іх дзейнасці ведаюць і выкарыстоўваюць усе. Мы працуем у інтарэсах як дзяржавы, так і кожнага грамадзяніна.

— Якія пажаданні прагучаць з нагоды прафесійнага свята?

— У гэты дзень, ды не толькі, жадаю ўсім шчасця і дабрабыту, поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай рабоце. Асаблівая ўдзячнасць нашым ветэранам. З іх бяром прыклад, пераймаем багаты вопыт, вучымся працавітасці.

Гутарыў

Міхась АРЭШКА.

У інтарэсах кожнага грамадзяніна

НА ЗДЫМКУ:  начальнік аддзела статыстыкі Ганцавіцкага раёна Іван Бондар абмяркоўвае надзённыя справы са сваім намеснікам Людвікай Віктаровіч.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476