Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Беларуская кухня” на Ганцаўшчыне

Кулінарна-гістарычнае шоу “Беларуская кухня”, якое ладзіцца на тэлеканале “Беларусь 2” прапануе спрадвечна беларускія рэцэпты нацыянальных страў. Людзі, якія ўдзельнічаюць у шоу, працягваюць у нашы дні гатаваць па старажытных рэцэптах, як гэта рабілі продкі. Вядучая шоу, этнограф Ларыса Мятлеўская, разам са здымачнай групай ездзіць па гарадах і вёсках у надзеі адшукаць такія старадаўнія рэцэпты. Яна адбірае людзей, здольных перад камерай расказаць аб кулінарных сакрэтах. Пазней, ужо ў здымачнай студыі, шэф-кухар Вартан Санамянц і вядучая Алена Спірыдовіч перарабляюць рэцэпты, атрыманыя ад знаўцаў беларускай кухні, для сучаснага чалавека. Яны цалкам адаптуюць старадаўнія рэцэпты, гэта значыць, вучаць людзей, як рыхтаваць стравы не ў печы, а ў духоўцы, або ў печы мікрахвалевай, прапануюць цяперашнія прыправы і прадукты, якія для гэтых страў варта выкарыстоўваць — увогуле, перарабляюць старадаўнія рэцэпты пад сучасны арсенал гаспадыні.

Наш край багаты і на майстроў, і на краявіды, і на людзей, якія захоўваюць сямейныя сакрэты з пакалення ў пакаленне.

Таму ў нашым раёне вырашана было зняць цэлых восем перадач. Праўда, вяліся спрэчкі, ці варта аб’яднаць два выпускі, дзе рыхтуюць прадукты з рыбы, у адзін, але гэта мы з вамі даведаемся ўжо ў верасні, калі выпускі пра стравы нашай Ганцаўшчыны, выйдуць у эфір. Аб тым, чаму тэлевізіёншчыкі зацікавіліся нацыянальнай кухняй нашага краю, расказвае Маргарыта Саланевіч, дырэктар гарадскога Дома рамёстваў:

— У гэтым годзе, 4 — 5 ліпеня, мы ездзілі з майстрамі з Дома рамёстваў і са стравамі ганцавіцкай кухні выступаць у Мінск. Людзі падыходзілі, аглядалі ручнікі і іншыя прадметы народнай творчасці, цікавіліся прадстаўленымі ў нас беларускімі стравамі, напрыклад, самаробным сырам з Хатыніч, пыталіся, што яшчэ цікавага ёсць на Ганцаўшчыне. Потым да нас падышла этнограф Ларыса Мятлеўская, пацікавілася нашымі выстаўленымі прысмакамі. Мы абмяняліся кантактамі і літаральна за месяц арганізавалі здымкі.

Усяго ў здымках, якія вяліся два дні, прымалі ўдзел шэсць жыхароў Ганцаўшчыны. Пяць гаспадынь і адзін гаспадар дэманстравалі здымачнай групе стравы, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах.

“Беларуская кухня” на Ганцаўшчыне

З першымі двумя гаспадынямі, Валянцінай Іванаўнай Чыркун і Галінай Міхайлаўнай Ціхан з вёскі Крышылавічы, мы сустрэліся ў аўторак. Валянціна Іванаўна ўсё жыццё працавала ў культуры, таму хутка знайшла агульную мову з тэлевізіёншчыкамі. Свяціліся вочы, ледзь ўсхваляваны быў голас — усё выдавала, што яна шчаслівая. Падчас здымак яна жартавала, перабівала Ларысу Мятлеўскую — увогуле, старалася ажывіць здымкі. Было відаць, што дзейснай натуры гаспадыні сумна без любімай працы, хоць яна і трымае вялікую гаспадарку: курэй, гусей, каня. І кошцы з сабакам у яе доме таксама месца знайшлося.

Рыхтавала Валянціна Іванаўна цэлых тры стравы: хлебны квас, рыбныя кансервы і хатні сыр. Яна з задавальненнем расказвала пра кожную са страў усё, што магла. Напрыклад, рыбныя кансервы яе навучыла рабіць яшчэ яе мама, а яна ўжо расказала пра рэцэпты іх прыгатавання ўсёй вёсцы. Прычым, як дадае гаспадыня, раней гэтыя кансервы не закладваліся ў слоікі, а проста тушыліся ў печы. Для захоўвання класці іх туды пачала толькі яе мама, калі гаспадыні вучыліся рабіць нарыхтоўкі на зіму. А селядзец з карпа, які рыхтавала другая ўдзельніца, Галіна Міхайлаўна Ціхан, Валянціну Іванаўну навучыла гатаваць свякроў. Гэтаму рэцэпту ўжо крыху менш гадоў. Валянціна Іванаўна прызнаецца, што з’явіўся ён у іх толькі тады, калі выкапалі Лактышоўскае вадасховішча, і іх мужчыны пачалі ездзіць туды на рыбалку. Яшчэ, па словах Валянціны Іванаўны, яе хатні сыр мае нейкі асаблівы сакрэт, якім вельмі зацікавілася этнограф Ларыса Мятлеўская. Але гэта мы ўбачым ужо ў выпуску перадачы ў верасні. А хлебны квас Валянціна Іванаўна гатуе з цукрам і з мёдам.

У сераду мы пабывалі ў дзвюх вёсках адразу: у Вялікіх Круговічах і ў Борках. У Вялікіх Круговічах нас сустрэлі з асаблівай прыязнасцю. Поўны дом людзей, усе гарэлі жаданнем, каб “дарагія госці” не з’язджалі і засталіся даўжэй. Гаспадыня Святлана Локтыш і гаспадар Георгій Чыжык рыхтавалі кожны сваю страву. Святлана — капыткі беларускія з мачанкай. На пытанне, адкуль такая назва, яна адказала, што кавалачкі стравы нагадваюць капыты дробных жывёл. І праўда, нягледзячы на тое, што страва, па сутнасці, з’яўляецца разнавіднасцю клёцак, выглядае яна вельмі экзатычна. Георгій рыхтаваў фаршыраваныя яйкі. Незвычайнасць гэтай стравы заключаецца ў тым, што з яек пры падрыхтоўцы не здымаецца шкарлупіна. Адвараныя яйкі распілоўваюцца. Пра гэтую страву расказвае Ларыса Мятлеўская:

— Наогул, гэтая страва вельмі старая. У кнізе Вінцэнты Завадскай “Літоўская кухня”, якая выйшла ў 1854 годзе, яна называлася “яйкі сечаныя смажаныя” і мела два варыянты падрыхтоўкі: з курыных і з гусіных яек. Таксама ёсць невялікія адрозненні і ў начынцы. Кніга гэтая, дарэчы, вытрымала 14 перавыданняў і існуе зараз нават у перавыданні на беларускай мове.

“Беларуская кухня” на Ганцаўшчыне

Калі мы пад’ехалі да вялікага дома ў вёсцы Боркі, гаспадыня Ульяна Пятроўна Віннік, якая выйшла нам насустрач, вельмі ўзрадвалася, убачыўшы вядучую. Аказваецца, яна з Маргарытай і з Домам рамёстваў ездзіла ў Мінск. Калі мы ўвайшлі ў дом, першае, што кінулася ў вочы — велізарная колькасць саматканых ручнікоў, развешаных па ўсім памяшканні і калаўрот, які стаіць у адным з пакояў. Гаспадыня Улляна Пятроўна і яе свацця Валянціна Міхайлаўна Моніч рыхтавалі пернікі з макам і кашу з гарбуза з сухафруктамі ў гарбузе. Абодва рэцэпты захавала Валянціна Іванаўна з даўніх часоў. Хаця, напрыклад, пернікі лічацца рэцэптам, які прыйшоў з польскай кухні, яны мала чым адрозніваюцца ад беларускай выпечкі і, безумоўна, не менш смачныя. З часам жа іх сталі выпякаць у Беларусі ледзь не часцей, чым простыя булачкі.

Падводзячы вынікі гэтых цікавых двух дзён, варта сказаць,  што Ганцаўшчына багатая майстрамі і цікавымі людзьмі, якія захоўваюць старыя традыцыі беларускай кухні. І, спадзяёмся, што іх карысны вопыт спатрэбіцца гаспадыням, якія паглядзяць выпускі культурна-гістарычнага шоу “Беларуская кухня”, прысвечаныя Ганцаўшчыне.

Аляксандра ГУРМАН.

Здымкі аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475