Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як і раней, у страі!

Сцяпан Іванавіч Васілаў з’яўляецца жывым сведкам Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе, 15 жніўня, ён адзначыў свой 95-ы дзень нараджэння. Павіншаваць ветэрана з гэтым шаноўным юбілеем прыйшлі ваенны камісар Ганцавіцкага райваенкамата Валерый Касянюк, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Зялёнка, старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Яўгенія Стацько, адказны сакратар ветэранскай арганізацыі Алена Лелес, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі райспажыўтаварыства Святлана Балкіна, старшыня прафкама гэтай арганізацыі Сяргей Смаленскі, сацыяльны работнік Наталля Сахарэвіч, інспектар па асноўнай дзейнасці адапцыйна-сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Тамара Самусейка. 

У парадным пінжаку, з россыпам залатых медалёў на грудзях, сярод якіх медалі “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”, “За адвагу” і ордэн Вялікай Айчыннай вайны II ступені, Сцяпан Іванавіч выйшаў да брамкі сустракаць дарагіх гасцей. Усіх прысутных уразіла, што чалавек, які прайшоў вайну, удзельнічаў у вызваленні Польшчы і ўзяцці Берліна, быў паранены падчас бамбардзіроўкі, змог захаваць такую бадзёрасць духу і выдатны настрой. Ён з падзякай прымаў віншаванні, падарункі, стараўся жартаваць і частаваў усіх прысмакамі, спяваў песні ваенных гадоў і нават станцаваў, нягледзячы на шаноўны ўзрост. Але  як бы ні стараўся забыцца ветэран, памяць вяртала да падзей тых страшных гадоў, калі ён юнаком абараняў Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І гэтыя ўспаміны выліваліся ў бясконцыя аповяды, якімі Сцяпан Іванавіч дзяліўся на працягу ўсёй сустрэчы. А вочы героя ў тыя моманты засцілаў смутак, ён быццам зноў перажываў цяжкія гадзіны ваеннага ліхалецця.

У гэты святочны дзень прагучала шмат шчырых слоў у адрас юбіляра, дзясяткі пажаданняў здароўя і даўгалецця.  А сам Сцяпан Іванавіч нікога не абышоў увагай, падзякаваў кожнаму за маленькае свята.

Тэкст і фота Ксеніі ЛУЦКО.

Як і раней, у страі!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475