Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не стаць ахвярай інфекцыі

Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні на вострыя кішэчныя інфекцыі ў нашым раёне застаецца стабільнай і кантралюемай.

Па выніках за 7 месяцаў 2014 года ў раёне іх зарэгістравана 24 выпадкі, з якіх 4 — інфекцыйнай этыялогіі. Успышак (групавога) захворвання не зарэгістравана.

Ва ўмовах гарачыні, з мэтай недапушчэння захворванняў на вострыя кішэчныя інфекцыі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе строга захоўваць правілы асабістай гігіены.

Вострыя кішэчныя інфекцыі — гэта шматлікая група інфекцыйных хвароб, якія выклікаюцца рознымі мікраарганізмамі, прасцейшымі бактэрыямі, вірусамі, у пераважнай большасці з паражэннем страўнікава-кішачнага тракта. Узбуджальнікі інфекцыі ў арганізм чалавека трапляюць з ежай, вадой, у маленькіх дзяцей праз брудныя рукі, цацкі. Летам ёсць усе спрыяльныя ўмовы  для размнажэння і захавання ўзбуджальнікаў у акаляючым асяроддзі. Пры масавым назапашванні, верагоднасць таго, што ўзбуджальнік трапіць у  страўнікава-кішачны тракт чалавека, павялічваецца, адпаведна павялічваецца верагоднасць узнікнення захворвання. У гарачае надвор’е гэтая небяспека ўзрастае. Са змяненнем метэаўмоў (рэзкае павышэнне тэмпературы паветра) узрастае таксама верагоднасць парушэнняў тэмпературных умоў захоўвання і рэалізацыі харчовых прадуктаў, якія хутка псуюцца, што можа паслужыць прычынай хваробы.

Забруджванне харчовых прадуктаў можа адбыцца ў выніку парушэння правілаў асабістай гігіены пры прыгатаванні, кулінарнай і тэрмічнай апрацоўцы, пры парушэнні правілаў і тэрмінаў транспарціроўкі, захоўвання, рэалізацыі харчовых прадуктаў і кулінарных страў.

Трэба памятаць, што вострыя кішэчныя інфекцыі могуць выклікаць любыя недабраякасныя харчовыя прадукты. Варта звяртаць увагу на тэрмін прыгоднасці, на тое, у якіх умовах рэалізуецца прадукцыя, ці маецца халадзільнае абсталяванне для яе захоўвання, і ў выпадку ўзнікнення сумнення ў якасці тавару ад пакупкі лепш устрымацца.

Асабліва актуальнае гэтае пытанне для скорапсавальных малочных і мясных харчовых прадуктаў, вырабаў з крэму, якія патрабуюць асаблівых рэжымаў захоўвання і часта маюць кароткія тэрміны рэалізацыі. Таму ў першую чаргу звяртайце ўвагу на маркіроўку прадукцыі.

І яшчэ некалькі рэкамендацый па прафілактыцы вострых кішэчных інфекцый. Бахчавыя культуры не варта купляць у разрэзаным выглядзе, бо мікраарганізмы з паверхні лёгка пераносяцца  і размнажаюцца ў мякаці. Агародніну і фрукты перад ужываннем неабходна добра прамываць пад праточнай вадой. Усе харчовыя прадукты трэба трымаць у чыстым посудзе, скорапсавальныя — у межах дапушчальных тэрмінаў у халадзільніку. Гатовыя да ўжывання прадукты лепш трымаць асобна ад сырых. Салаты і вінегрэты з’ядайце адразу пасля прыгатавання, у крайнім выпадку, яны могуць захоўвацца ў халадзільніку не больш чым 12 гадзін. Харчовыя прадукты, калі яны застаюцца на наступны дзень, неабходна падвяргаць тэрмічнай апрацоўцы. Строга прытрымлівайцеся правілаў асабістай гігіены: мыйце рукі з мылам перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, пасля наведвання туалета, прагулак на вуліцы.

Алена АМЕЛЬЯНОВІЧ,

памочнік

урача-эпідэміёлага райЦГіЭ.

Не стаць ахвярай інфекцыі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475