Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Люстраное ззянне сталёвых дарог

У стомлены за дзень ад патоку машын і бясконцых крокаў горад на імгненне ўварвецца з боку чыгункі паспешны і часты перастук колаў. Памчаўся кудысьці яшчэ адзін цягнік. Ну і што! Колькі іх даводзілася бачыць больш чым за трыццаць пяць гадоў работы на чыгунцы.

Дзесьці ў самай сярэдзіне душы зварухнецца незразумелы сум. Узгадаецца штосьці роднае, згубленае сярод шэрага асфальту і гмахаў-дамоў, страчанае ў мітусні дзён.

Плывуць успаміны. Бачацца невялікія вакзалы, ціхія станцыі. Побач — рэйкі, адшліфаваныя цягнікамі да люстранога ззяння. Яны знікаюць за першым паваротам і бягуць далей, да нашых смелых мар, добрых надзей і жаданых сустрэч.

Вельмі люблю вакзалы за іх вечную бадзёрасць, за апошнія хвіліны ля вагона, калі павольна знікае развітальны ўзмах рукі.

Іншым разам час, праведзены ў дарозе, можна параўнаць з цікавай і карыснай кнігай. Гэта калі пашанцуе на спадарожнікаў-суразмоўцаў — спачатку самых звычайных, выпадковых людзей, а затым  добра  знаёмых, шчырых і сардэчных.

Мільгаюць за акном невялікія ўзлескі, вёсачкі, палі — маляўнічыя беларускія краявіды. Насупраць мяне засланіўся газетай сівы, даволі пажылога ўзросту мужчына. Чытае штосьці на апошняй  старонцы. Другой газеты няма, і яго сусед спрабуе падчытваць збоку. Гэта нязручна, і, страціўшы цярпенне, ён пытаецца:

— Ну што там на свеце робіцца?

Зашамацела газета, апынулася на каленях.

— Ды вось чытаю пра аднаго чалавека. Столькі гадоў прайшло пасля вайны, а баявыя ўзнагароды яго адшукалі.

Усе прыслухоўваюцца да размовы. Непрыкметна ляціць час. Вагон паступова напаўняецца сінім змрокам.  Бяжыць услед за цягніком малады месячык. Колькі кіламетраў праехалі, а ён не адстае, з цікавасцю пазіраючы на пасажыраў.

Мужчына, адклаўшы газету, узгадвае сваіх баявых таварышаў, ваенныя эпізоды. Шмат лёсаў пакалечыла вайна. Дагэтуль не сціхае боль аб загінуўшых.

Скончыўшы гаварыць, ён абхоплівае галаву рукамі. У наступіўшай цішыні больш выразна чуецца перастук вагонных колаў.

Бясконцыя кіламетры сталёвых дарог вядуць да людзей, іх учынкаў і характараў. Мая работа звязана з раз’ездамі. Прыходзіцца працаваць на перагонах, весці рамонт бытавых памяшканняў, кладовак, гаражоў.

Памятаецца, як гадоў дваццаць назад вырашыў напісаць пра аднаго вопытнага манцёра пуці. Прыехаў цягніком на станцыю Малькавічы. Спярша пагутарыў з яго кіраўніком, таварышамі па рабоце. Затым паглядзеў, як мой герой працуе.

Блакнот паступова запаўняўся патрэбнымі запісамі. Я ўжо збіраўся развітвацца з манцёрам пуці, як раптам падышла жанчына. Аказалася, што яе муж таксама працуе на чыгунцы. Пераканаўшыся, што я сапраўды пішу, стала з горыччу расказваць:

— Пражылі разам каля трыццаці гадоў. Дзяцей выгадавалі, вывучылі. Гаспадарлівы ён, працавіты. Ды стаў піць. Часта скандаліць, іншы раз не начуе дома. Дапамажыце, альбо хоць парайце, што рабіць.

Жанчына цяжка абаперлася аб сцяну станцыйнага будынка. Яе твар прарэзалі маршчыны, а з блакітных вачэй пацяклі слёзы.

Дробна задрыжаў у маіх руках блакнот. Цяжка было знайсці словы падтрымкі, даць добрую параду. Я  быў тады малады, ведаў жыццё, як кажуць, у асноўным па падручніках…

Чыгуначныя кіламетры дораць сустрэчы і развітанні. Людзі, з якімі знаёмішся ў дарозе, розныя — са сваімі крыўдамі і трывогамі, радасцямі і захапленнямі. Памяць занатоўвае найбольш хвалюючае, каб потым да яго вярнуцца.

Максім КАЗУН,

майстар участка

Лунінецкай дыстанцыі пуці.

Люстраное ззянне сталёвых дарог

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475