Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Агарэвічах ледзь не загінуў падлетак

Мінулы аўторак мог стаць апошнім у жыцці дзесяцігадовага хлопчыка Данілы Дуліка. Непаўналетні веласіпедыст літаральна пратараніў пярэдняе правае крыло трактара МТЗ-82.1. З цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай ён быў дастаўлены ў нейрахірургічнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской бальніцы.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Агарэвічах на перакрыжаванні вуліц Брэсцкая і Крысюка. Трактарыст мясцовага СВК Вадзім Лашко пры выездзе з другараднай на галоўную дарогу заўважыў маленькага веласіпедыста і паспеў спыніць трактар. Аднак гэта не прадухіліла трагедыю. Усе абставіны здарэння высвятляюць кампетэнтныя органы.

— Сёлета гэта ўжо трэцяе дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетніх веласіпедыстаў, — канстатуе старшы дзяжаўтаінспектар аддзялення ДАІ Аляксандр Коўш. — 26 красавіка ў Раздзялавічах васьмікласнік мясцовай школы атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. 26 ліпеня са шматлікімі цялеснымі пакалечаннямі і пераломамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне вучань 10 класа Люсінскай СШ.

Веласіпед — гэта ж паўнацэнны транспартны сродак. Трэба валодаць неабходнымі навыкамі і ведаць правілы дарожнага руху.

Наогул, кіраванне веласіпедам па дарозе, а тым больш, па праезнай частцы, дазваляецца толькі з 14 гадоў. Аднак і гэты ўзрост — небяспечны.

Дзеці ёсць дзеці. Бацькі павінны ўдзяляць ім пастаянную ўвагу, вучыць іх быць пільнымі і ўважлівымі на пешаходных пераходах, на праезнай частцы дарогі, на скрыжаваннях вуліц. Гэта адзін з галоўных абавязкаў усіх дарослых, а не толькі дзяржаўтаінспектараў.

У сваю чаргу ДАІ пастаянна праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне гібелі і траўматызму дзяцей на дарогах. Бацькі нясуць адказнасць за паводзіны свайго дзіцяці. Калі за кіраванне веласіпедам затрыманы падлетак, якому няма 14 гадоў, то на яго бацькоў складаецца пратакол аб неналежным прыняцці мер па выхаванні дзяцей. А вось за парушэнне правілаў дарожнага руху 16-гадовым веласіпедыстам яго ўчынак выносіцца на разгляд камісіі па справах непаўналетніх.

Хутка пачнецца новы навучальны год. Значна павялічыцца колькасць маленькіх удзельнікаў дарожнага руху. Трэба зрабіць усё, каб нашы дзеці вярталіся дамоў жывымі і здаровымі.

Міхась АРЭШКА.

Фота з архіва аддзялення ДАІ Ганцавіцкага РАУС.

Подсчитай — сколько нарушений совершили велосипедисты в Ганцевичах за два дня

https://www.youtube.com/watch?v=gcBaKoayOoY&list=UUh3h270sZec0FRvVJKdXN1w

У Агарэвічах ледзь не загінуў падлетак

У Агарэвічах ледзь не загінуў падлетак

ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫЯ  ПАПЯРЭДЖВАЕ

Як зрабіць дарожны рух бяспечным

Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей адбываюцца па розных прычынах: і па віне вадзіцеляў, і па неасцярожнасці. Але заўсёды лепш, мудрэй робіць той, хто імкнецца не дапусціць трагедыі — бо бяспека дзяцей — наша агульная задача.

За 6 месяцаў 2014 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 29 ДТЗ, у выніку якіх двое з іх загінулі і 27 атрымалі траўмы. Па віне дзяцей адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў. У астатніх дарожных аварыях (21 ДТЗ) дзеці пацярпелі па віне дарослых!

У чым жа прычына такой колькасці трагедый на дарозе? У першую чаргу, гэта няведанне элементарных правілаў бяспечных паводзін, адсутнасць узаемнай павагі і ветлівасці паміж удзельнікамі дарожнага руху. Па-другое, прычынай большасці аварый, у якіх пацярпелі дзеці, з’яўляюцца грубейшыя парушэнні Правілаў дарожнага руху — перавышэнне хуткаснага рэжыму, парушэнне правілаў абгону, выезд на паласу сустрэчнага руху, няпропуск пешаходаў і невыкарыстанне ў аўтамабілях дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў.

Веласіпедысты. Рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкод для іншых яго ўдзельнікаў. Пры адсутнасці ўказаных вышэй элементаў, дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей за 1 метр ад яе правага краю. Кіраванне ж веласіпедам па дарозе без суправаджэння дарослага дазволена толькі з 14 гадоў. І для таго, каб самастойна выехаць на праезную частку, неабходна ведаць і разумець не толькі агульныя правілы кіравання веласіпедам, але і правілы, якімі кіруюцца вадзіцелі аўтамабіляў. Веласіпедыст павінен ведаць значэнне ўсіх дарожных знакаў і дарожнай разметкі. Таму нават даросламу веласіпедысту перад тым, як выязджаць на праезную частку, неабходна добра падумаць, зможа ён на хаду без папярэдняй вучобы разабрацца ў складаных дарожных сітуацыях.

Вадзіцелі транспартных сродкаў павінны прызнаць, што веласіпед — паўнацэнны сродак перамяшчэння, якому ў некаторых выпадках законна дазволена рухацца па дарозе.

Веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал. Неабходна паклапаціцца таксама, каб ён  быў абсталяваны святлоадбівальнымі элементамі: спераду — белага колеру, ззаду — чырвонага, а сам веласіпедыст абазначыў сябе флікерамі або быў апрануты (нават пры дзённым святле) ў святлоадбівальную камізэльку. Такія  знакі робяць прыкметным чалавека ў цёмны час сутак пры блізкім святле фар аўтамабіля на адлегласці 140 метраў, пры далёкім яна павялічваецца да 400 метраў. Гэтага дастаткова, каб вадзіцель мог заўважыць веласіпедыста ці пешахода, зманеўраваць і пазбегнуць наезду. Пры здзяйсненні павароту папярэдне веласіпедыст падае жэст рукой, падпарадкоўваецца сігналам святлафораў. Трэба ведаць, што нельга ездзіць, не трымаючыся за руль. На веласіпедзе дазволена перавозіць толькі дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў у дадатковым крэсле, абсталяваным падножкамі. Забараняецца катацца на раме і багажніку, прывязваць да веласіпеда староннія прадметы. Веласіпедысту нельга рухацца па дарозе ва ўмовах снегападаў, завей і галалёдзіцы. На веласіпедзе дазволена перавозіць груз,  але ён не павінен перашкаджаць кіраваць транспартным сродкам і выступаць больш чым на паўметра па даўжыні і шырыні за габарыты веласіпеда.

Пешаходы. Што датычыцца Правілаў пераходу праезнай часткі, асабліва важна навучыць дзіця не толькі выбіраць бяспечнае месца для пераходу, але ўважлівасці і асцярожнасці на дарозе. Важна, не забываць праглядваць праезную частку ў абодва бакі, умець правільна ацаніць становішча, не пераходзіць дарогу ў неўстаноўленых месцах і быць асабліва ўважлівым у двары. Дарослыя павінны расказаць дзіцяці, што, гуляючы на дваровых тэрыторыях, забаронена выбягаць на праезную частку, не ўпэўніўшыся ў бяспецы. Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на прыпаркаваныя аўтамабілі, з-за якіх вадзіцель можа не заўважыць або несвоечасова заўважыць пешахода, які нечакана выйшаў на праезную частку. Абавязкова трэба зрабіць акцэнт на тое, што нават на пешаходным пераходзе пачынаць рух можна толькі ўпэўніўшыся, што паблізу няма рухаючагася транспарту або ўсе машыны ўжо спыніліся.

Пасажыры. Калі меркаваць па даных статыстыкі, дык у большасці выпадкаў дзіцячы траўматызм на дарогах “ляжыць на паверхні” дарослых. Гэта як непрадастаўленне перавагі на нерэгулюемых пешаходных пераходах, так і парушэнне Правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў.

Усім вадзіцелям і пасажырам неабходна памятаць, што рэмень — першы сродак, які дазваляе ўтрымліваць цела на сядзенні ў выпадку ДТЗ, а, значыць, скароціць цяжар наступстваў або выратуе жыццё. Прышпільвацца ў аўтамабілі неабходна ўсім да пачатку руху: і вадзіцелю, і пасажырам не толькі пярэдніх, але і задніх сядзенняў. Асабліва ўважліва трэба адносіцца да перавозкі дзяцей. Да 12 гадоў дзяцей на заднім сядзенні легкавога аўтамабіля рэкамендуецца перавозіць з выкарыстаннем спецыяльнага дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання (сядзення). Паўналетні пасажыр на заднім сядзенні легкавога аўтамабіля можа трымаць на каленях адно дзіця ва ўзросце да 12-ці гадоў пры ўмове, што названы пасажыр прышпілены рэменем бяспекі.

І няхай крэсла або рэмень — сродкі пасіўнай бяспекі, але ролю іх ні ў якім выпадку адмаўляць нельга. Лёс чалавека галоўным чынам знаходзіцца ў яго ўласных руках, асабліва на дарозе. Памятайце аб гэтым!

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ў перыяд з 2 чэрвеня па 29 жніўня 2014 года праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспечныя канікулы”. Вадзіцелям рэкамендавана быць асабліва ўважлівымі пры праездзе ўчасткаў дарог і вуліц, размешчаных паблізу ўстаноў пазашкольнай адукацыі і жылых зон, выконваць устаноўлены хуткасны рэжым.

На дарозе нельга дапускаць няўважлівасці, абыякавасці, яна не даруе нядбайнасці і памылак, а з’эканомленая мінута можа ў любы момант абярнуцца трагедыяй.

Вячаслаў ГУЛІЦКІ,

начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі  РАУС.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476