Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Непарыўная сувязь дзвюх дат

Сёлета 1 жніўня споўнілася 100 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны.

2 жніўня ў нашай краіне адзначаецца Дзень чыгуначніка. Гэтыя дзве даты непарыўна звязаны з маімі дзедам і бацькам, якія аддалі чыгунцы лепшыя гады свайго жыцця.

Балючых успамінаў аб Першай сусветнай шмат. Ураджэнка вёскі Ганцавічы Васіліса Качановіч расказвала пра бамбёжку станцыі Лунінец. Яна на той час там знаходзілася. Бамбілі з дырыжабля, які называўся цэпелін па прозвішчы яго стваральніка. Бамбёжка выклікала сярод лунінчан моцную паніку. Гінулі ў асноўным мірныя жыхары.

У падзей векавой даўнасці відавочцаў ужо няма, таму сведкамі з’яўляюцца дакументы або пераказы. Спрэчкі аб выніках Першай сусветнай не сціхаюць да гэтага часу. Відавочна толькі тое, што першапачатковыя добрыя намеры Расіі падтрымаць сербскі народ выліліся ў адну з самых кровапралітных войнаў, у гады голаду, холаду і жабрацтва. У ваенныя дзеянні былі ўцягнуты 36 краін свету і 37,5 мільёна чалавек. Перадзел карты свету каштаваў жыцця больш чым 10 мільёнам салдат і звыш 11 мільёнаў мірных жыхароў.

Мой дзед, Павел Лявонавіч Крэмянеўскі, 1881 года нараджэння, на той час працаваў на перагоне Ганцавічы — Лунінец. Жыла яго сям’я ў чыгуначнай будцы на 256-м кіламетры. Гэта пераезд ля вёскі Ганцавічы. З набліжэннем фронту ў 1914 годзе царскі ўрад паклапаціўся аб вывазе сем’яў чыгуначнікаў далей ад ваенных дзеянняў. Маю бабулю, Соф’ю Сямёнаўну Крэмянеўскую, 1889 года нараджэння, з пяццю дзецьмі (Зінай, Марыяй, Верай, Паўлам і маёй будучай маці Надзяй) адправілі ў Екацярынаслаў, зараз Днепрапятроўск. Па дарозе Вера і Павел памерлі ад тыфу і былі зняты з цягніка для пахавання, а дзе, родныя так і не даведаліся. У будучым Верай назвалі апошнюю дзяўчынку.

Мая маці, 1912 года нараджэння, расказвала, як яны, бежанцы, жылі. Пасялілі іх у якімсьці вялікім будынку, накшталт інтэрната. Месца ўсім не хапала. Дзеці спалі на вялікай пліце. Днём на ёй гатавалі ежу, а  перад сном засцілалі коўдрай. Днём хлопчыкі і дзяўчынкі, а іх было вельмі многа, разбягаліся па горадзе. Асабліва іх цягнула на пераходны чыгуначны мост Екацярынаслава.

Калі наступленне нямецкіх войск было спынена, сем’ям чыгуначнікаў было дазволена вярнуцца на радзіму. У 1915 годзе дзед забраў сям’ю дамоў. Пасля прыезду яшчэ нарадзіліся Люба, Ліза, Вера.

Барыс ЛЫНША,

ганцаўчанін.

НА ЗДЫМКУ: Павел Лявонавіч і Соф’я Сямёнаўна Крэмянеўскія.

Фота з сямейнага архіва.

Непарыўная сувязь дзвюх дат

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469