Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аб дзецях клопат надзённы

У спякотных сонечных промнях дагарае лета. Лісткі календара імкліва пачалі адлік яго апошняга месяца. А з ім неўзабаве адзвіняць, адгамоняць і самыя працяглыя школьныя канікулы. Пройдзе яшчэ крыху часу і адпачыўшыя, загарэлыя, пасталеўшыя хлопчыкі і дзяўчынкі вясёлымі, шчабятлівымі чародкамі запоўняць школьныя двары і класы, сядуць за парты. Як і якімі сустрэнуць установы адукацыі сваіх выхаванцаў?

Першымі “шукалі” адказы на гэтыя пытанні члены раённай камісіі па праверцы гатоўнасці ўстаноў адукацыі Ганцаўшчыны да новага навучальнага года, якія прыступілі да гэтай адказнай справы ўжо ў панядзелак, 4 жніўня. Перад ад’ездам камісіі ў першы, так скажам, рэйд, са спецыялістамі розных службаў, што ўваходзяць у склад яе, сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, які адзначыў важнасць даручанай справы, нагадаў аб тых аб’ектах, на якіх неабходна сканцэнтраваць асаблівую ўвагу з пункту гледжання іх бяспечнай дзейнасці,  параіў паглядзець узровень падрыхтоўкі да новага навучальнага года спартыўных залаў, высветліць ход нарыхтоўкі прадуктаў харчавання і праверыць месцы іх захоўвання, а таксама нагадаў аб тым, што камісія павінна завяршыць сваю работу да 12 жніўня.

У першы дзень работы камісія пабывала ў чатырох установах адукацыі: у Чудзінскай сярэдняй школе, у Чудзінскім дзіцячым садку, у Будчанскай дзіцячым садзе — сярэдняй школе і ў Дзяніскавіцкай дзіцячым садзе — сярэдняй школе.

Варта зазначыць, што сёлета графік традыцыйнай прыёмкі школ пачаўся крыху раней, чым у мінулыя гады. І ў гэтым ёсць рацыянальнае зерне: для выпраўлення выяўленых членамі камісіі недахопаў і недапрацовак у калектываў школ будзе больш часу. А як паказвае практыка, яны не застаюцца незаўважанымі перад усёбачнымі позіркамі членаў камісіі. І не дзеля птушачкі наведваюцца яны ў гэтыя дні ва ўстановы адукацыі.  Кожны дарослы разумее святую ісціну, агучаную вядомым педагогам В. Сухамлінскім: “Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фантазіі, творчасці”. Ствараюць гэты свет для іх, кожны год паляпшаюць яго  дарослыя, тыя, хто працуе з дзецьмі. І як паказала нядаўняе наведванне адных з самых аддаленых устаноў адукацыі, ствараюць з любоўю і адказнасцю. Дзе — уласнымі сіламі, дзе — з дапамогай спонсараў, бацькоў, вучняў старэйшых класаў. І, вядома ж, пры фінансавай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта.

Чысцінёй і парадкам, абноўленымі класамі, дзе яшчэ лунае пах фарбы і свежасць вымытага цюлю, сустрэлі членаў камісіі ўстановы адукацыі. Але ў кожнага спецыяліста —  свой аб’ект для прыдзірлівага вока: ад веснічак і сцяжынкі да школьнага ганка — да дошчак на падлозе, ад  кожнай дошчачкі для нарэзкі ў сталовых — да кухоннага абсталявання.  І гэта зразумела: спецыялісты, напрыклад, санітарна-эпідэміялагічнай службы добра ведаюць, што нават мініяцюрная трэшчынка на дошцы можа стаць прычынай вялікай бяды, таму так уважліва аглядаюць сталовы інвентар. У Чудзінскай СШ, напрыклад,  некаторыя з іх трэба замяніць. Патрабуе замены шафа для смажання, якая адслужыла свой тэрмін. На больш відным месцы трэба размясціць шыльдачку з планам эвакуацыі — дае параду спецыяліст раённага аддзела МНС, агучваюцца іншыя заўвагі…

Нам, звычайным абывацелям, некаторыя заўвагі могуць падацца дробязнымі, але спецыялісты ведаюць сапраўдную цану такім “дробязям” у выпадку экстрэмальных сітуацый, ад якіх, на жаль, ніхто не застрахаваны. А хто, як не дарослыя, у адказе за дзяцей?

І ў Чудзіне, і ў Будчы, і ў Дзяніскавічах кіраўнікі ўстаноў адукацыі занатоўвалі заўвагі членаў камісіі: у адных патрэбна замена цыркуляцыйнай сістэмы ацяплення, рамонт вадамернага вузла, у другіх наспела замена мыйных ваннаў, падключэнне гарачага водазабеспячэння. Зрэшты, сапраўдны гаспадар і сам павінен бачыць прарэхі ў сваёй гаспадарцы. І да прыходу верасня закончыць недапрацоўкі. Ды не забываць пра вядомае настаўленне мудрага француза Дантана: “Пасля хлеба самае важнае для народа — школа”.

Марыя ДЗЁМІНА.

Аб дзецях клопат надзённы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476