Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вышывальшчыца

Спякотнае сонца да сівага попелу высушвае зямлю. Пад яго няшчаднымі промнямі дачасна ападае садавіна, не даспеўшы, рыжэе каліна, выгараюць ледзь не да белага колеру цёмна-ружовыя лілеі, нават ад лёгкага дотыку асыпаюцца, укрываючы шматколерным пялёсткавым дываном, паніклая касмея, дэкаратыўны мак. Ды і лясныя звяры, і вясковая жыўнасць млеюць пад гарачым сонцам: ляніва пазірае на свет аберагальнік “курынага царства” певень, не падае голасу нават на незнаёмых гасцей вартаўнік-дварняк…

Вышывальшчыца

А тут, у гаючай прахалодзе выставачных залаў раённага краязнаўчага музея, гэтыя зямныя краскі ды жывыя істоты, без якіх нельга ўявіць сабе ні вясковую сядзібу, ні густыя лясныя абшары,  не паддаюцца ніякім прыродным капрызам. Ярка палымнеюць важкія гронкі каліны, моцна трымаюцца на пругкіх сцяблінах пушыстыя парасоны-галоўкі дзьмухаўцу, не мутнее, застаецца празрыста-чыстай вада ў хрустальнай вазе з пунсовымі макамі, недаверліва-насцярожана, але ўпэўнена пазірае на свет лясны драпежнік воўк, зручна ўладкаваўшыся на высокай бочцы, пільна сцеражэ чубатак  бравы певень. Якія ж кранальныя, знаёмыя, блізкія сэрцу кожнага чалавека абразкі! І ўвасоблены яны — у вышытых карцінах Кацярыны Пятроўны Малафей, цудоўнай рукадзельніцы, якая пасялілася ў нашым горадзе нядаўна.

Зусім выпадковай была сустрэча дырэктара раённага краязнаўчага музея Наталлі Кулеш з гэтай сціплай прыгожай жанчынай. Калі ж пазнаёмілася з ёй бліжэй, даведалася пра даўняе захапленне Кацярыны Пятроўны вышыўкай, а затым і пабачыла яе работы, была захоплена, літаральна пакорана не толькі іх хараством, але і колькасцю. Так у краязнаўчым музеі “прапісалася”  чарговая выстава вышытых карцін яшчэ мала знаёмай мясцовым рукадзельніцам карэннай украінкі, а цяпер, спадзяёмся, пастаяннай жыхаркі нашага палескага гарадка Кацярыны Малафей.

За гады існавання краязнаўчага музея тут працавала шмат розных выстаў, у тым ліку і вырабаў мясцовых вышывальшчыц. Здавалася б, не здзівіць ужо імі нашых распешчаных наведвальнікаў. Аж не, гледзячы на карціны, што ляглі ў аснову дзеючай цяпер у музеі выставы, разумееш: нельга перастаць захапляцца тварэннем людскіх рук, нельга не здзіўляцца таму, на што здатны апантаны любімай справай чалавек. Як нельга не наталяцца чароўнай прыгажосцю кожнай вышытай карціны і маёй новай знаёмай. А яшчэ — работ яе дачкі Ірыны і ўнучкі Анечкі, з вышытых карцін якіх зроблена выстава ў суседняй зале.

З трапяткім хваляваннем заходжу ў музей. Наталля Уладзіміраўна з цёплымі, загадкавымі праменьчыкамі радасці, задавальнення на твары і жаданнем падзяліцца імі з іншымі вядзе мяне ў залы, дзе пасялілася чароўнае хараство. Пераступаю парог — і ўваходжу ў свет душы яшчэ незнаёмай мне жанчыны. З першага позірку разумею: уваходжу не выпадковым госцем, не раўнадушным сузіральнікам. Заходжу аднадумцам. Я ўжо захапляюся гэтай жанчынай, цаню яе пастаянства і вернасць любімай справе, бо хіба без іх нарадзілася б столькі цудоўных работ, ад якіх выпраменьваецца незвычайнае святло і цяпло душы?  Спрабую ўявіць яе, нястомную рукадзельніцу. На дзіва, намаляваны мной вобраз і жанчына, што выйшла ў дзень нашага знаёмства з кватэры насустрач мне, — супалі. На прыгожым мілавідным твары Кацярыны Пятроўны зусім не ўгадваецца пенсійны ўзрост. Затое як ярка свецяцца гасціннасць, добразычлівасць, адкрытасць, аздобленыя шчырасцю і сціпласцю. Ва ўтульнай кватэры сям’і Малафеяў адчуваю сябе, як у даўніх-даўніх знаёмых ці верных сяброў. Адчуваю, як дома, а такое зусім не часта і не ва ўсіх гасцях  бывае…

Шчыра дзялюся з гаспадыняй уражаннямі ад вышытых ёю і яе блізкімі карцін, што пабачыла на выставе. “То тэ ж нэ всі”, — чую мілагучную пявучую ўкраінскую мову. Сарамліва-сціплая і такая ясная ўсмешка азарае твар жанчыны. — Подай онно, Аннушка, мою наволочку”, — звяртаецца Кацярына Пятроўна да сваёй трынаццацігадовай унучкі і пераемніцы Анечкі. І з навалачкі, нібы з чароўнага рога, дзяўчынка дастае, прыкмячаю — асцярожна, беражліва, бабуліны вышыванкі. Ды не толькі бабуліны, але і прабабуліны, свае, маміны. І я зноў акунаюся ў духмянае разнатраўе лугоў і садоў, любуюся насельнікамі стэпаў і джунгляў, спрабую зразумець тэхніку ткацтва ручнікоў чарнігаўскай майстрыхі — матулі Кацярыны Пятроўны, захапляюся далікатнымі карункамі да іх, дзівуюся ўзорам даматканай посцілкі — самым, бадай, каштоўным матуліным пасагам Кацярыне. Сям’і ваеннага Уладзіміра Малафея па роду службы не раз даводзілася мяняць месца жыхарства. Нялёгкімі былі паклажы, але ніколі не быў для іх цяжкім, непатрэбным грузам гэты матулін пасаг і Кацярыніны вышыванкі-захапленні.  Назіраючы за ўнучкай Пятроўны, слухаючы расказ вышывальшчыцы і пра даччыное захапленне рукадзеллем, пераконваюся: не згубяць і яны на жыццёвых скрыжаваннях, а наадварот, прымножаць гэтае неацэннае багацце — прыгожае, вытанчанае тварэнне руплівых, спрытных рук і тонкай душы сваіх родных.

Цікаўлюся, адкуль жа вытокі захаплення вышыўкай у Кацярыны Пятроўны і яе матулі? Пры згадцы пра матулю вочы Пятроўны вільгатнеюць: рана пайшла тая з жыцця. А якой гарнай майстрыхай была! Сорак пяць гадоў працавала ткачыхай на ткацкай фабрыцы ў пасёлку Дзігцяры! І дома ткацкі станок стракацеў начамі. На шаснаццаці панажаях, бывала, працавала мама. Затое якія прыгожыя, незвычайныя вырабы разляталіся па свеце! Бачу, бо не магу адарваць вачэй ад посцілкі-вясёлкі, што красуецца на канапе.

На надомным швейным “хлебе” сядзела пэўны час і Кацярына. Гэта цяпер маладыя матулі могуць даглядаць дзяцей ажно да трох гадоў. А некалі — да года. А калі няма садка? Калі няма з кім пакінуць малых? Вось і стала браць жанчына на Чарнігаўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў імя 8 Сакавіка працу на дом. Кацюша, як з любоўю называе яе муж, пакорміць сям’ю, хуценька паробіць хатнія справы, пакладзе спаць дачушку і сына, а сама — за швейную машынку, за іголку з ніткай. Бывала, за вокнамі світае, а яна яшчэ і не клалася спаць. Затое стосік зробленых з густам вырабаў быў гатовы.  Акуратную рукадзельніцу цанілі і давяралі вышыўку на вырабах з вельмі тонкай тканіны, якія ішлі на экспарт.

А сама Кацярына Пятроўна ўсур’ёз і назаўсёды захапілася вышыўкай крыжыкам для душы значна пазней, калі павырасталі, сталі на ногі дзеці. У продажы стала паяўляцца шмат часопісаў, узораў. Трапляе які на вочы Кацярыне Пятроўне, западае ў сэрца — абавязкова вышые.

Вышытымі карцінамі з густам упрыгожаны сцены ўтульных пакояў кватэры Малафеяў. А колькі іх чакаюць аздаблення ў рамкі! Глядзіш — вочы разбягаюцца, адна другой прыгажэй. Спытайце ў любой матулі, каторае яе дзіця самае любімае. Адказу не пачуеш: кожнае дарагое і мілае. Разумею, чаму так зацягнулася паўза, калі спытала Пятроўну пра яе любімую дзіцятка-работу. І ўсё ж жанчына называе карціну, дзе атуляе-засцерагае  дзетак сваімі крыламі анёлак. Такая ж карціна, толькі намаляваная фарбамі, была ў матулі Кацярыны Пятроўны. Тая яе вельмі любіла.“ Як я марыла вышыць такую!”— у вачах жанчыны бачу і тугу па матулі, і любоў да яе, і жаданне ўвекавечыць памяць аб ёй. Відаць, мара была такой запаветнай, такой палкай, любоў да матулі і памяць аб ёй такой святой, што сам лёс падарыў Пятроўне спатканне з запаветным узорам…

Цяпер ні дня не праходзіць, каб жанчына не ўзялася за любімую справу. І вось яны, плады яе любові і натхнення, на выставе. Завітайце і вы ў музей, паважаныя чытачы. Упэўнена: пасля гэтага ваша ўспрыняцце сэнсу жыцця, унутранага свету такіх апантаных любімай справай людзей, як прыгожая душой Кацярына Малафей, стане глыбейшым, святлейшым. І захочацца больш строга спытаць сябе: а які след на зямлі застанецца пасля цябе?..

Марыя ШЧАЎКУН.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469