Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ХУТКА І ЯКАСНА

У карагодзе гонкіх сосен ля вёскі Палонь размясціўся невялікі ўчастак пасеваў азімага трыцікале — усяго 10 гектараў. Калі мы сюды пад’ехалі, камбайнеры заканчвалі абмалот калоссяў на апошніх метрах. Па сагрэтым  сонцам полі плаўна плылі два збожжаўборачныя камбайны. Услед за імі шпарка рухаўся прэспадборшчык — цюкаваў у рулоны салому.

— Уборачныя работы вядуцца рытмічна, — расказвае галоўны аграном СВК “Цельшына” Дзмітрый Бруй. — Намалочанае зерне без прамаруджвання дастаўляецца на сушыльны комплекс. Яго трэба як мага хутчэй перапрацаваць — ачысціць, калі патрабуецца, ад рэшткаў пустазелля, прасушыць да патрэбнай кандыцыі. Ураджайнасць азімага трыцікале добрая. У сярэднім з гектара атрымалі  больш чым 30 цэнтнераў зерня. На асобных участках, дзе папярэднікамі былі прапашныя і бабовыя культуры, намалот дасягаў 50 цэнтнераў з гектара.

У гаспадарцы спаўна выкарыстоўваюць спрыяльнае сонечнае надвор’е. Хутка і якасна ўбралі на 400-гектарнай плошчы азімае жыта. Гэтая культура таксама парадавала, зраўняўшыся з ураджайнасцю азімага трыцікале.

ХУТКА І ЯКАСНА

Галоўныя ўдзельнікі жніва — камбайнеры. Сяргей Бабок разам з Васілём Рылкам камбайнам “КЗС-10” выдалі з бункера больш чым 500 тон зерня. Экіпаж дружны, вопыту і майстэрства, як кажуць, яму не пазычаць. Розніца толькі ў тым, што Васіль працуе шафёрам у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, а напярэдадні жніва бярэ водпуск і садзіцца за штурвал камбайна.  Адвозяць зерне з палёў два вадзіцелі “МАЗаў”  Уладзімір і Мікалай Жалезныя. На прэспадборшчыку стараннем вызначаецца трактарыст Віктар Бабок. Ён добра разумее, што трэба найхутчэй  зацюкаваць у рулоны  салому, каб яна не стрымлівала  падрыхтоўку глебы  пад будучы ўраджай.

Убіраць азімыя культуры нялёгка, а тым больш — палеглыя. А такіх у гаспадарцы каля 70 працэнтаў ад агульнай плошчы.  І ўсё ж, дзякуючы прафесіяналізму, кожны экіпаж за дзень убірае 13 — 15 гектараў зернявых, намалочваючы 50 — 60 тон зерня. Стараюцца і аператары сушыльнага комплексу Анатоль Васілевіч і Аляксандр Варвашэвіч.

ХУТКА І ЯКАСНА

Камбайнеры гаспадаркі прыступілі і да ўборкі яравых зернявых — пачалі з абмалоту ячменю. Ураджайнасць і тут высокая. У сярэднім з гектара атрымліваецца каля 30 цэнтнераў зерня. Гэтую культуру на 500-гектарнай плошчы ў СВК “Цельшына” мяркуюць убраць у сціслы тэрмін — за 7 — 10 дзён. Агульны намалот чакаецца важкі — каля 3 тысяч тон збожжа. Ураджайнасць складзе, паводле прагнозаў, 30 цэнтнераў зерня ў сярэднім з гектара — на 10 цэнтнераў больш, чым летась.

Паспяховаму і якаснаму правядзенню жніва садзейнічае зладжаная, без перабольшвання, самаадданая праца ўсіх удзельнікаў уборкі.

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКАХ: экіпаж камбайнераў у складзе Сяргея Бабка (злева) і Васіля Рылкі; напаўняецца кузаў зернем новага ўраджаю.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475