Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абмежаванне наведавання лясоў

Абмежаванне наведавання лясоў

Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб абмежаванні наведвання лясоў і заезду ў іх аўтатранспарту ў сувязі з усталяваўшымся на тэрыторыі раёна сухім і спякотным надвор’ем, з мэтай прыняцця дадатковых мер па папярэджанню магчымых надзвычайных сітуацый (пажараў).

Абмяжоўваецца наведванне насельніцтвам лясоў і заезд у іх транспартных сродкаў без дазволу органаў лясной гаспадаркі з 29 ліпеня 2014 года да асобнага распараджэння.

Спякота

У гэтыя ліпеньскія дні ўсталявалася спякотнае надвор’е. Па прагнозах сіноптыкаў сёння і заўтра паветра прагрэецца да 29 — 34 градусаў цяпла, што адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Выратавальнікі і медыкі папярэджваюць аб небяспецы цеплавога перагрэву. Гарачыня можа прывесці да хуткага абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдараў, абвастрэння сардэчна-сасудзістых захворванняў.

У час спякотнага надвор’я варта як можна менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі. Калі ж гэта непазбежна, то абараняйце галаву галаўнымі ўборамі ці парасонамі. Памятайце, што з 12 і да 16 гадзін сонца найбольш актыўнае. Таму ў гэты час пажадана абараняць усе ўчасткі цела ад сонечных промняў — выкарыстоўвайце закрытае адзенне і сонцаахоўны крэм. Ні ў якім разе не ўжывайце алкаголь — у спякоту яго дзеянне на арганізм шматкратна ўзмацняецца, да таго ж арганізм становіцца больш адчувальным да высокіх тэмператур. Імкніцеся ўжываць як мага больш вадкасці — ахалоджанай пітной ці мінеральнай вады. Сачыце за захоўваннем прадуктаў харчавання — пры спякоце бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў. Не карыстайцеся дэкаратыўнай касметыкай ўвогуле, ці выкарыстоўвайце яе па самым мінімуме: скура чалавека ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу цела. Закупорка пораў можа прывесці да перагрэву арганізма.

Больш таго, нельга займацца актыўным спортам пры тэмпературы звыш 25 градусаў цяпла, а таксама варта захоўваць спакой: любая ўзбуджальнасць узмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога і сонечнага ўдараў.

І, безумоўна, неабходна абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі. Калі такой магчымасці няма, то варта быць максімальна ўважлівым на дарозе, бо ў спёку можа пагоршыцца самаадчуванне, прытупіцца ўважлівасць і знізіцца рэакцыя.

Раённы аддзел

па надзвычайных

сітуацыях.       

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 528

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474