Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЗАЎЖДЫ НА ПАСТУ

Служба выратавальнікаў-пажарных не падзяляецца на час работы і адпачынку. Прафесія абавязвае заўжды быць гатовым прыйсці на дапамогу. І нават напярэдадні прафесійнага свята — Дня пажарнай службы, у размове начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Лабко больш закранае  праблемныя пытанні, звязанныя з пажарнай бяспекай. А іх хапае.

Толькі за мінулы тыдзень у раёне адбылося тры пажары: у Хатынічах гарэла надворная пабудова, у райцэнтры запалаў аўтамабіль, трагедыяй закончыўся пажар у Малькавічах — ноччу 20 ліпеня ва ўласным доме загінуў пажылы мужчына. Ён не ўжываў алкаголь, але вельмі шмат курыў… Усяго з пачатку года на Ганцаўшчыне зарэгістравана 30 пажараў, загінулі 2 чалавекі.

Як адзначае Андрэй Васільевіч, у 18 выпадках прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Гэта на 8 выпадкаў больш, чым летась. “Пераважная большасць пажараў і гібель на іх людзей адбываюцца па згаданай прычыне, — гаворыць начальнік РАНС. — Між іншым, праводзіцца вялікая прафілактычная работа: абследуем домаўладанні, выносім рэкамендацыі і прадпісанні па забеспячэнні пажарнай бяспекі. Працуем разам з сельвыканкамамі, работнікамі сацыяльных службаў, супрацоўнікамі міліцыі, але колькі б мы не імкнуліся звесці да мінімуму фактары рызыкі, без намаганняў усяго грамадства не атрымаем жаданага выніку. Калі чалавек, напрыклад, злоўжывае спіртнымі напіткамі, то яго варта трымаць пастаянна пад кантролем, а гэта магчыма, калі людзі, якія жывуць вакол яго, не будуць заставацца раўнадушнымі…”.

Сапраўды, пытанні пажарнай бяспекі адсочваюць многія службы, але нельга заставацца ў баку і жыхарам раёна. “Калі бачыце, што ёсць праблема — нельга маўчаць, — працягвае размову Андрэй Лабко. — Сусед злоўжывае спіртнымі напіткамі і курыць? Сваімі дзеяннямі ён пагражае не толькі сабе, але і сем’ям, якія жывуць побач — агонь бязлітасны і знішчае ўсё на сваім шляху. Таму не маўчыце — ёсць сельвыканкам, міліцыя, тэлефануйце нам — галоўнае прадухіліць трагедыю…”.

Між іншым, варта адзначыць, што яшчэ да 2000 года на Ганцаўшчыне ў сярэднім за год рэгістраваліся 70 — 80 пажараў, з 2000 па 2005 — 50 — 60, а пачынаючы з 2006 года гэты паказчык усталяваўся ў межах 40 пажараў у год. Зразумела, год на год не прыходзіцца, але тэндэнцыя сведчыць аб планамерным зніжэнні колькасці ўзгаранняў. Зразумела, пазбегнуць іх проста немагчыма, але трымаць сітуацыю пад кантролем якраз і дае магчымасць увесь комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, што праводзяцца выратавальнікамі-пажарнымі разам з усімі зацікаўленымі службамі. Хаця ёсць і нерэгулюемыя фактары рызыкі. Напрыклад, толькі летась у раёне адбылося 7 пажараў, прычынай якіх сталі разрады маланкі.

На сённяшні дзень у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях нясуць службу 66 чалавек. “Мы амаль поўнасцю вырашылі кадравае пытанне, — адзначае Андрэй Васільевіч. — А з 1 жніўня, калі прыйдуць некалькі маладых супрацоўнікаў, яно будзе закрыта. Увогуле, у нас працуе зладжаны калектыў аднадумцаў. І напярэдадні прафесійнага свята хацелася б пажадаць усім сваім таварышам, найперш, сухіх “рукавоў”, здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту”.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

ЗАЎЖДЫ НА ПАСТУ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476