Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сакаўныя ягады — чарніцы

На зборы чарніц людзі зарабляюць неблагія грошы, атрымлівае прыбытак ад рэалізацыі гэтых ягад і райспажыўтаварыства.

Начальнік аддзела нарыхтовак Алег Бышнеў адзначае, што адзін з самых ураджайных сезонаў прыйшоўся на 2012 год. Тады закупілі ў насельніцтва 160 тон чарніц. Прыбытак ад рэалізацыі склаў 103 мільёны рублёў. Але, як кажуць, год на год не прыходзіцца. Летась удалося нарыхтаваць менш — 109 тон, сёлета, па прагнозных паказчыках, будзе яшчэ менш. Пакуль у маразільныя камеры райспажыўтаварыства закладзена 40 тон чарніц.

На ўраджайнасць лясных ягад значны ўплыў аказваюць прыродныя фактары. Сёлетні год — не выключэнне. Адчувальную шкоду ягаднікам нанеслі майскія замаразкі. Асабліва пацярпелі чарніцы, якія пачалі цвісці ў канцы красавіка. На сёлетні ўраджай адмоўна паўплывала і леташняя жнівеньская спёка. Недахоп вільгаці не дазволіў кусцікам належным чынам развіць кветкавыя пупышкі. Такія высновы зрабілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Раней чарніцы закладвалі ў аміячныя маразільныя камеры, зараз іх пераабсталявалі на фрэонавыя. Яны больш бяспечныя, зручныя і эканамічныя. Прычым, паставілі дзве дадатковыя, агульнай умяшчальнасцю 60 тон. Такім чынам, шэсць маразільных камер здольны захоўваць 180 тон чарніц.

Калі ў пачатку сёлетняга сезона адзін кілаграм чарніц каштаваў 15 тысяч рублёў, то зараз ён знаходзіцца ў межах ад 31 да 33 тысяч рублёў.

Адзначым, што нарыхтоўшчыкі закупляюць чарніцы не толькі ў мясцовага насельніцтва, але і ў жыхароў Пінскага і Салігорскага раёнаў. Руплівасцю вызначаюцца Анжэла  Мельнік, Надзея Сташанін, Аляксандр Віннік, Ганна Муха, Жанна Бур’як.

Замарожаныя сакаўныя ягады карыстаюцца попытам не толькі ў айчынных спажыўцоў, але і ў замежных. Іх ахвотна набываюць прадпрымальнікі з Польшчы, Літвы і Латвіі. Гэта асноўныя імпарцёры.

Акрамя чарніц калектыў аддзела нарыхтовак райпо закупляе яблыкі, журавіны, парэчкі, грыбы, іншую прадукцыю прысядзібных участкаў і лясоў.

Міхась АРЭШКА.

Сакаўныя ягады — чарніцы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 579

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 502

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 473

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 392

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 624

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 418

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 445

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 559