Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзевяць цудоўных дзён

Дзіцячы лагер “Лідар”, арганізаваны на базе Ганцавіцкай школы-інтэрната, развітаўся са сваімі выхаванцамі. У аўторак, 15 ліпеня,  адбылося ўрачыстае закрыццё змены. За гэтыя кароткія 9 дзён усе, хто адпачываў і працаваў ў лагеры, парадніліся, сталі сапраўднымі сябрамі, адзіным калектывам, камандай. У гэтым вялікая заслуга важатых-выхавальнікаў і педагогаў, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.

Крок за крокам яны раскрывалі дзіцячыя таленты, творчыя здольнасці  і задаткі пры дапамозе шматлікіх конкурсаў, гульняў і тэматычных вечарын. Былі праведзены гульнявыя праграмы  “Тэрыторыя думкі”, “Вясёлы вусень”, “Хвіліна славы”, “Фотапаляванне”. З мэтай прапаганды нацыянальных беларускіх каштоўнасцей,  было праведзена міні-свята “Беларусь і я”, падчас якога дзеці і настаўнікі размаўлялі толькі на беларускай мове, выконвалі заданні, звязаныя з культурай і гісторыяй нашай краіны, папаўнялі свой моўны запас новымі фальклорнымі выразамі аб родным краі. Конкурс “Фантастычны дэсант” найбольш спадабаўся рабятам і насіў экалагічную накіраванасць. Яны цэлы дзень павінны былі збіраць абгорткі ад цукерак, марожанага, а таксама накрыўкі ад пластыкавых бутэлек, а затым рабіць кампазіцыі з іх. Гэтае мерапрыемства ўзбудзіла спаборніцкі дух, а таксама дапамагло падтрымаць чысціню і парадак на тэрыторыі лагера. Не абышлося без сюрпрызаў. Вечарам аднаго дня ў лагеры загучала ваенная сірэна, якая абвяшчала трывогу і ўводзіла надзвычайнае становішча. Гэта пачалася ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы лагера разам з прадстаўнікамі расійскай вайсковай часці пасёлка Азярэчча і супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАНС. Дзеці займаліся праследаваннем “дэзерціраў”, у ролі якіх і выступалі госці лагера.  Ну і канечне парадаваў дзень спорту, які праводзіўся пад назвай “Малыя Алімпійскія гульні”, дзе хлопцы і дзяўчаты паказалі ўзровень сваёй фізічнай падрыхтоўкі падчас спартландыі.

Лагер стаў наватарскім: кожны атрад меў сваю накіраванасць. Былі створаны групы вучнёўскага самакіравання, валанцёраў, развіцця творчых здольнасцей, актывістаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, піянераў, і спартыўны атрад. Таксама для дзяцей былі арганізаваны сустрэчы з харэографам, мастаком, педагогамі-псіхолагамі, прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Наватарства і новыя падыходы ў развіцці творчых здольнасцей дзяцей у лагеры адзначыў і старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, які прыняў удзел ва ўрачыстым закрыцці змены.

Дарэчы, дзякуючы таму, што  дапаможная школа-інтэрнат перайшла ў раённую камунальную ўласнасць, з’явілася магчымасць выкарыстоўваць цудоўную матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы, якая ў летні перыяд не была  задзейнічана.

Вялікую ўдзячнасць за аказанне спонсарскай дапамогі работнікі лагера выказваюць прадпрымальніку Галіне Чумаковай, кіраўніцтву Ганцавіцкага хлебазавода, камбіната бытавога абслугоўвання, райспажыўтаварыства, швейнага прадпрыемства “СуперМайк”, Ганцавіцкага РАНС і Азярэчанскай вайсковай часці. Дзякуючы ім дні знаходжання ў лагеры сталі для дзяцей сапраўдным святам.

Вынікам працы педагогаў і арганізатараў сталі шчаслівыя ўсмешкі дзяцей. Выхаванцы не хацелі развітвацца з сябрамі, настаўнікамі, з лагерным жыццём. А таму на наступны год абяцалі абавязкова вярнуцца.

Ксенія ЛУЦКО. Здымак на памяць. Фота Аксаны РЫЛКА.

Дзевяць цудоўных дзён

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474