Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Які розны падыход

Хтосьці з мудрых сказаў: што і як чалавек робіць, такі ён і ёсць. Пераканана ў глыбокім змесце гэтага выказвання даўно, бо маю за плячамі доўгае жыццё і вялікі вопыт. А не так даўно ў чарговы раз пераканалася: каб добра выконваць справу, за якую бярэшся, трэба любіць яе, паважаць сябе і акружаючых цябе людзей. І хачу расказаць, як па-рознаму могуць выконваць адну і тую ж работу людзі адной і той жа арганізацыі.

Жыву я ў доме № 14, што па вуліцы Гагарына ў нашым горадзе. Дом стары, і зразумела, што ў кватэрах знасілася сантэхнічная сістэма. Мы з дачкой інваліды, не мелі магчымасці і сілы ўсё памяняць. І калі выйшла са строю мыйка на кухні, звярнуліся па дапамогу ў камунгас. Пасля майго званка да нас прыйшлі двое спецыялістаў гэтай арганізацыі, паспрабавалі ліквідаваць няспраўнасць, але потым сказалі, што згніло калена. Я пачала іх прасіць, каб дапамаглі набыць ракавіну і калена, бо мы з дачкой не ў стане самі гэта зрабіць. Адзін з мужчын адказаў, што цяпер у магазінах хапае ўсялякай сантэхнікі. Але ж я, тлумачу яму, не разумею, якую трэба набываць. На маю просьбу дапамагчы ў гэтым, адзін з сантэхнікаў сказаў, што не зможа прыйсці назаўтра, а затым у яго два выхадныя, і ён не бывае там, дзе магазіны.

Праз два дні я зноў звярнулася са сваёй праблемай у камунгас. Прыехалі двое маладых людзей, але і яны аднесліся да нашых турбот абыякава. Не буду называць іх прозвішчы, яны самі сябе пазнаюць, а таксама апісваць падрабязнасці рамонту, але скажу, што валакіта гэтая цягнулася сем дзён, пакуль да нас не прыехалі іншыя спецыялісты з камунальнай службы і з іншымі адносінамі да праблем пажылых і нямоглых людзей. Яны спакойна, даходліва растлумачылі сітуацыю, уважліва вывучылі, як зручней і без дадатковых для нас праблем ліквідаваць непаладкі, і ўсё зрабілі, як належыць. Дык хіба ж не па-рознаму адносяцца да сваіх абавязкаў людзі? Шчыры дзякуй мы хочам сказаць добраму, чуламу чалавеку і выдатнаму спецыялісту камунальнай службы Дзмітрыю Заньку, які па-людскі аднёсся да нас, інвалідаў. Заставайся, Дзмітрый, такім жа заўсёды. Ну, а бракаробам і абыякавым да сваіх абавязкаў людзям, мы хочам нагадаць: не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца.

Зінаіда ВАЛЕЦКАЯ, жыхарка г. Ганцавічы.

Які розны падыход

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475