Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хай спакойнымі будуць жыццёвыя вёрсты

Час — што плынь рачная. У паўсядзённых вясковых клопатах Ульяна і Аляксандр Віннікі, якія жывуць у Борках, нават не прыкмячалі, як мільгаюць лісткі іх сямейнага календара. Але памяць, нядрэмная і строгая вартаўніца ды захавальніца лёсавызначальных падзей на жыццёвай вярсце кожнага чалавека, не магла не нагадаць ім пра тую, што злучыла іх сцяжынкі ў адну, — пра шлюб. Пра шлюб, які ўзялі яны паўвека таму назад у чэрвені 1964 года.

Хай спакойнымі будуць жыццёвыя вёрсты

…Сядзім нядаўнім чэрвеньскім надвячоркам ва ўтульнай прасторнай хаце Ульяны і Аляксандра Віннікаў. Спыніўся дождж, які яшчэ нядаўна малаціў па шыбінах светлых вокнаў і ў нябёсах нечакана, дапытліва і радасна заззяла… вясёлка — пакуль яшчэ рэдкая гэтым летам на іх госця. Шчаслівая прыкмета — сказалі б нашы продкі. Хай жа так і будзе!

Гаспадары толькі што правялі гасцей з райцэнтра, якія прыязджалі павіншаваць гэтую сямейную пару з залатым вяселлем. Расхваляваныя, расчуленыя цёплымі, добразычлівымі віншаваннямі старшыні Любашаўскага сельвыканкама Уладзіміра Гардзея, старшыні праўлення раённага спажывецкага таварыства Аляксандра Селюжыцкага, начальніка аддзела гэтай арганізацыі Юрыя Карповіча, старшыні прафкама Сяргея Смаленскага, кіраўніка клуба майстроў “Багач”, што дзейнічае пры раённым Доме рамёстваў, Марыі Муха, яны дзеляцца ўспамінамі, раскручваючы тугі клубок свайго сямейнага жыцця. За іх успамінамі іду і я, нібыта нанава ўспрымаючы асобныя карцінкі з мінулага свайго земляка, мужа Ульяны Пятроўны, а заадно і свайго дзяцінства.

…Раскошнае духмянае лета. Гэта яно, шматколернае, мядовае, звяло некалі Ульяну і Аляксандра на адным з вяселляў у Борках. Яно ж праз год і заручыла іх. Заліваўся галасісты гармонік, звінеў тугі бубен, у вясёлай польцы адбівалі пяткі дружкі (сяброўкі маладой). І сярод іх нельга было не заўважыць стройную, нібы бярозка з тонкім станам, чарнавокую смуглявую дзяўчыну з суседніх Хатыніч. Як нельга было не залюбавацца яе мілавідным тварам ды сарамлівай, але такой чароўнай, прыцягальнай усмешкай. Яе, Ульяну, і выхапіў тады з чародкі жвавых дзяўчат сваім зыркім праніклівым позіркам такі ж смуглявы кавалер з нашай вёскі — Аляксандр Віннік, Шура, як яго часцей клікалі ў вёсцы. Ды так запала дзяўчына з Хатыніч у яго сэрца, так паланіла яго душу, што ў гэтым палоне ён вось ужо паўвека. І гатоў быць у ім да скону.

А тады, пасля знаёмства з Ульянай, Шурына дарога з Лунінца, дзе ён працаваў дырэктарам гарадскога Дома культуры, і з родных Борак усё часцей вяла яго ў Хатынічы, дзе жыла-красавала яго прыгажуня-дзяўчына. А праз год Аляксандр прапанаваў сваёй каханай руку і сэрца. Родныя Ульяны былі супраць яе ранняга замужжа, не хацелі адпускаць дзяўчыну ў хай сабе і не далёкую, але чужую вёску. Але хіба загадаеш сэрцу, якое напоўнена гарачымі, шчырымі пачуццямі? Старэйшы за Ульяну па гадах жаніх,  прадбачлівы, кемлівы, прапанаваў Ульяне найхутчэй распісацца, каб крый Бог не разлучылі іх злыя языкі. Селі на веласіпеды і паехалі ў сельсавет. Было гэта 21 чэрвеня. З таго яснага летняга дня і пачало адлік іх сямейнае жыццё.

А вяселле, звонкагалосае, шматлюднае, гулялі Віннікі ў спелым, шчодрым жніўні, якраз на Успенне. Я памятаю яго: у прасторным двары бацькоў Аляксандра Дзям’янавіча іграў, клікаў да песень і ў танцы гармонік, госці вальсавалі. І сярод іх асаблівай, прыцягальнай прыгажосцю вылучалася яна, маладая, у пышным вэлюме, шматколернай вясёлцы яркіх стужак, што спадалі з яго на тонкі стан дзяўчыны і  з якой не зводзілі вачэй вяскоўцы. Белазубая шчаслівая ўсмешка асвятляла і смуглы твар маладога, які выхапіў літаральна з-пад рук хатыніцкіх кавалераў золата-дзяўчыну.

А што дзяўчыну, сапраўднае золата, — гэта на самай справе так. Усім сваім жыццём, працай, характарам, адносінамі да людзей Ульяна Пятроўна пацвярджае гэта. Яна не пабаялася пераехаць у чужую вёску, галоўнае для яе было, каб побач быў ён, яе Шура. Рухавая, змалку прывучаная да любой вясковай працы, Ульяна і ў свякроўчынай хаце адразу кінулася ў работу. За што ні возьмецца — усё ў руках гарыць. Забягаючы наперад, скажу, што гэты агеньчык прагі да работы не гасне ў яе і цяпер, нягледзячы на тое, што за плячыма ўжо ладная нізка гадоў. І ніхто ў нашай вёсцы не кіне ў яе бок дрэннага слова, а вось як паспявае гэтая жанчына ўсюды — дзівуюцца ўсе. А разгадка —  у яе любові да працы, да шчырага захаплення вышыўкай, ткацтвам, вязаннем кручком, да народнай песні, да кветак, да людзей і, вядома ж, да свайго спадарожніка жыцця.

Маладая сям’я некалі адразу ж пачала думаць пра ўласны куток.  І неўзабаве побач з хатай Шурыных бацькоў вырас прасторны дом, у якім ужо каторы дзень запар прымаюць віншаванні гаспадары, залатыя маладажоны. І ў якім у свой час зазвінелі дзіцячыя галасы: у Аляксандра Дзям’янавіча і Ульяны Пятроўны нарадзіліся і выраслі пяцёра дзяцей — двое сыноў і тры дачушкі, такія ж прыгожыя, як і іх бацькі.

Ульяна асвоіла прафесію кінамеханіка і “круціла” кіно ў нашай вёсцы, не цуралася даглядаць калгасныя дзялкі, трымала з мужам немалую гаспадарку. Ад яе не ўцякалі ні чарніцы, ні журавіны, ні брусніцы, ні грыбы. А як толькі даўжэлі ночы, з рук заўзятай вышывальшчыцы і ткачыхі не выпадалі ні  іголка з ніткай, ні кручок, ні ткацкі чаўнок. Вунь колькі вырабаў упрыгожвае хату Віннікаў! А колькі падорана сябрам і знаёмым! А колькі гастралюе па гарадах і сёлах у час выстаў, свят і мерапрыемстваў рознага маштабу! Вось і праз некалькі дзён тканыя і вышытыя ручнікі народнага майстра з Борак Ульяны Віннік будуць упрыгожваць адну з пляцовак нашага горада ў час урачыстага святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А яшчэ праз пэўны час Ульяна Пятроўна будзе збірацца на “Славянскі базар” у Віцебск. І амаль ўсюды з ёю — муж Аляксандр Дзям’янавіч. Ён гэтак жа любіць самадзейную народную творчасць, у свой час быў загадчыкам клуба ў роднай вёсцы, арганізатарам і кіраўніком агітбрыгады ў Борках, шмат гадоў працаваў у кінасетцы раёна. Цяпер Аляксандр Віннік працуе ў сістэме гандлю, і магазін райспажыўтаварыства ў Борках, работу якога ён узначальвае, заўсёды расчынены для людзей.

Здавалася б, Ульянай і Аляксандрам Віннікамі пройдзены немалы і зусім не просты жыццёвы шлях, на якім усяго было ўдосталь: і слодычы, і горычы. Цяпер можна было б і сцішыць крыху яго імклівы рытм: трымаць меншую гаспадарку, сядзець спакойна дома. Але гэта не ў характары такіх энергічных, звыклых менавіта да імклівага рытму жыцця людзей, як нашы залатыя маладажоны. Таму, як і шмат гадоў таму назад, на іх падворку падае голас, ідучы з пашы, кароўка, квічаць у свінінчыку парасяты, будзіць раніцу гарласты певень, чакаюць у агародчыку гаспадыню яе любімыя кветкі, просіць Пятроўну пачаць новы ўзор для вышывання адна з дзевяці ўнукаў Віннікаў — Даша, сапраўдная прадаўжальніца любімых бабуліных заняткаў. І ляціць да людзей з сэрцаў гэтай сямейнай пары песня — душа народа. Прашу гасцінную, шчырую, бескарыслівую Пятроўну наспяваць адну з іх. Нібы прадбачваючы маю настальгію па вёсцы, тугу па заўчасна пайшоўшых блізкіх, адчуваючы і маю любоў да роднага куточка, гаспадыня заводзіць:

У зялёным, у саду,

галубы ляцелі,

Ой вы, годы, мае годы,

 калі праляцелі…

Дарагія мае землякі! Канешне, нямала гадоў сумеснага жыцця за вашай спіною, але не будзем іх даганяць і вяртаць. Хай лепш хаця яшчэ столькі ж іх будзе ў вас наперадзе. Гадоў спакойных, размераных, шчаслівых. І абавязкова ў пары…

Марыя ВІННІК, в. Боркі. Фота аўтара. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476