Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Разам з мамай у дзіцячы садок

Не першы год на базе дзіцячага садка № 7 дзейнічае адаптацыйная група “Тапатушкі”. У гэтым годзе яна зноў расчыніла свае дзверы перад нашымі малымі — тымі, хто ў гэтым годзе ўпершыню пойдзе ў дзіцячы садок. Рабяты маюць магчымасць наведваць групу на працягу месяца двойчы на тыдзень з 10.30 да 12.30.

На парозе, як кажуць, мам і рабят ветліва сустрэла загадчыца дзіцячага садка Алена Іванаўна Кучма, якая і пазнаёміла нас з асаблівасцямі групы, выхавальнікамі, якія будуць працаваць з дзецьмі, правяла экскурсію па ўстанове.

Тут вопытныя выхавальнікі Марына Раманаўна Шкут, Тамара Яўгенаўна Хандрыка прапануюць рабятам розныя віды дзейнасці, далучаючы сваіх будучых выхаванцаў да свету гульняў і ведаў. Разам з казачнымі героямі, рабяты вучацца маляваць, ляпіць, вырабляць аплікацыі, выконваюць практыкаванні, якія развіваюць каардынацыю і спрыт. Педагог-псіхолаг Галіна Канстанцінаўна Бобка праводзіць з малымі розныя гульні, якія дапамагаюць зняць напружанне, займае рабят агульнай дзейнасцю. Прыемна назіраць, як дзеці знаёмяцца, вучацца ўзаемадзейнічаць, праяўляюць сімпатыі.

Вялікае захапленне  і сапраўдны фантан пачуццяў выклікаюць у малых заняткі з музычным кіраўніком Анастасіяй Аляксандраўнай Грыцкевіч і кіраўніком фізвыхавання Аленай Піліпаўнай Ясько, якія праходзяць у актавай зале. Тут рабяты танцуюць, развучваюць дзіцячыя песенькі, гуляюць з мячамі, пераадольваюць палосы перашкод. У зале гучыць вясёлая музыка, пануе атмасфера свята і весялосці.

На працягу ўсіх заняткаў у дзіцячым садку побач з малышамі знаходзяцца іх мамы, што, безумоўна, надае ім упэўненасці ў сабе. Мамы ж не толькі гуляюць са сваімі дзецьмі, але і маюць магчымасць атрымаць кансультацыю вопытных педагогаў. Вельмі пазнавальнай і цікавай была гутарка з дэфектолагам Таццянай Леанідаўнай Занька, якая дала рэкамендацыі мамам па развіцці мовы малышоў, адказала на цікавячыя нас пытанні.

Актыўны ўдзел у рабоце адаптацыйнай групы прымае намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы Іна Сяргееўна Трэфілава. Яна ўважліва, чула кіруе работай групы, са шчырым клопатам і ўвагай адносіцца да мам і іх дзяцей.

Нават пасля першага наведвання адаптацыйнай групы мой сын чакае гэтых дзён з нецярпеннем, і пытае, калі мы пойдзем зноў у садок. Канечне, яму, як і іншым дзецям, прыйдзецца навучыцца хадзіць у дзіцячы садок без мамы, але, думаю, пасля наведвання гэтай групы, яго адаптацыя пройдзе лёгка. Ён ужо знаёмы з памяшканнем, персаналам, многімі рабятамі, якія будуць наведваць садок разам з ім. Але самае галоўнае — у майго дзіцяці сфарміраваліся станоўчыя адносіны да дзіцячага садка, для яго гэта тое месца, дзе весела і цікава, дзе яго любяць і чакаюць.

Марыя РЭБКАВЕЦ, жыхарка г. Ганцавічы. Фота аўтара.

Разам з мамай у дзіцячы садок

Разам з мамай у дзіцячы садок

Разам з мамай у дзіцячы садок

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475