Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На варце закона

Пракуратурай раёна вядзецца нагляд за выкананнем заканадаўства ва ўсіх сферах нашага жыцця. Тым самым забяспечваецца вяршэнства права, законнасці і правапарадку, а таксама абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый. Наглядная дзейнасць якраз і дазваляе прадухіліць прычыны, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў і злачынстваў. І барацьба з карупцыйнымі праявамі, злачынствамі ў эканамічнай сферы займае адну з вядучых пазіцый. Аб гэтым мы і павялі размову з пракурорам Ганцавіцкага раёна Сяргеем Насенем (НА ЗДЫМКУ).

На варце закона

— Сяргей Мікалаевіч, увогуле, ці існуе праблема карупцыі на Ганцаўшчыне?

— Яна так ці інакш існуе ўсюды і наша задача прадухіліць правапарушэнні і злачынствы. А для гэтага неабходна ўстараніць прычыны, якія спрыяюць іх здзяйсненню. Калі няма належнага кантролю, у той ці іншай службовай асобы можа ўзнікнуць спакуса злоўжывання сваімі паўнамоцтвамі, не кажучы ўжо аб матэрыяльным баку справы. Таму мэтанакіравана і працуем на апераджэнне. За апошні час праведзена шмат праверак і выяўлены шэраг парушэнняў супрацькарупцыйнага заканадаўства. Напрыклад, намі выяўлена, што 9 службовых асоб райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія ажыццяўляюць дзяржаўны нагляд і кантроль за супрацьпажарнай бяспекай, не прадставілі дэкларацыі аб сваіх даходах і маёмасці за 2013 год, хаця абавязаны гэта рабіць. Вынесена прадстаўленне, вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

— Па сутнасці, выкананне супрацькарупцыйнага заканадаўства датычыцца любога чыноўніка ці службовай асобы, як жа ўсіх пракантраляваць?

—   Гэта сумесная работа органаў улады. Але ўзнікаюць пытанні і да іх. Пасля праверкі стала відавочна, што ў тым жа аддзеле ўнутраных спраў вядзецца неналежная работа па зборы і аналізе інфармацыі ў галіне эканамічнай дзейнасці суб’ектаў гаспадарання раёна. А менавіта ў гэтай сферы найбольш магчымы злоўжыванні. Ёсць недахопы ў рабоце па прадухіленні карупцыйных праяў і ў аддзелах райвыканкама, але зноў жа,   размова ідзе аб прафілактыцы. І калі прытрымлівацца літары закона, то і не будзе прычын для спакусы выкарыстаць службовае становішча ва ўласных інтарэсах.

— І гэта датычыцца не толькі чыноўнікаў…

— Безумоўна, адказныя асобы прадпрыемстваў з дзяржаўнай доляй уласнасці таксама знаходзяцца ў полі зроку пракуратуры. Але варта адзначыць, што барацьба з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі — справа ўсяго грамадства. І тыя ж камісіі па прадухіленні карупцыйных праяў на прадпрыемствах і ў арганізацыях павінны эфектыўна працаваць, хаця ў шэрагу выпадкаў выяўлены фармальны падыход. У выніку ўзнікаюць зусім недарэчныя пытанні. Так, на ААТ “Модуль”, ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” і ў ПМК-7, арганізацыях з дзяржаўнай доляй уласнасці, шэраг адказных асоб нават не мелі пісьмовых абавязацельстваў па прытрымліванні ўстаноўленых абмежаванняў, якія прапісаны ў артыкуле 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”. Размова ідзе аб забароне займацца прдпрымаьніцкай дзейнасцю,выконваць іншую работу за грошы і г. д. Хаця гэтыя ж правапарушэнні выяўляліся пракуратурай раёна яшчэ ў 2012 годзе.

— Напэўна, ёсць і яскравыя прыклады, калі парушэнне супрацькарупцыйнага заканадаўства прыводзіла да сур’ёзных фінансавых страт.

— Праверка дзейнасці Ганцавіцкага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва выявіла даволі істотныя парушэнні. Гэтае прадпрыемства  з’яўляецца дзяржзаказчыкам і ажыццяўляе нагляд за аб’ектамі будаўніцтва. На будаўніцтве малочнатаварнай фермы ў СВК “Будча” з-за неналежнага выканання сваіх службовых абавязкаў адным з супрацоўнікаў упраўлення капітальнага будаўніцтва дапушчана завышэнне кошту выкананых работ і вытворчых затрат на суму 445 мільёнаў рублёў, у тым ліку плата залішніх сум за ажыццяўленне тэхнагляду — амаль 3 мільёны рублёў. Зразумела, што грошы неабходна вяртаць, а вінаватыя панясуць пакаранне.

— Наколькі эканамічныя злачынствы звязаны з карупцыяй?

— Як правіла, прама. Таму ў гэтым накірунку важна работа і раённай інспекцыі па падатках і зборах. Праведзены аналіз паказаў, што не ў поўнай меры супрацоўнікамі інспекцыі адсочваюцца дарагія пакупкі, зробленыя жыхарамі раёна. Так, шэраг грамадзян Ганцаўшчыны ў апошнія гады набылі дарагія аўтамабілі, кожны коштам у дзясяткі тысяч долараў. Узнікае пытанне — адкуль грошы? Вось інспекцыя і павінна запатрабаваць дэкларацыі аб даходах у такіх грамадзян. Бо размова можа ісці як аб ухіленні ад падаткаў, так і ўвогуле, аб эканамічных злачынствах. А дзе вялікія грошы, там найбольш магчымы і карупцыйныя праявы.

— Атрымліваецца, што пракуратура не толькі ажыццяўляе нагляд, але і каардынуе работу па прытрымліванні заканадаўства…

— Паўтаруся, выкананне заканадаўства — справа ўсяго грамадства. Створана адзіная сістэма прафілактыкі і калі кожны ў сваёй сферы будзе працаваць належным чынам, то колькасць правапарушэнняў і злачынстваў будзе зведзена да мінімуму. Зразумела, што так ці інакш яны будуць, але пагадзіцеся, калі ёсць эфектыўная сістэма кантролю, то ў чалавека менш спакусы парушыць закон.

 

Гутарыў Аляксей Грушэвіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475