Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Я дагэтуль адчуваю дотык варожых рук”

Шмат часу прайшло з той пары, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Але перажытае не сціраецца з памяці яе сведкаў, нават малалетніх дзяцей. Не сціраецца яно і з памяці маёй матулі Вольгі Данілаўны Маляўка, якая жыве ў вёсцы Задуб’е. Вёсцы — сястры Хатыні.

Нашай матулечцы споўнілася за восем дзён да пачатку вайны толькі чатыры гадочкі. Здавалася б, што можа помніць дзяўчынка ў такім узросце?  Але ўчэпістая дзіцячая памяць моцна трымае той трывожны час. У сэрцы майго дарагога чалавека і дагэтуль жыве страх, перажыты ў дзяцінстве. І ён перарастае ў страх за лёсы будучых пакаленняў: толькі б іх не напаткала выпрабаванне вайной.

Я запісала ўспаміны матулі і хачу падзяліцца імі з чытачамі раёнкі для таго, каб моладзь разумела, што вайна нясе чалавецтву вялікае гора, каб яна цаніла, берагла мір і спакой на нашай шматпакутнай зямлі.

“Той сцюдзёны зімовы дзень 1943 года запомніўся не мне адной. Ён стаў страшнай трагедыяй для ўсіх нашых вяскоўцаў: немцы расстрэльвалі мірнае насельніцтва і палілі сяло. У нашай сям’і было сямёра дзяцей. На той час старэйшага брата Івана дома ўжо не было, у пачатку вайны немцы вывезлі яго на прымусовыя работы ў Германію. А ўся наша сям’я хварэла на тыф. У той жудасны дзень мы разам з мамай ляжалі на падлозе, а тата трывожна тупаў па хаце.

Раптам зазвінелі ў акне шыбіны і пачуўся хрыпаты голас немца:

— Выходзьце ўсе на вуліцу, бо кіну гранату!

Мы вырашылі, што нас усіх расстраляюць, і тата прапанаваў:

— Давайце, дзеткі, развітаемся.

Дапамагаючы адзін аднаму, мы ўсе падняліся і выйшлі з хаты. А мяне, малую, тата пасадзіў у мех і ўзяў яго на плечы. Немцы пачалі адбіраць старых, хворых і дзяцей у адзін бок, а маладых здаровых — у другі. Майму брату Алесю немцы загадалі ўзяць рыдлёўку і ісці ў вёску.

Памятаю, калі тата нёс мяне ў мяху, да яго падышоў немец і пацікавіўся, што той нясе. Тата адказаў, што дзіця. Недаверлівы немец доўга мацаў рукамі той мех. Мне было так страшна, што, здаецца, дагэтуль адчуваю дотык халодных  пальцаў чужака. Урэшце ён загадаў выставіць мяне на снег. Адна мая нага была закручана ў анучу, а другая — босая. Я скакала з адной нагі на другую, бо было вельмі холадна і яны мерзлі.

Усіх нас сагналі ў хату аднаго з мясцовых жыхароў. Яна знаходзілася амаль побач з нашай, а мы жылі ў канцы вёскі, непадалёку ад могілак. Запомнілася, што тата на хвілінку вярнуўся дамоў і прадбачліва прынёс гладышык мёду (сям’я мела свае пчолы, але вуллі былі пасечаны, мусіць немцы выдзіралі мёд). Я стаяла каля акна і ела яго. Помню, як мяне ўкусіла пчала, як я плакала ад пякучага болю. Але праз некалькі хвілін нават забылася пра яго, бо ўбачыла праз акно незвычайную тэхніку і закрычала:

— Ой, татачка, паглядзі, якія прыгожыя машынкі!

Гэта ехалі на матацыклах мадзьяры. Бацька, зірнуўшы праз шыбіну, выйшаў на вуліцу. Раптам да яго пад’ехаў чалавек на белым кані ў нейкай дзіўнай форме. Дакурыўшы цыгарэту, ён кінуў акурак на зямлю. Тата падняў яго, але чалавек дастаў новую цыгарэту і працягнуў бацьку. Той, пасмялеўшы, запытаў у чалавека на кані:

— Вы, паночку, нас ужо расстраляеце?

І пачуў абнадзейваючае:

— Не! Чаму?

Тата адказаў, што ў вёсцы ўжо расстрэльваюць жыхароў і паляць яе.

 Незнаёмы чалавек паразмаўляў са сваімі салдатамі і яны хутка памчалі ў сяло”.

Ад поўнага спалення Задуб’я і расстрэлу мясцовага насельніцтва выратавала з’яўленне салдат мадзьярскага палка, які стаяў у той час у Плотніцы.

“Які лёс чакаў нас далей, было вядома аднаму Богу. Праўда, у Задуб’і мы больш не засталіся, а падаліся ўсёй сям’ёй у Яловую, да бацькі маёй матулі.

Гэтая невялічкая вёсачка размяшчалася сярод густых лясоў і непралазных балот. Немцы баяліся заходзіць у такія лясы, а мы, навучаныя горкім вопытам, уцякалі менавіта туды. Запомнілася, як аднойчы нехта падказаў, што ў вёсцы немцы, і ўсе замітусіліся, пачалі хуценька апранацца. А я вырашыла, што пра мяне забылі, і, падняўшы рукі ўверх, падбягала да кожнага і прасіла забраць. Урэшце бацька пасадзіў мяне на плечы і я, задаволеная тым, што мне так добра і зручна, пазірала на брата Максімку, які шлёпаў па вадзе ў доўгім кажушку, і думала, што яму так дрэнна.

Застаўся ў памяці і мой брат Алесь. Калі ў чарговы раз сям’я хавалася ад немцаў, ён нёс мяне з падушкай у лес. Пасадзіў на яе пад елкай і кажа: “Не плач, Волька, і не бойся, я скора прыйду назад”. Я сядзела пад дрэвам, а з яго на мяне сыпаў снег.

У хуткім часе наш Алесь пайшоў у партызанскі атрад. Потым ён пайшоў на фронт. Да вайны Алесь навучыўся іграць на гармоніку і калі развітваўся з сям’ёй, вельмі прасіў берагчы гармонік і не даваць яго малодшаму брату. Алесь прысылаў пісьмы да родных і ў адным з іх напісаў: “Тата, давайце гармонік Максіму, хай вучыцца іграць, бо можа я і не вярнуся. А калі Бог дасць, застануся жывы і вярнуся дахаты, то куплю сабе новы”.

Ішоў час, а лісты з фронту прыходзілі ўсё радзей. Затым і зусім перасталі прыходзіць вестачкі ад брата. Праляцеў першы месяц восені, наступіў кастрычнік. Аднойчы, бегаючы па двары, заўважыла, што аднекуль прыйшоў бацька. Я падбегла да яго і прыкмеціла, што татавы вочы і іх позірк не такія, як раней. З дзіцячай непасрэднасцю пытаюся:

— Тата, чаму ў цябе такія маленькія вочы?

— Няма, дачушка, больш нашага Алеся, — прамовіў ён і заплакаў.

Усе хатнія здагадаліся, што тата атрымаў пахавальны ліст. У ім   паведамлялася, што сын майго бацькі, а мой брат, Аляксандр Данілавіч Малышка загінуў 2 кастрычніка 1944 года ў баі за Радзіму, што быў верным воінскай прысязе, праявіў гераізм і мужнасць, што пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі на тэрыторыі Латвіі.

З нашай вёскі не вярнуліся дамоў 27 чалавек”.

Вялікую Айчынную вайну называюць Вялікай, бо вялікім быў подзвіг народа, які перамог у гэтай вайне. Але ж вялікімі былі і людскія страты. Людзі гераічна ваявалі за свой дом, за сад каля яго, за кожны кавалачак бацькоўскай  зямлі, за родных і блізкіх. Перанеслі неймаверныя выпрабаванні, ахвяравалі сваімі жыццямі  ў імя будучых пакаленняў. І мы, іх нашчадкі, карыстаючыся пладамі барацьбы нашых продкаў за мір і свабоду, а таксама плёнам іх стваральнай працы ў пасляваенны час, павінны цаніць і берагчы іх. І помніць, што вайна — гэта боль, страх, горыч разлук. Помніць і не дапускаць іх.

Успаміны маці запісала Любоў ДЗЯМЧУК,

загадчыца

Малькавіцкай

бібліятэкі-музея.

“Я дагэтуль адчуваю дотык варожых рук”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475