Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З павагай і клопатам

Сёлета разам з галоўным святам, Днём Незалежнасці, наша краіна адзначае 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Знамянальная дата — менавіта столькі гадоў беларусы жывуць пад мірным небам. Але не сціраецца з памяці людской трагедыя вайны, яе жахі, жыве подзвіг народа, які змагаўся за сваю свабоду.

Дзяржаўны клопат аб кожным з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязнях фашызму і асобах, што пацярпелі ад наступстваў ваеннага ліхалецця, штодзённы, і ён праяўляецца ва ўсім.

На Ганцаўшчыне зараз пражываюць 66 чалавек, якія на ўласным лёсе спазналі ўвесь боль, які нясе вайна.

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, ім уручаюцца юбілейныя медалі, а таксама каштоўныя падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.

На гэтым тыдні павіншавалі з надыходзячым святам вязняў фашызму. Гараджанін Уладзімір Кандрацюк падчас уручэння юбілейных медалёў і падарункаў адзначыў, што, безумоўна, вязні фашызму не адстойвалі свабоду свайго народа на палях вайны, але іх жыццё таксама падвяргалася вялікай небяспецы, ужо не гаворачы пра іх бацькоў. Ва ўсёй паўнаце спазналі яны і цяжкія пасляваенныя гады. І памяць аб гэтым застаецца назаўсёды ў сэрцы. Менавіта мір — адна з самых важных каштоўнасцей для ўсяго чалавецтва.

Час няўмольны, і многім больш старэйшым ветэранам вайны ўжо не дазваляе здароўе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, таму супрацоўнікі райвыканкама і райваенкамата наведваюць іх на даму.

І гэта толькі частка той павагі і клопату дзяржавы да ветэранаў, усіх, хто на ўласным лёсе спазнаў жахі ваеннага ліхалецця.

На здымку: ваенны камісар раёна Валерый Касянюк уручае юбілейны медаль вязню фашызму Віталію Сёміну.

Уласн. інф.

З павагай і клопатам

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474