Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Растуць на дачы кавуны

У Беларусі кавуны і дыні не экзотыка, але для нашага клімату не вельмі падыходзяць. Хоць і на Палессі кавуны растуць.

Першая спроба вырошчваць кавуны і дыні на дачы закончылася няўдала. Накупляў   насення  розных гатункаў, вырасціў расаду і ў маі высадзіў  у цяпліцу. І тут узніклі праблемы.

Пра вырошчванне бахчавых напісана шмат, але кантрэтнага мала. Напрыклад, паліваць трэба, але не празмерна, кавуны і дыні баяцца холаду, але і гарачыня шкодзіць.

Калі пры Мікіце Хрушчову пачалася  кукурузная ліхаманка і гэтую расліну аб’явілі  “царыцай палёў”, тады над М. Сяргеевічам усе смяяліся — кукуруза не расла.  Сёння без гэтай культуры не будзе ў нас ні мяса, ні малака. А кукуруза  на палях сцяной стаіць, бо разабраліся ў тэхналогіі яе вырошчвання. Хоць  тады ва ўсім абвінавачвалі  Хрушчова і клімат.

Вось так і ў мяне атрымалася  з кавунамі і дынямі. Давялося на практыцы, на сваіх памылках, шукаць аптымальныя варыянты. І тым не менш, ад дынь прыйшлося адмовіцца.

Ранняя 133, калгасніца, лада, алібін, світ-ананас і шмат іншых гатункаў расійскай, галандскай, польскай селекцый прайшлі праз мае рукі, але чамусьці  ўсе яны не былі салодкімі, хаця пах адпаведны мелі. Зойдзеш у цяпліцу, дынямі пахне — і ўся асалода. Вырасце дыня пад 3 кілаграмы  пахучая, сакавітая, а смаку не мае.  Паліў скарачаў да мінімуму, бо розныя аўтары сцвярджаюць, што гэты фактар істотна ўплывае на цукрыстасць дынь і кавуноў — не дапамагло.

Сёння засталася  толькі дыня шарантэ, бо выдатнае варэнне з яе атрымліваецца. Праўда, дыні тыя маленькія, не больш за яблык.

Калі з дынямі не здолеў справіцца, то кавуны растуць на славу. Але і тут прыйшлося разбірацца з гатункамі. Купляў насенне самых вялікіх кавуноў, каб не валтузіцца з драбязой.

Астраханскі і крымсан-світ, па невядомай прычыне, змарнелі, а вось агеньчык — гатунак хуткаспелы, на сённяшні дзень добра родзіць. Салодкі і сакавіты, але не вялікі, да двух кілаграмаў.  Асаблівую радасць дастаўляюць кавуны, насенне якіх атрымаў з “трэціх рук”. Знаёмая расказала пра свайго суседа па  дачы, які вырошчвае кавуны, прывезеныя з Крыма. Жанчына  і прынесла мне іх насенне.

У інтэрнэце давялося пачытаць розныя выказванні наконт бахчавых.

— Я вырасціў кавун вагой 6 кілаграмаў, — напісаў адзін.

— Не брашы, — абурыўся другі.

Гэта сведчанне таго, што вырасціць вялікі кавун у нашых умовах складана, а “крымскі” ў маёй цяпліцы набірае 8 кілаграмаў, але на расліне толькі адзін плод. Аднойчы, я пакінуў два  і кавуны выраслі ўдвая меншыя.

Цяпліца гарантуе ўраджай, а ў адкрытым грунце — як “карта ляжа”.

Давялося пакаштаваць кавуны, якія выраслі  на агародзе ў Лунінецкім раёне. Невялікія (1,5 кілаграма) і несалодкія, але я пасадзіў іх сёлета ў цяпліцы і на градзе. Хачу праверыць, які будзе вынік. Можа і неблагі гатунак.

У Пружанскім раёне некалькі гадоў таму кітайцы сабралі багаты ўраджай кавуноў, чым моцна здзівілі мясцовых людзей. Але бахчавы бізнэс на гэтым і закончыўся, бо на наступны год надвор’е падвяло.

У цяпліцы з кавунамі клопату хапае. Неабходна апыляць уручную, сачыць за тэмпературай, праветрываць у спякоту, падвязваць у сетачках плады, калі расліна развіваецца па вертыкалі… Акрамя гэтага кавуны нельга саджаць пасля бульбы і памідораў, бо могуць захварэць. А ў цяпліцы таматы — самая важная расліна, вось і даводзіцца прыстасоўвацца.

Клопату з кавунамі шмат і ён пачынаецца ўжо з вырошчвання расады, але і задавальненне атрымліваеш вялікае ад вынікаў сваёй працы. Сям’я есць кавуны ўдосталь на працягу некалькіх тыдняў, ды і  медыкі з вучонымі сцвярджаюць, што ў кавунах ёсць рэчывы, якія паляпшаюць дзейнасць сэрца, зніжаюць крывяны ціск, тэмпературу цела. А яшчэ кавун спрыяе пахудзенню, ачышчае арганізм і асабліва карысны для тых, у каго праблемы  з ныркамі.

Хіба ж пра гэта думаеш, калі варожыш над тым кавуном ад  насення да часу, калі пачынае хрумсцець у руках. Іншым разам і разразаць шкада.

Уладзіслаў Снітка.

Растуць на дачы кавуны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476