Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Падары чалавеку жыццё

Донарства — добраахвотнае прадастаўленне часткі крыві, яе кампанентаў, а таксама іншых тканяў або органаў для лячэбных мэт.

Найбольшае распаўсюджанне атрымала донарства крыві і яе кампанентаў. Раздзяляюць актыўных донараў, донараў рэзерву, донараў-сваякоў. Актыўныя донары стаяць на ўліку і рэгулярна здаюць кроў. Асноўным прынцыпам арганізацыі донарства з’яўляецца атрыманне якасных кампанентаў крыві. Донарская кроў — адзіны сродак, які на сённяшні дзень немагчыма замяніць іншымі лекавымі прэпаратамі. Донарства можна параўнаць з мецэнацтвам, толькі донар аддае больш, чым грошы. За 2013 год у рэспубліцы зроблена больш 115 тысяч пераліванняў. Па выбары донара донарская функцыя можа выконвацца як на платнай, так і на бязвыплатнай аснове.

Сёння даказана, што донары, якія рэгулярна здаюць кроў, або яе кампаненты, садзейнічаюць паляпшэнню свайго здароўя, актывізуюць працэсы абнаўлення клетак і бялкоў крыві, у іх змяншаецца рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў (інфаркт міякарда, інсульт), значна меншы працэнт асоб з атэрасклерозам. Рэгулярныя медыцынскія агляды і лабараторныя абследаванні дазваляюць донару быць упэўненым у стане свайго здароўя. Пярвічны донар трапляе да ўрача-трансфузіёлага пасля медыцынскага абследавання і клініка-лабараторнага даследавання крыві. Донары праходзяць рэнтгенаграфію органаў грудной клеткі раз на год, жанчыны — урача-гінеколага 2 разы на год. Для забору крыві выкарыстоўваюцца толькі аднаразовыя інструменты і матэрыялы, паўторнае выкарыстанне якіх выключана.

Існуюць розныя “міфы” аб донарстве, напрыклад, нібыта ад донарства псуецца колер твару. Але гэта не так. У пастаянных донараў — здаровая скура і яе колер, прыгожы румянец. У час кроваздачы арганізм донара самаабнаўляецца за кошт вывядзення лішкаў крыві і яе кампанентаў, якія ўтвараюцца эвалюцыйна (чалавек здаў кроў, і яго арганізму паступае сігнал — час абнаўляцца). А гэта прафілактыка хвароб сэрца і сасудаў, імуннай сістэмы, парушэнняў стрававання, работы печані і падстраўнікавай залозы, і адпаведна — чыстая скура і здаровы колер твару.

Кажуць: донарства крыві шкоднае для здароўя. Развянчаем гэтае меркаванне. Нашы продкі жылі ва ўмовах дзікай прыроды, часта атрымлівалі траўмы і гублялі кроў. Жыццё сучаснага чалавека з гэтага пункту погляду больш бяспечнае: на яго не нападаюць шаблязубыя тыгры, яму не трэба залазіць на скалы і высокія дрэвы, але прырода “па памяці” выдае яму кроў з запасам. Бывае, гэты запас карысна “скінуць”, а яшчэ лепш — падзяліцца ім з тым, каму не хапае ўласнага.

Нібыта донарства крыві ненатуральна: бо калі чалавек разбіў калені або парэзаў палец, ён пастараецца хутка спыніць кровацёк, а донар добраахвотна здае кроў — гэта ненармальна. Неспецыфічная рэакцыя арганізма на страту самога сябе — гэта своеасаблівая трэніроўка на магчымую кровастрату. У крытычнай сітуацыі пры вялікай кровастраце ў донара больш шанцаў выжыць, чым у чалавека, які ніколі не здаваў кроў. Арганізм “запамінае”, што трэба рабіць і зможа хутка з’арыентавацца ў крытычнай сітуацыі.

Донарства крыві — як акт міласэрнасці і жаданне дапамагчы ў выратаванні другога жыцця благаслаўляецца прадстаўнікамі такіх рэлігій, як хрысціянства, іудаізм, мусульманства.

Да выканання донарскай функцыі дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія прайшлі медыцынскі агляд, не пакутуюць на захворванні, пры якіх здача крыві супрацьпаказана, а вага чалавека больш за 55 кілаграмаў. Пры гэтым ёсць шэраг супрацьпаказанняў да донарства: абсалютных, гэта значыць, якія не залежаць ад працягласці захворвання і вынікаў лячэння, і часовых — дзеючых толькі ў вызначаны тэрмін.

Абсалютнымі супрацьпаказаннямі з’яўляецца наяўнасць такіх сур’ёзных захворванняў, як ВІЧ-інфекцыя, сіфіліс, вірусныя гепатыты, туберкулёз, хваробы крыві, анкалагічныя хваробы і іншыя.

Часовыя супрацьпаказанні маюць розныя тэрміны ў залежнасці ад прычыны. Самымі распаўсюджанымі забаронамі з’яўляюцца: выдаленне зуба (10 дзён), нанясенне татуіроўкі, пірсінгу, іголкаўколванне (1 год), ангіна, грып, ВРВІ (1 месяц з моманту выздараўлення), менструацыя (5 дзён), аборт (6 месяцаў), перыяд цяжарнасці і лактацыі (1 год пасля родаў і 3 месяцы пасля заканчэння лактацыі), прышчэпкі (10 дзён і больш).

Якія гарантыі і кампенсацыі донару? У дзень кроваздачы і медыцынскага агляду донар вызваляецца ад работы з захаваннем за ім сярэдняга заробку за гэты дзень, пасля кожнага дня здачы крыві прадастаўляецца дадатковы дзень адпачынку з захаваннем сярэдняга заробку. Забяспечваецца бясплатнае харчаванне донара перад кроваздачай або яго грашовая кампенсацыя. Памер аплаты ўстанаўліваецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 100-працэнтная аплата дапамогі па часовай непрацаздольнасці донарам (мужчыны — 4 данацыі, жанчыны — не менш 3) якія здалі на працягу 12 месяцаў, папярэднічаючых дню наступлення часовай непрацаздольнасці. Донарам, якія здалі кроў не менш 40 данацый выдаецца знак “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”, што прадугледжвае: пазачарговае медыцынскае абслугоўванне ў дзяржаўных установах аховы здароўя; працоўны адпачынак у летні ці іншы перыяд, зручны для донара; пазачарговае набыццё білетаў на ўсе віды транспарту; павышэнне пенсіі па ўзросце.

У нашым раёне 690 чалавек актыўных донараў. У 2014 годзе 10 чалавек за 40 кроваздач прадстаўлены да звання “Ганаровы донар Беларусі”. Сярод іх: Васіль Канстанцінавіч Гардзей, Надзея Уладзіміраўна Канановіч, Людміла Васільеўна Якубоўская, Віталь Іванавіч Давыдчык, Іван Васільевіч Васілевіч, Наталля Іванаўна Шмянько, Алена Дзмітрыеўна Рабцэвіч і іншыя. ДУ “Ганцавіцкая станцыя пералівання крыві” забяспечвае крывёй і яе кампанентамі свой, Ганцавіцкі, і суседні, Лунінецкі раёны.

Мы запрашаем грамадзян да бязвыплатнай кроваздачы. Хаця яна лічыцца бязвыплатнай, але донар атрымлівае 21 тысячу за снеданне, і яшчэ 117 тысяч за кроваздачу, плюс, па дамоўленасці з кіраўніцтвам свайго прадпрыемства, 2 дні, якія належаць за здачу крыві, або выхадныя, па жаданню,  прыплюсаваныя да водпуску.

Ёсць у нас і праблемы — не хапае донараў ІV групы крыві.

Да Сусветнага Дня донара хочацца сказаць дзякуй і нізкі паклон усім тым, хто толькі пачынае здаваць кроў і тым, хто ўжо шмат гадоў з’яўляецца актыўным донарам. Ваша жаданне, гэтая высакародная справа здаваць кроў — у прамым сэнсе дорыць чалавеку жыццё.

Калі ў вас з’явілася жаданне стаць донарам, або ўзніклі якія-небудзь пытанні, можаце патэлефанаваць у рэгістратуру аддзялення камплектавання донарскіх кадраў ДУ “Ганцавіцкая станцыя пералівання крыві” па тэлефонах: 2-19-33, 8-029-197-98-39 (Велком), 8-033-380-83-52 (МТС).

Таццяна МАЦВЕЕВА, загадчыца аддзялення камплектавання донарскіх кадраў ДУ “Ганцавіцкая СПК”.

На здымку: Старшая медсястра аддзялення камплектавання донарскіх кадраў ДУ «Ганцавіцкая СПК» Святлана Дзянісеня

Падары чалавеку жыццё

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476