Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыве паэт у памяці людской

Кажуць, каб зразумець, адкуль вытокі творчасці паэта, трэба пабываць на яго радзіме. Дарога да сапраўднай паэзіі, чыстай, прыгожай, высокай, пачынаецца менавіта тут. Для нашага слаўнага паэта-земляка Уладзіміра Марука такой жыватворнай, пявучай крыніцай натхнення была вёсачка Гута. У пятніцу, яна, маленькая радзіма паэта, прымала шматлікіх гасцей з розных куточкаў нашага краю і, кранаючы ўсіх сваёй непаўторнай маляўнічай прыгажосцю, даказвала гэта кожным дрэўцам, галінкі якіх нізка схіляліся перад гасцямі, кожнай аблачынкай-падарожніцай, што праплывалі над імі, кожным жытнёвым каласком, што шапталі пад лёгкім чэрвеньскім ветрыкам удзячную падзяку-малітву хлебаробу. І вясковай сцежкай-дарожкай, што гублялася ў гаманкім бары. Сцежкай, што выводзіла мясцовую моладзь у людзі…

Гута — крыштальнае дно

Самых высокіх нябёсаў,

Хаты бацькоўскай акно

З дзедавым полем зжылося.

Не наглядзяцца яны,

Як выпраўляемся ў людзі…

Гута.

       Крышталю званы

Песняй напоўнілі грудзі.

З гэтых шчырых, кранальных і такіх цёплых паэтычных радкоў-прызнанняў Уладзіміра Марука радзіме свайго маленства і пачалося ў той чэрвеньскі дзень урачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця на бацькоўскім доме паэта мемарыяльнай дошкі ў яго гонар. Здаецца, не толькі прыгажуня-прырода тутэйшых мясцін, вяскоўцы і госці, але і само надвор’е, лагоднае, сонечнае, удзячна радавалася гэтай падзеі.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, яго намеснік Сяргей Сарокаў і ганцаўчанін Аляксандр Свірыд, па чыёй ініцыятыве і была ўсталявана мемарыяльная дошка на роднай хаце паэта, адкрылі яе. З выгравіраванага на мармуры партрэта спакойна, засяроджана, глядзіць сваімі добрымі пранікнёнымі  вачыма Уладзімір Антонавіч і, здаецца, усё бачыць і ўсё чуе. Чуе, якія цёплыя словы гучаць на роднай мове пра паэта з вуснаў кіраўніка раёна Аляксандра Саланевіча: “Не проста так чалавек прыходзіць у свет, крочыць па ім, пакідаючы ўласныя сляды. Ёсць адбіткі крокаў, якія  хутка знікнуць. Але ёсць і іншыя сляды, якія называюцца памяццю. Сляды, пакінутыя Уладзімірам Маруком, будуць жыць у памяці людзей, гарэць нязгасным полымем павагі і ўдзячнасці”.    Чуе, як шчыра, проста і сціпла гаворыць пра сваю ідэю ўшанавання памяці паэта Аляксандр Свірыд, сапраўдны патрыёт свайго краю, які робіць усё магчымае для таго, каб не былі забыты імёны землякоў.

Нельга было без слёз слухаць успаміны пра Уладзіміра Марука яго сястры Вольгі Антонаўны. Яна гаварыла аб тым, як аддана і моцна Валодзя любіў Ганцаўшчыну, любіў сваіх бацькоў, любіў прыроду, рыбалку, якім заўзятым быў грыбніком. І пра гэта доказна сведчыў кожны радок пранікнёных вершаў, прачытаных Вольгай Антонаўнай, кожнае яе дрыготкае слова пра брата, які быў надзвычай добрым, спакойным, удумлівым чалавекам, побач з якім ёй — і не толькі ёй, але і ўсім, каму пашчасціла ведаць паэта, — было лёгка, прыемна, камфортна. Жанчына шчыра выказала глыбокую ўдзячнасць усім ад сям’і Марукоў за памяць пра Валодзю, за гэтую падзею, што сабрала прыхільнікаў яго творчасці, сяброў, землякоў.

Разумею, як цяжка было гаварыць у той дзень дачцэ Уладзіміра Марука — Вераніцы. Яе дагэтуль не адпускае боль заўчаснай страты роднага чалавека, які быў для дзяцей арыенцірам і прыкладам ва ўсім. Прыкладам таго, як жыць сярод людзей, як быць надзейным сябрам, як любіць роднае слова і Радзіму.

Нягледзячы на тое, што паэт жыў удалечыні ад роднага куточка, ён часта бываў у Гуце, сустракаўся з вяскоўцамі. І яны добра памятаюць Валодзю, любяць яго і яго творы, у якіх пазнаюць знаёмыя мясціны, назвы якіх дарагія і блізкія сэрцу. Шчыра, з удзячнасцю гаварылі пра “свайго Валодзю”, пра  вытокі яго паэзіі, пра яго дабрату і чалавечнасць жыхарка Гуты Ірына Кендыш, яго цётка Вольга Буднік. Па шчаслівым супадзенні, на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды адкрыцця мемарыяльнай дошкі пабываў і аднакласнік паэта Аляксандр Вярбіцкі, які здалёку прыехаў у родную вёску да матулі. Успамінаючы басаногае дзяцінства, ён адзначаў хлебасольнасць хаты Марукоў, у якой часта бываў, і ролю школы ў тым, што ў такіх вось вёсачках вырастаюць і выхоўваюцца сапраўдныя паэты. І выказаў пажаданне мясцовым уладам падтрымліваць Гуту і яе жыхароў, а ён не застанецца ў баку ад добрай справы.

“Паэт, сапраўдны паэт”, — казалі пра Уладзіміра Марука  яго калегі па пяру. А потым дадавалі: “А перш за ўсё — чалавек, з якім было добра сустракацца, размаўляць, нават маўчаць”. Адзін з іх, Анатоль Зэкаў,  які прыехаў на Ганцаўшчыну ўшанаваць памяць сябра, гаварыў, што Валодзя, з якім яму пашчасціла разам працаваць, быў чалавекам слова, ён рабіў справу ціха, маўкліва, адказна, надзейна, так, як навучылі яго ў працавітай вясковай сям’і. Быў сціплым чалавекам, працуючы ў выдавецтве, не выдаў ніводнай сваёй кніжкі. Дарэчы, зборнік вершаў паэта “Кудмень” быў выдадзены ўжо без яго.

Анатоль Зэкаў выказаў шчырую ўдзячнасць Аляксандру Свірыду і ўсім, хто далучыўся да добрай справы па ўвекавечанні паэта, за памяць аб ім. А юным нашчадкам, якія таксама былі на ўрачыстасці, пажадаў чытаць вершы земляка, бо яны — пра іх і для іх.

Уладзімір Марук быў надзейным сябрам — гаварылі тыя, хто яго ведаў. І яны былі такімі ж. Сяброўка Марукоў, аднадумца, гэткая ж прыхільніца паэзіі і сама аўтар цудоўных вершаваных твораў, настаўніца роднай мовы і літаратуры ў адной са сталічных гімназій Вольга Шпакевіч, успамінаючы Уладзіміра Антонавіча і жыццёвыя супадзенні  ў іх сем’ях, прачытала ўласны верш, прысвечаны паэту, з верай у тое, што дух гэтага светлага чалавека лунае тут і чуе ўсе тыя добрыя словы, што гучаць для яго.

Асірацела арабінка,

Якой ты ліст пісаў калісь,

Ну, што ж ты, доля,

нарабіла,

Зляцеў яшчэ не жоўты

  ліст, —

гучаць у звонкай цішыні пякучыя, адчайныя словы. Але і гучыць жыццясцвярджальнае:

Рака паэзіі магутна

Цякла з малога ручайка,

І помніць Гута, вёска Гута

Свайго Валодзю Марука.

І будзе помніць, пакуль ёсць людзі, якія любяць сваю Радзіму, якія ўмеюць цаніць прыгожае мастацкае слова і тых, хто яго высока, годна нясе іншым.

Марыя ШЧАЎКУН.

Фота аўтара.

P.S. Стала вядома, што ў той дзень дачка паэта Вераніка падарыла арганізатару мерапрыемства цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава больш за 30 кніг бацькі.

Жыве паэт у памяці людской

Жыве паэт у памяці людской

Жыве паэт у памяці людской

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476