Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нізка вам пакланіцца мы хочам…

“Здароўе — даражэй за золата”. Па-сапраўднаму пачынаеш разумець мудрасць гэтага выказвання англійскага драматурга Вільяма Шэкспіра, калі адольваюць неадступныя хваробы, калі надакучлівы боль перашкаджае радавацца нават самым прыемным навінам, калі з-за яго, здаецца, і сонца не так ярка свеціць і грэе.

Да каго мы спяшаемся за паратункам у такіх выпадках? Ну, вядома ж, да медыцынскіх работнікаў. Нялёгкая ў іх работа, але надзвычай высакародная: вяртаючы нам, пацыентам, здароўе, яны вяртаюць нас да жыцця. А гэта дарагога варта. Сцвярджаем так, бо пабывалі, як кажуць, у кіпцюрах хваробы, і нас не раз ставілі на ногі медыцынскія работнікі райбальніцы.

Вось і нядаўна нам давялося “рамантаваць” сваё здароўе ў хірургічным аддзяленні райбальніцы, якое ўзначальвае вопытны ўрач Сяргей Стральчэня. Хто з нас упершыню трапіў сюды, хто змагаецца з хранічнымі балячкамі не першы раз, але ўсе мы пераканаліся: тут працуюць верныя свайму прызванню людзі. Дабрата і суперажыванне, шчырае жаданне дапамагчы чалавеку справіцца з хваробай, чуласць і прафесіяналізм урачоў, медыцынскіх сясцёр, падтрымка санітарак і іншага персаналу аддзялення, добразычлівая атмасфера робяць сваю добрую справу: боль адступае, святло становіцца ярчэйшым і хочацца жыць, працаваць, любавацца навакольным асяроддзем.

Нашым лечачым урачом быў малады, але граматны хірург Сяргей Падгайскі. Адчуваецца, што ён не выпадковы чалавек у медыцыне, што мае трывалыя веды, якія так патрэбны ўсім, хто стаіць на варце здароўя людзей.

Нельга не сказаць цёплых слоў удзячнасці ўсяму медперсаналу хірургічнага аддзялення, а таксама тым, хто працуе ў адной звязцы з ім і чыё старанне і бездакорная праца — на карысць пацыентам. Мы маем на ўвазе масажыстаў, у прыватнасці, Антаніну Галубовіч,  цудоўны калектыў фізіятэрапеўтычнага кабінета, работу якога ўзначальвае Людміла Мартыновіч. Не будзем пералічваць усіх, хто працуе ў хірургічным аддзяленні, а таксама ў іншых службах райбальніцы, ад якіх у многім залежыць наша выздараўленне, бо спіс атрымаецца ўнушальным. Але ведайце: мы ад шчырага сэрца ўдзячны вам за тое, што вяртаеце нам самае каштоўнае багацце — здароўе. І напярэдадні вашага прафесійнага свята прыміце ад нас нізкі паклон. Хай вас саміх і вашых блізкіх абыходзяць бокам хваробы. Будзьце шчаслівымі!

Іван ШАПЯЛЕВІЧ, Уладзімір МАТУЛІС, ганцаўчане,

Аляксей Швайка, жыхар в. Дзяніскавічы.

Нізка вам пакланіцца мы хочам…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475