Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Каб усім было добра”

Быў другі дзень Сёмухі, калі мы завіталі ў вёсачку Перадзелы. Асветленая лагоднымі ранішнімі промнямі сонца, напоеная чыстым свежым паветрам, настоеным на духмяным водары белапенных кветак язміну, акацыі, ружовых пышных півонь, яна, такая прыгожая і зусім нешматлюдная, сустрэла нас нязвычнай для летніх клапатлівых вясковых ранкаў цішынёй. Не будзілі яе сваімі гучнымі галасамі прагныя да роснага разнатраўя кароўкі, не звінелі ля студняў вядзерцы, не дзяліліся ля іх свежымі навінамі цікаўныя суседкі.

— А каму будзіць ды звінець? — з непрытоенай тугой у голасе скажа пазней у час нашай бяседы адна з жыхарак гэтай маляўнічай вёсачкі Браніслава Корсак, на сустрэчу з якой мы і прыехалі. — На нашай вуліцы Перамогі летам жыве шэсць чалавек, а зімою — толькі тры. Некалі дваццаць восем каровак было ў нашай чарадзе, а цяпер — ніводнай. Бывала, мы, маладыя, ды і нашы дзеці таксама, падэшвы адбівалі, танцуючы на пляцоўцы каля лесу, а цяпер рэдка калі, хіба што ў час летніх канікулаў, зазвініць дзіцячы галасок.

Але, прыкмячаючы бязлюднасць гэтай вёскі, нельга не заўважыць яе чысціні, дагледжанасці. Не кінуліся ў вочы зарослыя бур’яном дворышчы, наадварот, нават вакол нежылых дамоў пасаджана агародніна і пакошаны травы. А на вуліцы Суворава прыемна здзівіла дагледжаная, з густам абуладкаваная сядзіба.

— А гэта ўсё таму, што тут — цудоўныя, працавітыя, нераўнадушныя па сваёй натуры людзі, — выказвае сваё меркаванне старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Святлана Агейка. — Як, напрыклад, Браніслава Корсак. Калі трэба якая падказка ці дапамога ў гэтым населеным пункце, да яе, Адольфаўны, спяшаемся, ведаем: і падтрымае, і не падвядзе. Жыццё не песціла гэтую жанчыну, але яна мудра, цярпліва ўмее перажываць і смутак, і трывогу. У час няпростых жыццёвых абставін у яе сэрца не закралася самая страшная з заган — раўнадушша. Яна не губляе аптымізму, любові да людзей, яе сэрца напоўнена дабрынёй і суперажываннем, ёй і чужая болька баліць.

Нераўнадушнаму сэрцу — баліць. Яшчэ і як баліць! Таму і ўзяліся муж і жонка Корсакі хаваць зусім чужога ім аднавяскоўца, якога не было каму забраць з морга. І забралі, і пахавалі, і вячэру арганізавалі. А на магілках адзінокіх вяскоўцаў Чахоцкіх старую заржавелую агароджу адчысцілі, пафарбавалі, парадак навялі. А яшчэ ім вельмі ж хацелася, каб вуліцы ў іх вёсцы былі добраўпарадкаваныя, вось і выступіў у свой час муж Адольфаўны — Баляслаў Адамавіч — ініцыятарам добрай справы. Вунь якой гладкай стужкай уюцца вуліцы ў Перадзелах!

“Каб усім было добра”

Не ачарсцвела сэрца Б. А. Корсак, у раннім узросце спазнаўшай горыч страты матулі,  і тады, калі прыйшло ў яе сям’ю незагойнае гора: шэсць гадоў таму назад Браніслава Адольфаўна і  і Баляслаў Адамавіч  пахавалі сына-афганца. Хіба мала слёз праліла жанчына за  паўтара гады, калі Гена служыў у Афганістане? Папасумавалі з мужам, пакуль прычакалі яго, ночы не спалі. З узнагародамі прыйшоў дамоў, медаль “За адвагу” меў. Ды кароткім аказаўся сыночкаў век, заўчасна пакінуў іх.

— А неўзабаве не стала і майго гаспадара, не вытрымаў страты сыночка, — бачу, як стрымлівае сябе гэтая пажылая жанчына, як стараецца непрыкметна змахнуць пякучую мацярынскую слязу. Праз хвіліну — другую Адольфаўна бярэ сябе ў рукі, вымаўляе, нібы супакойваючы сваё сэрца:

— У жыцці ўсяго даводзіцца перажыць чалавеку.

Бязмерная ўласная бяда не засланіла жанчыну ад людзей. Сярод іх, у паўсядзённай рабоце, у хатніх ды грамадскіх клопатах  нават яна крыху адступае. Бываючы на вясковых могілках, Адольфаўна разумела: час  ляціць незваротна, пажылым усё цяжэй прыбіраць ігліцу, якой асыпаюць магілкі ды помнікі высокія сосны. Нашчадкі-землякі разляцеліся па розных гарадах і сёлах. І жанчына стала клапаціцца аб тым, каб спілаваць да таго ж небяспечныя ў час завірух і навальніц дрэвы. Настойліва стукалася ва ўсе дзверы. Агітавала вяскоўцаў на добрую справу, збірала грашовыя сродкі, разумеючы, што дзяржаўная кішэня не бяздонная. Цяпер на могілках чысціня і парадак. Амаль пафарбаваны плот вакол іх — гэта таксама ініцыятыва Браніславы Адольфаўны ды  разуменне і падтрымка яе землякоў.

Нібы прадбачваючы маё пытанне — што кіруе дзеяннямі Адольфаўны, мая субяседніца кажа: “Хочацца, каб усім было добра”. Вось яна, сапраўдная шчодрасць душы, дабрата ці лепш сказаць — дабрадзейнасць, а яны не маюць патрэбы ў плаце, не чакаюць славы, не дзеля яе стараюцца.

Такой мараллю кіруецца гэтая жанчына-аптымістка і ў адносінах да сваіх блізкіх. Як можа падтрымлівае Геніных дачушак, у якіх трагічна загінула яшчэ і матуля, яе нявестка. Не абыходзіць увагай сям’ю сына Аркадзія. На Вялікдзень усе збіраюцца ў бацькоўскай хаце. Адольфаўна ставіць на стол свае пачастункі, сярод якіх і тарты, якія маюць асаблівы смак, бо выпечаны і ўпрыгожаны з асаблівай любоўю.

Прыкмеціла, які ідэальны парадачак у гэтай клапатлівай рухавай гаспадыні ў агародзе, вакол сядзібы. “Сынок дапамагае”, — прыкмячае мой зацікаўлены погляд жанчына.

Цяпер ёсць да чаго вясковай працаўніцы прыкласці, як кажуць, рукі. А зімой, пытаюся, не сумна?

— То вяжу, то знаёмых абшываю — сваю машынку швейную маю. Тэлефон злучае з роднымі і сваякамі. А з прыходам вясны зноў паклічуць градкі, хата будзе поўніцца сваякамі, сябрамі, якіх кліча на спатканне родны куток, наша прыгожая лясная вёсачка Перадзелы, — у вачах жанчыны загараюцца светлыя іскрынкі. Іскрынкі аптымізму, якія патрэбны кожнаму чалавеку, каб жыла надзея і перамагала дабро.

Марыя ДЗЁМІНА.

На ЗДЫМКУ: на такіх, як Браніслава Корсак, трымаюцца нашы вёсачкі.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471