Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да зімы рыхтуемся летам

Падводзячы вынікі ацяпляльнага сезона 2013 — 2014 гадоў, трэба адзначыць, што для прадпрыемстваў і арганізацый раёна ён прайшоў без сур’ёзных перабояў у цеплазабеспячэнні. У мінулым годзе выкананы дастаткова вялікія аб’ёмы работ па замене і рамонце цеплавых сетак КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖГ”. Кацельні і спажыўцы цеплавой энергіі ў асноўным на высокім узроўні і своечасова падрыхтаваліся да зімы, выканалі неабходны комплекс работ.

У цэлым узровень падрыхтоўкі цеплакрыніц, цеплавых сетак і сістэм цеплазабеспячэння да асенне-зімовага перыяду ў раёне ўзрос. Але гэта не падстава для самазаспакаення. Ужо зараз неабходна ўдзяліць самую сур’ёзную ўвагу работам па замене цеплавых сетак, рамонце цеплавой ізаляцыі трубаправодаў цеплазабеспячэння, правядзенню прамывак і выпрабаванняў сістэм ацяплення.

Так, у адпаведнасці з “Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечваючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі” да 20 верасня павінны быць закончаны ўсе работы на абсталяванні цеплакрыніц, цеплавых сетках, а таксама ў спажыўцоў цеплавой энергіі і ў жыллёвым фондзе. Да 1 кастрычніка неабходна закончыць афармленне ўсёй арганізацыйна-тэхнічнай дакументацыі, у тым ліку пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд.

У нашым раёне налічваецца 109 спажыўцоў цеплавой энергіі, якія маюць на сваім балансе 254 аб’екты і 49 цеплакрыніц, якім неабходна атрымаць пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд.

На заканчэнне трэба адзначыць, што за непрыняцце мер па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд КоАП прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 4 да 10 базавых велічынь фізічных асоб, да 100 базавых велічынь —  індывідуальных прадпрымальнікаў, і да 500 — юрыдычных асоб.

Аляксандр БАРОДЗІЧ,

інспектар

энерганагляду.

Да зімы рыхтуемся летам

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476