Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Радасць выздараўлення

Усе бацькі ведаюць як невыносна цяжка на сэрцы, калі тваё дзіця захварэла. Нават пры звычайнай прастудзе часта ўстаеш ноччу і прыглядаеш за малым: як спіць, дыхае, ці няма тэмпературы. А даходзіць да бальніцы, дык, увогуле, не знаходзіш спакою. Але хваляванні паступова праходзяць, калі дзіця ідзе на папраўку і бачыш, як па-добраму, з любоўю да малых адносіцца ўвесь медперсанал у дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.

Загадчыца аддзялення Людміла Праневіч звыш 30 гадоў жыцця аддала дзецям. “Наша аддзяленне для мяне, як другі дом, другая сям’я — заўважае ўрач. — Работа наша, як і любога медработніка, вельмі адказная і складаная, але, ведаеце, колькі радасці прыносіць выздараўленне дзетак! Сапраўды, калі любіш сваю прафесію і дзяцей, то і жывеш работай, атрымліваеш ад яе асалоду і задавальненне…”.

І тут не толькі важна знайсці падыход да дзяцей, варта наладзіць кантакт і з бацькамі маленькіх пацыентаў — растлумачыць, супакоіць, усяліць аптымізм, падтрымаць. На сваім вопыце ведаю: урачы аддзялення Людміла Праневіч і раённы ўрач-педыятар Аляксандр Лагодзіч — прафесіяналы сваёй справы. Увогуле, увесь калектыў медработнікаў дзіцячага аддзялення цудоўны, бо кожны не абмяжоўваецца сваімі абавязкамі, а па-бацькоўску адносіцца да малых, якія  трапілі на бальнічны ложак. Між іншым, камфорт, атмасфера дабрыні ў аддзяленні і, зразумела, паспяховае і хуткае выздараўленне маленькіх пацыентаў, як адзначыла Людміла Праневіч,   залежыць ад намаганняў усіх медыкаў. Сярод іх шмат гадоў прысвяцілі сваёй рабоце старшая медсястра аддзялення Зоя Кірыковіч, сястра-гаспадыня Святлана Віннік, медсёстры Ала Высоцкая, Валянціна Сайка і Надзея Бондар, санітарка Людміла Гарадзецкая і раздатчыца Марына Машковіч.

Застаў на прыёме ў Людмілы Міхайлаўны гараджанку Наталлю Зялёнка са сваімі траімі дзецьмі: Антон, Аляксандра і Яўгенія радасна круціліся ў прадчуванні выпіскі. І маці з цеплынёй і ўдзячнасцю выказалася наконт работы аддзялення. “Ведаеце, не ўпершыню даводзіцца дзеткам лячыцца тут і я вельмі ўдзячна, што менавіта ў нашай райбальніцы такі зладжаны і адказны калектыў медработнікаў, — гаворыць Наталля. — Дай Бог ім здароўя і шчасця…”.

Між іншым, перад выпіскай бацькі атрымліваюць кансультацыю па ўмацаванню здароўя дзетак і пры любых узнікаючых пытаннях урачы раюць адразу ж зноў звяртацца да іх. “Здароўе дзіцяці залежыць не толькі ад паўнацэннага харчавання, яго актыўнасці і рухавасці, — акцэнтуе ўвагу Людміла Міхайлаўна. — Вельмі важна, каб і бацькі вялі здаровы лад жыцця, а ў сям’і панавалі лад і згода. Тады і дзеткі будуць менш хварэць”.

Аляксей Грушэвіч.

На здымку: загадчыца дзіцячага аддзялення райбальніцы Людміла Праневіч з Наталляй Зялёнка і яе дзеткамі.

Фота аўтара.

 

Радасць выздараўлення

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472