Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прафесій шмат, ды не ўсе запатрабаваны

“Калі работа прыносіць радасць, то ты ўжо шчаслівы”, — сцвярджае ўсходняя мудрасць. І гэта сапраўды так, бо палову свайго жыцця мы аддаём працы.

Кожны марыць аб прафесіі, якая была б па душы і давала прыстойную зарплату. Праўда, памеры гэтай “прыстойнасці” ў кожнага свае.

Сёння атрымаць прафесію не такая ўжо праблема, а вось каб працаваць па ёй, гэта ўжо іншае пытанне.

Магчымасць атрымаць на платнай аснове  адукацыю адкрыла дзверы ў навучальныя ўстановы многім выпускнікам школ.

Раней канкурэнцыі  пры паступленні ў большасці ВНУ не было, бо нашы ўніверсітэты маглі прыняць студэнтаў больш, чым было выпускнікоў, здольных там вучыцца.

Пацікавіўся ў знаёмага, куды паступіў яго сын, а ён у адказ: “Вучыўся не вельмі,  на аўтаслесара пойдзе, будзе мець работу і грошы. У маёй брыгадзе  працуе стропальшчыкам юрыст з універсітэцкім дыпломам”.

Гэта да таго, што шэраг прафесій на рынку працы сёння не запатрабаваны.

Юрыстам, псіхолагам уладкавацца на працу складана, хоць паступіць вучыцца на гэтыя прафесіі  было даволі проста.

Раней кожнаму выпускніку была гарантавана работа. Атрымліваў дыплом і ішоў працаваць куды накіравалі.

У наш час сітуацыя істотна змянілася. Нават на бюджэтнай аснове не ўсе выпускнікі атрымліваюць работу па спецыяльнасці, а пра тых, хто вучыцца на платнай, і размовы няма — кожны працаўладкоўваецца сам. А яшчэ існуюць карпаратыўныя інтарэсы ў саміх навучальных установах.

Доўгі час звычайнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча тэкстыльшчыкаў, што ў Баранавічах, рыхтавала для мясцовага тэкстыльнага камбіната ткачых, матальшчыц, прадзільшчыц, а сёння гэта — прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання. Тут рыхтуюць спецыялістаў рабочых прафесій. Зацікавіла прафесія мадэльера-канструктара. Ведаю, што нават пасля заканчэння  Акадэміі мастацтваў мадэльеру даволі цяжка знайсці работу, а тут рыхтуюць цэлыя групы на бюджэтнай і платнай асновах. Аднойчы заглянуў у каледж і пацікавіўся, колькі  іх выпускнікоў  працуе мадэльерамі. На той час — ніводнага. Дзяўчынкі вераць, што яны стануць мадэльерамі, што перад імі адкрыецца перспектыва, на гэта спадзяюцца і іх бацькі.

А для кіраўніцтва каледжа самае важнае, каб былі навучэнцы, каб установа працавала, а педагогі мелі работу.

Наяўнасць дыплома ўжо не гарантуе работу па спецыяльнасці і гэта многія зразумелі. У мінулым годзе быў вялікі недабор студэнтаў на платныя аддзяленні.

Упаў ажыятаж  і вакол прафесіі журналіста. Калі зарплата ў цэнтральнай газеце ў межах 5 мільёнаў, дык прафесія губляе прыцягальнасць.

А ў асноўным  запатрабаваны  рабочыя спецыяльнасці —электразваршчыкаў, швачак, прадаўцоў, будаўнікоў, слесараў… Безумоўна, патрэбны праграмісты, інжынеры, урачы, але ў іх няма шырокага выбару па працаўладкаванні. Дастаткова паглядзець на аб’явы, каб зразумець сітуацыю на рынку працы.

У кожным рэгіёне ў плане занятасці ёсць нешта сваё, але ў цэлым разбежка не надта адметная.

А якая сітуацыя ў Ганцавіцкім раёне?

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама Андрэй Коўш расказаў:

— У нас, найперш, запатрабаваны прадаўцы, швачкі, трактарысты-машыністы, жывёлаводы… На гэтыя спецыяльнасці свабодныя месцы ёсць.

— Андрэй Анатольевіч, чым выклікана такая сітуацыя? Каб не хапала прадаўцоў і швачак — прафесій, якія заўсёды былі распаўсюджаныя? Можа справа ў зарплаце?

— Зарплата адыгрывае ролю, але сёння ад той жа швачкі патрабуюць прафесіяналізму. Мала закончыць каледж ці нейкія курсы, неабходна  быць майстрам, мець вопыт, а калі жанчына не можа роўна прашыць строчку? Сёння, каб працаваць мулярам, тынкоўшчыкам ці па іншай будаўнічай спецыяльнасці, неабходна мець адпаведны дакумент. Можа чалавек і спецыяліст, працаваў у Расіі, але ж сваю кваліфікацыю павінен пацвердзіць даведкай. І прадаўцы патрэбны не толькі ў спажыўкааперацыю, але і ў прыватны сектар, які ў раёне пашыраецца. А зарплата залежыць ад работы. Напрыклад, на заробак жывёлаводаў  у значнай меры ўплываюць надоі і прывагі жывёлы. На фермах у Агарэвічах, Будчы, Люсіне жывёлаводы атрымліваюць па раённых мерках прыстойную зарплату.

— Рабочых не хапае, а ці робяцца нейкія захады каб закрыць  праблему?

— Мы плануем падрыхтаваць швачак пад гарантыю, што яны будуць працаваць. Як толькі заказы з’явяцца, можна будзе  рыхтаваць іх на мясцовай базе, ці ў Брэсце або Мінску — дзе захоча чалавек. Дарэчы, у раёне беспрацоўе ўсяго 0,8 працэнта, а гэта 72 афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных.

А якая прафесія самая прывабная? Тая, што прыносіць чалавеку задавальненне. Галоўнае, не памыліцца ў яе выбары.

Адзін фермер з Бярозаўскага раёна паказаў сваю працоўную кніжку. Кім толькі ён не працаваў! Змяніў больш за сорак месцаў работы, а на пенсіі трымае 30 кароў і задаволены. Праўда, не даюць спакою суседзі, бо калі фермер выганяе свой статак на пашу — уся вуліца заляпана. З плюсам заўсёды ёсць свой мінус.

Уладзіслаў Снітка.

Прафесій шмат, ды не ўсе запатрабаваны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475