Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Для абітурыентаў — роўныя правы

Для прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы адукацыі ў 2014 годзе, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай  адукацыі, і кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных экзаменаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2014 года № 223 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2014 годзе” створана дзяржаўная камісія і вызначаны яе паўнамоцтвы.

Ад Брэсцкай вобласці членамі дзяржкамісіі з’яўляюцца памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Д. Д. Гобараў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці Д. В. Баско і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л. А. Цупрык.

Штогадовае стварэнне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай камісіі з’яўляецца паказчыкам адносін дзяржавы да адукацыйнага, інтэлектуальнага, навуковага патэнцыялу краіны.

Кіраўнік дзяржавы ўсклаў на Камітэт дзяржкантролю арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці дзяржаўнай камісіі, на Міністэрства адукацыі — інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне ўступнай кампаніі.

На кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення, іншых арганізацый, якія маюць у сваім падпарадкаванні ўстановы вышэйшай і (або) сярэдняй спецыяльнай адукацыі, ускладзена персанальная адказнасць за захаванне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ў іх уступных экзаменаў і залічэнні ў гэтыя ўстановы адукацыі абітурыентаў.

Для забеспячэння выканання даручэння кіраўніка дзяржавы на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў бліжэйшы час будуць створаны абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных экзаменаў, а таксама камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных экзаменаў ва ўстановах адукацыі вобласці. Адной з задач гэтых камісій з’яўляецца забеспячэнне захавання заканадаўства пры арганізацыі, правядзенні ўступных экзаменаў і залічэнні абітурыентаў у кожнай установе адукацыі.

Як і ў папярэднія гады, у Камітэце дзяржкантролю Брэсцкай вобласці для зваротаў грамадзян па пытаннях уступнай кампаніі будзе арганізавана “гарачая тэлефонная лінія”.

Для абітурыентаў — роўныя правы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475