Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Змяніць адносіны да прыроды

“Саюзная ўборка” — пад такой назвай, як мы паведамлялі (“СП” за 31 мая 2014 года), 5 чэрвеня пройдзе акцыя па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый, у якой удзельнічаюць разам тры саюзныя дзяржавы: Беларусь, Расія і Казахстан. На Ганцаўшчыне з гэтай нагоды запланаваны шэраг мерапрыемстваў. 

Штогадовае святкаванне Дня аховы навакольнага асяроддзя дае магчымасць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць у змяненні адносін чалавека да прыродных рэсурсаў. Менавіта на гэтым і акцэнтуюць увагу супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. “Усё залежыць ад нас саміх, — адзначае начальнік інспекцыі Юрый Шапель, — нашых адносін да прыроды. Што зберажом для нашчадкаў, што пакінем ім у спадчыну? Горы смецця, забружаныя лясы і вадаёмы, ці ўсё ж захаваем непаўторную прыгажосць і чысціню нашага краю?

І тут усё пачынаецца з малога. Не толькі куды чалавек выкінуў тое ж смецце, але і як гэта зрабіў. Мы забываем, што амаль палова бытавых адходаў прыпадае на другасную сыравіну — паперу, пластык, шклобой. Некаторыя з гэтых другасных матэрыяльных рэсурсаў могуць знаходзіцца ў зямлі стагоддзямі, а, між іншым, пасля перапрацоўкі маглі б далей паслужыць людзям. Таму варта раздзяляць другасную сыравіну, тым больш, што яе ёсць куды здаваць і ў дадатак можна атрымаць грошы”.

Каб прыцягуць увагу да праблемы збору другаснай сыравіны ідзе размова пра навядзенне парадку на зямлі з адначасовым правядзеннем акцыі па зборы другаснай сыравіны.

У сваю чаргу галоўны спецыяліст інспекцыі Сяргей Іокіш упэўнены, што такія акцыі павінны стаць пастаяннымі. “У нас вялікая ўвага ўдзяляецца добраўпарадкаванню, але наводзячы парадак на зямлі людзі, часцей за ўсё, не абцяжарваюць сябе думкамі аб неабходнасці раздзелу смецця і проста вывозяць яго на звалкі, а разам з ім і другасную сыравіну, — заўважае ён. —  Гэта недапушчальна! Збор другасных матэрыяльных рэсурсаў павінен стаць нормай для ўсіх”.

У чацвер ёсць магчымасць не на словах, а на справе паказаць свае нераўнадушныя адносіны на роднага краю. Так, як гэта штодзённа робяць супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У сваё прафесійнае свята, — Дзень аховы навакольнага асяроддзя, аб’яўлены Указам Прэзідэнта краіны № 35 ад 2 лютага 2000 года, вартавыя прыроды шчыраваць, як і ў іншыя дні, дзеля захавання і прымнажэння нашай прыроднай спадчыны.

Аляксей Грушэвіч.

Змяніць адносіны да прыроды

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472