Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Юбілей Васіля Быкава

Сёлета наша краіна адзначае 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Семдзесят гадоў наш народ не ведае вайны, семдзесят гадоў Беларусь квітнее пад мірным небам. І сімвалічна, што ў чэрвені мы адзначаем юбілей славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава — чалавека-легенды і гонару нацыі.

Да самых апошніх дзён жыцця, нягледзячы на ўсе грамадска-палітычныя змены, на нечаканыя і далёка не заўсёды прыемныя і жаданыя перамены ў асабістым лёсе, не лепшы стан здароўя, Васіль Быкаў жыў напружаным актыўным творчым жыццём. Ён — пісьменнік з сусветным імем. У ягоным таленце не сумняваліся нават самыя ваяўнічыя крытыкі.

Праўдзівыя словы пра легендарнага пісьменніка пісаў Чынгіз Айтматаў. “Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, хто спазнаў вайну і ўзмужнеў духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця”.

На мінулым тыдні ў гарадскім Доме культуры прайшоў вечар-партрэт “Я беларус — мая мова родная, беларуская…”, прысвечаны жыццю і творчасці Васіля Быкава.

Вялікая зала ГДК была запоўнена амаль поўнасцю. На мерапрыемства, арганізаванае супрацоўнікамі раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава, запрасілі моладзь.

Таленавіта і яскрава чыталі вершы беларускіх паэтаў, урыўкі з твораў Васіля Быкава вучні СШ № 3 Ягор Кулан, Насця Варвашэвіч і Маша Сяргейчык. Асабліва кранула ўсіх прысутных тэатралізаваная пастаноўка па аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”. Вучні Агарэвіцкай СШ Вераніка Клявец і Раман Лелес артыстычна выканалі ролі беларускага хлопца Івана і італьянскай дзяўчыны Джуліі, якіх звялі трагічныя абставіны вайны ў аўстрыйскіх Альпах.

Дэманстраваўся дакументальны фільм пра жыццё і творчасць пісьменніка, гучала музыка і песні.

Васіль Быкаў пражыў жыццё сапраўднага беларуса — любіў сваю краіну, мову, народ. І песня “Мая Беларусь”, якая прагучала напрыканцы вечарыны, нібыта з’яднала ўсіх прысутных у адным парыве, запоўніла залу мелодыяй свабоды і данесла галоўную думку: мы — беларусы і павінны з гонарам звацца імі.

Таццяна Маляўка, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ імя В. Ф. Праскурава.

Юбілей Васіля Быкава

Юбілей Васіля Быкава

Юбілей Васіля Быкава

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469