Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тры дзяржавы — адзінае рашэнне

“Саюзная ўборка” — акцыя па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый пройдзе ў адзіны дзень на тэрыторыі адразу трох дзяржаў: Беларусі, Расіі і Казахстана.

Тры дзяржавы — адзінае рашэнне

Правядзенне такой маштабнай акцыі ініцыіравала Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Па выніках сустрэчы міністраў прыродаахоўных ведамстваў Беларусі, Расіі і Казахстана было прынята рашэнне, у якім фармаце пройдзе “Саюзная ўборка”. Таксама быў вызначаны адзіны дзень — 5 чэрвеня, дата, сімвалічная для ўсіх эколагаў і нераўнадушных да экалагічных праблем — Сусветны дзень навакольнага асяроддзя.

Плануючы правядзенне гэтай акцыі, яшчэ раз падкрэсліваецца, што, з’яўляючыся членамі розных інтэграцыйных аб’яднанняў — Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза — Беларусь гатова вырашаць усе праблемы разам, у тым ліку і экалагічныя.

У краіне да “Саюзнай уборкі” 5 чэрвеня далучыліся практычна ўсе міністэрствы і ведамствы, а таксама іх падначаленыя арганізацыі. На ўборку тэрыторый выйдуць школы, тэатры, у тым ліку Вялікі тэатр оперы і балета, музеі, у тым ліку Нацыянальны мастацкі музей, вайсковыя часці, буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Аб падтрымцы акцыі  паведамілі Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства гандлю, Міністэрства культуры, Міністэрства юстыцыі, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт і многія іншыя.

У гэты дзень работнікі ведамстваў, арганізацый і прадпрыемстваў выйдуць на ўборку тэрыторый. Але ў першую чаргу, улічваючы, што 5 чэрвеня пачатак летняга сезона, увагу  ўдзельнікі акцыі будуць надаваць месцам масавага адпачынку — паркам, пляжам, прыбярэжным тэрыторыям вадаёмаў.

Акрамя гэтага, да акцыі розныя ўстановы прымеркавалі іншыя мерапрыемствы, напрыклад, конкурсы экалагічнага малюнка, плаката, і нават збор макулатуры.

Аналагічныя мерапрыемствы “Саюзнай уборкі” пройдуць у Расіі і Казахстане.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469