Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Наш раённы Дом рамёстваў — лепшы ў краіне

У Мінску прайшоў шосты Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет”. Ён праводзіцца з мэтай падтрымкі і папулярызацыі традыцыйных і часам забытых рамёстваў. Каля 400 майстроў з усіх куткоў краіны прадэманстравалі мінчанам і гасцям сталіцы сваю народную творчасць. Гэта разьба, ганчарная і кавальская справы, ткацтва, вышыўка, бісерапляценне, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў і многае іншае. У фестывалі-кірмашы ўдзельнічалі і прадстаўнікі Ганцавіцкага раёна. Дамоў яны прыехалі з перамогай — раённы Дом рамёстваў атрымаў Дыплом I ступені.

Па словах дырэктара Ганцавіцкага Дома рамёстваў Маргарыты Саланевіч, у склад нашай дэлегацыі ўваходзілі 17 чалавек. “На фестывалі мы паказалі ўсё, чым багаты наш раён, — дзеліцца Маргарыта. — Наша пляцоўка прываблівала гасцей свята, мы частавалі іх мёдам, спявалі песні, ігралі на музычных інструментах. Работы нашых майстроў вельмі цікавілі наведальнікаў, гэта і не дзіўна, бо ад нас ездзілі таленавітыя людзі: народныя майстры Беларусі Ніна Казак і Ульяна Віннік, майстар, ткачыха Наталля Рабцэвіч, Марыя Муха, яна цудоўна вышывае і пляце паясы, Валянціна Занька займаецца саломкапляценнем, Сяргей Зялёнка выконвае разьбу па дрэве. Акрамя дарослых і вопытных майстроў у сталіцу ездзілі і маленькія ўдзельнікі гуртка “Ткацтва” — Аляксандра Рабцэвіч і Мілена Дрозд.

Таксама разам з намі былі і ўдзельнікі клуба народнай творчасці “Багач”. Народныя песні выканаўцаў з Борак нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Работы Галіны Пупач, Яўгеніі Станкевіч, Віталія Шапялевіча, якія не змаглі ў той дзень прысутнічаць на фестывалі-кірмашы, мы таксама выстаўлялі”.

Трэба адзначыць, што на “Вясновым букеце” разам з работамі народных майстроў былі выстаўлены і фотаздымкі новага праекта, арганізаванага Маргарытай Саланевіч, які высока ацанілі члены журы.

“Мы фатаграфавалі старыя, закінутыя хаты, той беспарадак у іх і каля іх, — расказала яна, — каб яшчэ раз нагадаць людзям, што сваю гісторыю, продкаў неабходна памятаць і клапаціцца аб тым, каб моладзь таксама іх не забывала”.

Аксана МІНІНА. Фота з архіва Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў.

Наш раённы Дом рамёстваў — лепшы ў краіне

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475