Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Парушэнні ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы

Праверка, праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці жыллёва-камунальнай гаспадаркі Жабінкаўскага раёна, выявіла шматлікія парушэнні заканадаўства, а таксама факты неэфектыўнага выкарыстання грашовых сродкаў і маёмасці прадпрыемства.

Падчас праверкі ўстаноўлены выпадкі завышэння сабекошту аказаных паслуг. Напрыклад, у выніку прымянення завышаных норм спісання паліва, на сабекошт жыллёва-камунальных паслуг залішне аднесены расходы прадпрыемства ў суме 14,6 мільёна рублёў. Акрамя гэтага, на сабекошт жыллёва-камунальных паслуг аднесена звыш 20 мільёнаў рублёў, затрачаных на рамонт службовага аўтамабіля, які пашкоджаны ў дарожна-транспартным здарэнні па віне дырэктара прадпрыемства.

На час праверкі больш двух гадоў не выкарыстоўваўся ўведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2011 года палігон цвёрдых бытавых адходаў коштам амаль 1 мільярд рублёў. Прычым, устаноўлена, што згаданы палігон прыняты ў эксплуатацыю з парушэннем заканадаўства — без выканання ўсяго аб’ёму будаўніча-мантажных работ, прадугледжанага праектнай дакументацыяй.

Прадпрыемствам неэфектыўна выкарыстаны бюджэтныя сродкі на суму 878,1 мільёна рублёў, накіраваныя ў 2012 — 2013 гадах на распрацоўку праектна-каштарыстай дакументацыі на будаўніцтва і капітальны рамонт 4 аб’ектаў. Работы на іх па стане на 1 красавіка нават не пачыналіся.

Маюць месца факты завышэння кошту і аб’ёмаў выкананых будаўніча-мантажных работ і па аб’ектах будаўніцтва, капітальнага і бягучага рамонтаў жыллёвага фонду. Па ўсіх

правераных аб’ектах устаноўлены завышэнні на агульную суму 34,5 мільёна рублёў.

Не прымаліся  ЖКГ Жабінкаўскага раёна і дастатковыя меры па збору і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Пры гэтым абследаванні паказалі, што на палігонах прадпрыемства дапускаецца размяшчэнне другасных рэсурсаў.

Таксама праверкай устаноўлены шматлікія парушэнні ў рабоце са зваротамі грамадзян, факты падачы ў органы дзяржаўнай статыстыкі і іншыя дзяржаўныя органы скажонай інфармацыі, парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення закупу, парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой адзнакі дзеянняў службовых асоб жыллёва-камунальнай гаспадаркі Жабінкаўскага раёна.

Парушэнні ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475