Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Валодай зброяй законна

Нягледзячы на меры, якія прымаюць органы ўнутраных спраў сумесна з іншымі праваахоўнымі структурамі, незарэгістраваная зброя працягвае выкарыстоўвацца ў супрацьпраўных мэтах (незаконнае паляванне, цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы,  здзяйсненне іншых правапарушэнняў, якія цягнуць сур’ёзныя наступствы).

Аналіз паказвае, што асноўная колькасць незарэгістраванай паляўнічай і спартыўнай зброі набывалася яшчэ да ўвядзення сістэмы яе рэгістрацыі органамі ўнутраных спраў. Газавая зброя ўвозілася з-за мяжы ў 1990-я гады і на ўлік яе ніхто не ставіў. Як правіла, гэтая зброя знаходзіцца ў грамадзян ва ўмовах, якія не забяспечваюць яе захаванне, бяспеку і не выключаюць доступ да яе пабочных асоб.

З мэтай вывядзення з нелегальнага абароту грамадзянскай зброі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 185 ад 24.04.2014 года “Аб рэгістрацыі няўлічанай ва ўстаноўленым парадку грамадзянскай зброі”.

Указам прадугледжана вызваленне ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за незаконны абарот грамадзянскай зброі. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, іншаземныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, павінны добраахвотна прад’явіць зброю ў органы ўнутраных спраў для рэгістрацыі, або здаць яе, адмаўляючыся ад наступнай рэгістрацыі. Гэта можна будзе зрабіць з моманту афіцыйнага апублікавання Указа да 1 ліпеня 2014 года.

Для рэгістрацыі, маючы пры сабе пашпарт або ваенны білет, трэба звярнуцца ў орган унутраных спраў па месцы жыхарства з пісьмовай заявай, у якой указваюцца від, тып, мадэль, калібр, серыя, нумар зброі.

Няўлічаная зброя належыць абавязковай сертыфікацыі на бясплатнай аснове, якую праводзіць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, ён выдае сертыфікат адпаведнасці або рашэнне аб адмове ў яго выдачы. Зброя правяраецца па крыміналістычных і інфармацыйных уліках, пасля чаго тэрытарыяльным органам унутраных спраў выносіцца адно з наступных рашэнняў: аб магчымасці рэгістрацыі няўлічанай зброі ў тэрытарыяльным органе ўнутраных спраў; аб вяртанні ўкрадзенай або згубленай грамадзянскай зброі яе ўладальніку пры ўмове адсутнасці ў яго супрацьпаказанняў да валодання зброяй; аб знішчэнні няўлічанай зброі, калі яна з’яўляецца тэхнічна непрыгоднай для эксплуатацыі, самаробнай, пераробленай, а таксама забароненай да абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або аб перадачы такой зброі ў калекцыі дзяржаўных воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый, мытных органаў або органаў пракуратуры.

Пасля заканчэння тэрміну дзеяння Указа грамадзяне не змогуць зарэгістраваць няўлічаную зброю, але пры гэтым захоўваецца права здаць яе ў органы ўнутраных спраў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі Ганцавіцкага РАУС па тэлефоне 2-26-47.

Віталь ЧАБАТАРЭНКА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ганцавіцкага РАУС, маёр міліцыі.

Валодай зброяй законна

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 443

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469