Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У ГОНАР СВЯЦІЦЕЛЯ МІКАЛАЯ

А мінулым тыдні праваслаўныя хрысціяне ўшаноўвалі памяць Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Імем гэтага святога названы шматлікія храмы Беларусі, у тым ліку і ў Малькавічах. Будаўніцтва царквы ў імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца, якая лічыцца творам народнага дойлідства, пачалося ў нашай вёсцы ў 1991 годзе, а 17 верасня 1992 года яна была асвечана і тут прайшла першая служба. Драўляны будынак царквы ў пачатку 21 стагоддзя быў абкладзены цэглай.

Вялікая роля ў адраджэнні Свята-Мікалаеўскай праваслаўнай царквы ў Малькавічах належыць настаяцелю храма протаіерэю Вячаславу Цэвану. У храме пастаянна вядзецца Богаслужэнне. Асабліва шматлюдна было тут у чацвер, 22 мая, у дзень Свяціцеля Мікалая, чыё імя і носіць царква. На святочнае богаслужэнне быў запрошаны Высокапрэасвяшчэннейшы Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, Благачынны цэркваў Ганцавіцкай акругі, настаяцель храма Свяціцеля Ціхана протаіерэй Пётр Піліпчук, свяшчэннікі Ганцаўшчыны, кіраўніцтва раёна. Хлебам-соллю на вышытым ручніку, букетамі белых руж, цёплымі словамі сустракалі прыхаджане Высокапрэасвяшчэннейшага Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана (НА ЗДЫМКУ) і запрошаных на свята гасцей. 

У ГОНАР СВЯЦІЦЕЛЯ МІКАЛАЯ

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч прывітаў усіх, павіншаваў са святам і абмяняўся з настаяцелем храма айцом Вячаславам іконамі. Да прыхаджан звярнуўся з прывітальнымі словамі Высокапрэасвяшчэннейшы Стэфан, якому айцец Вячаслаў з пашанай паднёс у падарунак ікону Мікалая Цудатворца.

Затым у храме пачалося святочнае Богаслужэнне, якое вёў Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, а таксама протаіерэй Пётр Піліпчук і ўсе свяшчэннікі раёна. На тварах прыхаджан у гэты час свяцілася ўрачыстая радасць, сэрцы напаўняліся асаблівай узнёсласцю.

Людміла СЕНЮКОВІЧ,

прыхаджанка храма Свяціцеля

Мікалая Цудатворца

в. Малькавічы.

Фота Аксаны МІНІНАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471