Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цудоўнага адпачынку, рабяты!

Гарачае надвор’е, цёплыя дожджыкі, рознагалосы птушыны шчэбет нагадваюць: вось-вось наступіць лета — самая спрыяльная пара для адпачынку. У дарослых пачынаюцца масавыя водпускі, школьнікі на цэлых тры месяцы адкладуць убок ранцы і падручнікі. Але гэта не значыць, што настала пара вольніцы і  бессэнсоўнага баўлення часу. Лета, сонца, вада, чыстае паветра найлепш спрыяюць аздараўленню дарослых і дзяцей. А што можа быць даражэй за здароўе? Без яго і шчасце немагчыма.

Як жа будзе  арганізавана аздараўленне насельніцтва нашага раёна сёлета? Дзе змогуць адпачыць школьнікі? Дзе можна будзе набыць пуцёўку на аздараўленне? Якая падтрымка ў аздараўленні дзяцей аказваецца дзяржавай? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце ў матэрыяле на гэтую тэму галоўнага спецыяліста прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Ганцавіцкім раёне Таццяны ДУЛІК і галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Людмілы САРОКА .

Цудоўнага адпачынку, рабяты!

Сістэма летняга аздараўлення дзяцей на Ганцаўшчыне склалася ўжо даўно, але работа ў гэтым напрамку з кожным годам  удасканальваецца, ёй надаецца асаблівая ўвага.

Ужо з 2 чэрвеня гэтага года ў нашым раёне на арандаваных базах устаноў адукацыі пачнуць работу 28 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей, 6 лагераў працы і адпачынку для дзяцей ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, а з 17 чэрвеня — 5 профільных лагераў, працягласцю змены 9 дзён з кругласутачным знаходжаннем. Для задавальнення запытаў дзяцей будуць функцыянаваць профільныя лагеры для адораных рабят (гімназія), лінгвістычны (сярэдняя школа № 1), ваенна-патрыятычны (сярэдняя школа № 3), эколага-біялагічны (Раздзялавіцкая СШ), турыстычна-краязнаўчы (Круговіцкая СШ).

 На базе дапаможнай школы-інтэрната пройдуць аздараўленне 172 дзіцяці. Апрача таго, для 415 школьнікаў на базе сярэдніх школ будуць працаваць спартыўныя аздараўленчыя лагеры. А ўвогуле,  за летні перыяд плануецца аздаравіць 1595 дзяцей, што на 74 чалавекі больш, чым у мінулым годзе. У тым ліку, у першую змену адпачнуць 1506 рабят, з іх 200 — у профільных лагерах, 732 — у лагерах з дзённым знаходжаннем дзяцей, 115 — у лагерах працы і адпачынку.

Да таго ж, рабят гатовы прыняць загарадныя стацыянарныя лагеры “Дружба”, “Журавушка”, “Зорачка”, “Чабарок” (Баранавіцкі раён), “Вінч” (Драгічынскі), “Спадарожнік” (Лунінец), “Чайка” (Ляхавіцкі раён). Звяртайцеся наконт адпачынку ў іх да галоўнага спецыяліста па аздараўленні насельніцтва па Ганцавіцкім раёне.

Варта зазначыць, што на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна ў другім паўгоддзі 2013 года было затрачана 89 мільёнаў рублёў, у першым квартале гэтага года — яшчэ 38,8 мільёна рублёў. Закуплены спартыўны інвентар, тканіна для пашыву пасцельнай бялізны ва ўстановах дашкольнай адукацыі, ручнічкоў, посуду.

Пры фарміраванні цэн на пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры будуць улічаны ўзроставыя групы: 6 — 10 гадоў, 11 — 13 і 14 — 18 гадоў. Датацыя дзяржавы на патанненне пуцёвак складзе для дзяцей з дзённым знаходжаннем — 500 тысяч рублёў, у лагеры працы і адпачынку — 560 тысяч, у профільныя лагеры — 520 тысяч рублёў, у лагеры з кругласутачным знаходжаннем — 1 мільён 200 тысяч рублёў.

Звернем увагу на тое, што дзеці маюць права на атрыманне пуцёўкі з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання з кругласутачным знаходжаннем не больш чым адзін раз у год. І толькі два разы ў каляндарным годзе могуць быць накіраваны ў лагер з кругласутачным знаходжаннем дзеці-сіраты, дзеці, якія знаходзяцца пад апекай, дзеці са шматдзетных і няпоўных сем’яў, дзеці непрацуючых пенсіянераў.

Думаем, для бацькоў будзе карыснай і наступная інфармацыя: пуцёўкі ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей выдаюцца працуючым грамадзянам па месцы работы аднаго з бацькоў камісіямі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, створанымі на ўсіх прадпрыемствах, у арганізацыях і ва ўстановах. Аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама яны выдаюцца дзецям-сіратам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, незалежна ад формы іх уладкавання на выхаванне.

Галоўным спецыялістам прадстаўніцтва па аздараўленні і насельніцтва па Ганцавіцкім раёне пуцёўкі выдаюцца дзецям непрацуючых пенсіянераў, прадпрымальнікаў, беспрацоўных, зарэгістраваных у аддзеле па працы і занятасці, атрымліваючым дапамогу па доглядзе за інвалідамі 1 групы, дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту.

Права на атрыманне пуцёўкі ў лагер з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання маюць наступныя катэгорыі непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў: дзеці асоб, належачыя абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню, за якіх наймальнікам выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (працуючыя); дзеці асоб, самастойна выплачваючых страхавыя ўзносы (індывідуальныя прадпрымальнікі); дзеці-сіраты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў; дзеці, бацькі якіх з’яўляюцца непрацуючымі пенсіянерамі або асобамі, атрымліваючымі дапамогу па доглядзе інвалідаў 1 групы, дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў або дасягнуўшымі 80-гадовага ўзросту; дзеці беспрацоўных, зарэгістраваных у аддзеле па працы, і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.

Нагадаем бацькам, што каб атрымаць пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем, яны павінны падаць наступныя дакументы: заяву, копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, даведку з месца работы другога з бацькоў аб тым, што ў бягучым годзе пуцёўка за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем не выдзялялася (пачынаючы з другой змены). Апрача таго, для дзяцей, пацярпеўшых ад аварыі на ЧАЭС, дзяцей беспрацоўных, дзяцей непрацуючых пенсіянераў, дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-сірат патрэбны дадатковыя дакументы, аб чым можна даведацца і ў аддзеле адукацыі, і ў галоўнага спецыяліста па аздараўленні насельніцтва.

Пуцёўка ў лагер запаўняецца камісіяй пасля атрымання ад работніка квітанцыі аб аплаце яе частковага кошту і завяраецца пячаткай арганізацыі. Дарэчы, для залічэння дзіцяці ў лагер з дзённым знаходжаннем бацькі падаюць пісьмовую заяву ва ўстанову адукацыі па месцы яго вучобы.

Самая галоўная мэта кожнага школьнага лагера — стварэнне нармальных умоў для аздараўлення рабят, для іх паўнацэннага, карыснага адпачынку, харчавання. Згодна з патрабаваннямі санітарных правілаў для дзяцей арганізоўваецца трохразовае збалансаванае харчаванне, у малодшых атрадах наладжваецца дзённы сон. І, вядома ж, каб адпачынак быў цікавым і змястоўным, праводзяцца шматлікія выхаваўчыя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі, спаборніцтвы. А побач з рабятамі будуць знаходзіцца вопытныя, ведаючыя сваю справу педагогі, якія імкнуцца пастаянна ўдасканальваць веды і прафесійнае майстэрства.

Канікулы — гэта не толькі час адпачынку і аздараўлення дзяцей, але і перыяд далучэння іх да разнастайнага сацыяльнага вопыту сучаснага жыцця, да каштоўнасцей нацыянальных вытокаў. З улікам гэтага і плануюць сваю работу педагогі аздараўленчых лагераў. Пажадаем жа ім плённай працы, творчага натхнення, а дзецям — цудоўнага адпачынку. Падрастайце, дужэйце і будзьце здаровымі, рабяты!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474