Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сумеснымі намаганнямі

Для таго, каб прадухіліць правапарушэнне ці злачынства, неабходна, у першую чаргу, ухіліць прычыны, што спрыяюць іх здзяйсненню. Гэтым і павінны займацца ўсе суб’екты прафілактыкі, вызначаныя Законам Рэспублікі Беларусь № 122-3 ад 4 студзеня 2014 года “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, які ўступіў у сілу 16 красавіка 2014 года. Са свайго боку пракуратура, ажыццяўляючы нагляд, дапамагае выправіць пралікі ў гэтай дзейнасці і агульнымі намаганнямі найбольш эфектыўна весці прафілактычную работу.

Бяспека руху

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а таксама сельгасарганізацый раёна, частка транспартных сродкаў не прайшла тэхагляд і, адпаведна, не дапускаецца да ўдзелу ў дарожным руху. Але, нягледзячы на гэта, некаторыя транспартныя сродкі былі задзейнічаны на работах. За што з пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 галоўныя інжынеры сельгаскааператываў “Будча”, “Адраджэнне” і “Хатынічы”.

У той жа час камісія па забеспячэнні і бяспекі дарожнага руху, створаная рашэннем райвыканкама, не выконвае свае абавязкі. У яе рабоце пракуратурай выяўлены наступныя парушэнні: на 2014 год работа камісіі не планавалася, належная падрыхтоўка разглядаемых пытанняў не праводзілася, праблемы, якія існуюць, часта не акрэсліваюцца, а прымаемыя рашэнні дубліруюцца — іншыя некарэктныя і не прадугледжваюць эфектыўных мерапрыемстваў. Больш таго, рашэнні камісіі не кантралююцца.

Добраахвотныя дружыны

Адным з эфектыўных сродкаў прафілактыкі правапарушэнняў з’яўляецца работа добраахвотных дружын. Але тут існуюць пэўныя ўпушчэнні, якія зніжаюць эфектыўнасць дзейнасці грамадскіх вартавых правапарадку.

Так, пры прыёме ў члены добраахвотнай дружыны, не заўсёды праводзіцца належная праверка кандыдатаў і не наладжана адпаведнае ўзаемадзеянне з раённым аддзелам унутраных спраў. У выніку ў складзе добраахвотных дружын раёна маюцца асобы, якія на працягу года прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за здзяйсненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення. Такім чынам адзначыліся некаторыя дружыннікі ДРБУ-100, раённага вузла электрасувязі, раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” Ганцавіцкага лесапункта. Гэта не толькі падрывае аўтарытэт добраахвотных дружын, але і зніжае эфектыўнасць аховы правапарадку.

Таксама члены добраахвотных дружын падлягаюць абавязковаму страхаванню за кошт адпаведных мясцовых бюджэтаў, альбо сродкаў юрыдычных асоб, якія стварылі добраахвотную дружыну. Але, парушаючы гэтае патрабаванне, з 237 дружыннікаў раёна застрахаваны толькі 163.

Ёсць пытанні і па ўзаемадзеянні добраахвотных дружын з раённым аддзелам унутраных спраў, што прыводзіць, у шэрагу выпадкаў, да нявыхаду грамадскіх праваахоўнікаў на дзяжурства.

Пазаштатныя пажарныя інспектары

У раёне шмат робіцца па выкананні заканадаўства, якое накіравана на ахову жыцця і здароўя дзяцей у час адукацыйнага працэсу, прафілактыкі безнагляднасці непаўналетніх і гібелі дзяцей на пажарах. А ў сувязі з павелічэннем на Брэстчыне колькасці пажараў, пракуратурай раёна ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і іншымі зацікаўленымі органамі праведзена камісійнае абследаванне сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама шматдзетных сем’яў. Выяўлены шматлікія парушэнні.

Разам з гэтым пэўная роля ў прафілактыцы пажараў і гібелі на іх людзей адведзена пазаштатным пажарным інспектарам, раённай і сельскім камісіям па агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў. А парушэнні норм пажарнай бяспекі, выяўленыя падчас абследавання, якраз і сведчаць аб недастатковай эфектыўнасці работы згаданых суб’ектаў прафілактыкі, якія на месцы павінны вырашаць пытанні бяспекі і прымаць адпаведныя меры.

Падлеткавая злачыннасць

На Ганцаўшчыне ажыццяўляюцца комплексныя меры па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, наладжана сістэма работы па рэалізацыі патрабаванняў заканадаўства аб абароне правоў дзяцей, павышэнні адказнасці бацькоў за іх выхаванне, установамі адукацыі рэалізуюцца мерапрыемствы па ранняму выяўленню сямейнага бязладдзя, прафілактыцы злачыннасці навучэнцаў. Разам з гэтым значны рост злачыннасці сярод непаўналетніх раёна сведчыць аб неабходнасці прыняцця дадатковых мер па прадухіленні і прафілактыцы крымінальных праяўленняў у падлеткавым асяроддзі. Толькі за першыя 4 месяцы 2014 года на Ганцаўшчыне здзейснены 4 злачынствы, у той час як за ўвесь 2013 год толькі адно. Прычынай гэтага стала, у пэўнай ступені, упушчэнне з боку ўстаноў адукацыі, адсутнасць належнага ўзаемадзеяння пры правядзенні работы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў.

Дом без насілля

З прыняццем новага Закона “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” варта адзначыць артыкул 31 згаданага дакумента “Абароннае прадпісанне”.

Цяпер, калі грамадзянін прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за сямейныя скандалы ці сістэматычнае насілле, у тым ліку і псіхалагічнае, у сям’і, яму выносілася афіцыйнае папярэджанне, але ён працягвае здзяйсняць згаданыя правапарушэнні, тады яму можа быць устаноўлена абароннае прадпісанне. Яно забараняе прадпрымаць спробы высветліць месца знаходжання чалавека, які пацярпеў ад насілля ў сям’і. Таксама забараняе наведваць месцы, дзе знаходзіцца пацярпелы, звяртацца да яго праз тэлефонную сувязь і інтэрнэт. Больш таго, такое прадпісанне абавязвае грамадзяніна, які здзейсніў насілле ў сям’і, часова пакінуць агульнае з пацярпелым жыллё і забараняе распараджацца сумеснай маёмасцю.

Дзіяна ЯКУБЕЦ, памочнік пракурора Ганцавіцкага раёна.

Сумеснымі намаганнямі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474