Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хварэем за любімую каманду

Паважаныя аматары футбола! Вашай любімай камандзе, безумоўна, патрэбна ваша падтрымка, любоў і воля да перамогі. З’яўляючыся адной са складаных каманды, вы падзяляеце з яе ігракамі адказнасць за фарміраванне станоўчага іміджу свайго клуба ў вачах грамадскасці, і ў першую чаргу — маладога пакалення.

У любым спорце ігра вядзецца па правілах. У балельшчыкаў таксама ёсць прынятыя правілы, парушэнне якіх не толькі наносіць шкоду спартсменам, але і цягне адказнасць перад законам. Паважайце, у першую чаргу, іншых балельшчыкаў!

Прысутнасць вялікай колькасці грамадзян у час матчу, напал спартыўных страсцей патрабуюць ад кожнага балельшчыка павышанай увагі, для таго каб пазбегнуць канфліктных сітуацый і траўматызму.

Вашай камандзе патрэбны толькі станоўчыя эмоцыі, дастойныя паводзіны на трыбунах і па-за імі. Знаходжанне ў п’яным выглядзе, курэнне на стадыёне, выкарыстанне забароненых банераў і іншых прадметаў, ужыванне ненарматыўнай лексікі, правакаванне канфліктных сітуацый ствараюць чорны піяр камандзе і ўяўляюць небяспеку здароўю.

У час знаходжання на стадыёне, мы просім усіх аматараў футбола захоўваць дзеючае заканадаўства, правілы паводзін на стадыёне і палажэнні Рэгламента УЕФА па бяспецы і парадку.

Звяртаем увагу, што ахова грамадскага парадку і бяспека грамадзян на стадыёне і прылягаючай да яго тэрыторыі пры правядзенні футбольных матчаў забяспечваюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Пропуск балельшчыкаў ажыццяўляецца загадзя праз устаноўленыя ўваходы спартыўнага аб’екта. З мэтай забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян, на ўваходах (пунктах пропуску) на тэрыторыю стадыёна, кожны балельшчык і яго асабістыя рэчы будуць правярацца. Пры выяўленні на стадыёне падазроных прадметаў, просьба самім не прадпрымаць ніякіх дзеянняў, а тэрмінова праінфармаваць аб гэтым супрацоўнікаў міліцыі. Пры неабходнасці аказання экстранай медыцынскай дапамогі можна звярнуцца да любога супрацоўніка міліцыі для аператыўнага прыбыцця работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі.

Балельшчыкі ў стане алкагольнага ап’янення, з забароненымі прадметамі на тэрыторыю стадыёна дапускацца не будуць. Асобы, якія не захоўваюць устаноўленыя правілы паводзін пры правядзенні матча, будуць неадкладна выдаляцца за межы стадыёна, а за здзяйсненне правапарушэнняў — прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прытрымліванне ўстаноўленых правіл паводзін на стадыёне пры правядзенні матча па футболе — залог забеспячэння грамадскага парадку і вашай асабістай бяспекі!

Падтрымаем прыгожую гульню сваімі прыкладнымі паводзінамі! Умець прайграваць таксама трэба, але вашай камандзе — вялікіх перамог!

Віталь ЧАБАТАРЭНКА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ганцавіцкага РАУС, маёр міліцыі.

Хварэем за любімую каманду

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474