Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У цесным узаемадзеянні

На базе Ганцавіцкага раёна прайшоў абласны семінар начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму па тэме “Кіраванне ўзаемадзеяннем устаноў адукацыі з бацькамі вучняў у сучасных сацыякультурных умовах”.

Адкрыццё семінара адбылося ў кінатэатры “Маладосць”. Першым слова ўзяў начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Ціханчук. Ён адзначыў, што тэма семінара вельмі актуальная, таму што без узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і бацькоў нельга дасягнуць неабходнага эфекту ў выхаванні і адукацыі дзяцей. Закрануў Міхаіл Андрэевіч і асноўныя праблемы, якія трэба выключыць з маладзёжнага асяроддзя: суіцыды, гібель і траўматызм дзяцей у дарожна-транспартных здарэннях, а таксама ўжыванне школьнікамі наркатычных сродкаў.

Далей слова ўзяў намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Сарокаў. Ён пазнаёміў гасцей з сацыяльна-эканамічным развіццём Ганцаўшчыны, а таксама расказаў пра сістэму міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рабоце з сям’ёй.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама Надзея Здрок выступіла з паведамленнем на тэму “Кіраванне ўзаемадзеяннем устаноў адукацыі з бацькамі вучняў у сучасных сацыякультурных умовах”, а начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Столінскага і Пінскага райвыканкамаў Аляксандр Вячорка і Ала Прылоўская расказалі пра сацыяльную палітыку і арганізацыйна-педагагічную дзейнасць органаў кіравання адукацыяй у адносінах да сям’і і дзяцей.

Удзельнікі семінара наведалі некалькі ўстаноў адукацыі раёна, дзе пазнаёміліся з рознымі формамі і метадамі работы па ўзаемадзеянні дзіцячых садкоў і школ з сем’ямі сваіх выхаванцаў і школьнікаў. Госці пазнаёміліся з адпаведнай работай у яслях-садзе № 7 г. Ганцавічы, гімназіі, СШ № 1, яслях-садзе № 11 в. Раздзялавічы, Раздзялавіцкай СШ, Хатыніцкай СШ і СШ № 3 г. Ганцавічы.

У СШ № 3 і былі падведзены вынікі семінара. Па словах начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіла Ціханчука, начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў вобласці, на Ганцаўшчыне работа па ўзаемадзеянні ўстаноў адукацыі з бацькамі навучэнцаў пастаўлена на вельмі высокім узроўні. “Мы вельмі ўражаны ўбачаным, — адзначыў Міхаіл Андрэевіч. — У вас на самай справе ёсць чаму павучыцца”.

НА ЗДЫМКУ: фота на памяць.

Тэкст і фота

Уладзіміра САКАЛОВА.

У цесным узаемадзеянні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475