Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Салдаты Перамогі

У раённым краязнаўчым музеі ў гэтыя майскія дні пануе асаблівая атмасфера: тут праводзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, — выставы, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і іншыя. Напярэдадні 9 мая ў музеі прайшоў пленэр, у якім прынялі ўдзел мастакі нашага раёна, — Іван Караленка, Валянціна Дзікляева і Ала Мірзаліева. Гэтыя таленавітыя людзі малявалі ў той дзень партрэты вядомых на Ганцаўшчыне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — Ганны Сакаленка, Іосіфа Курловіча і Івана Кляўца, за плячамі кожнага з якіх надзвычай багатая біяграфія. 

Салдаты Перамогі

Былыя салдаты, якія прайшлі дарогамі ваеннага ліхалецця і якім мы абавязаны за мір і спакой на нашай зямлі, пазіравалі ў  адным з залаў музея, дзе падрыхтавана выстава “Салдаты Перамогі”. Са сцен пакоя глядзяць на прысутных нашы землякі, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, чые грудзі зіхацяць ад узнагарод, здабытых у суровых баях. Побач з партрэтамі многіх, убеленых сівізной ветэранаў, змешчаны і фотаздымкі іх, зусім яшчэ маладых, але на долю якіх выпала суровае ліхалецце і нялёгкае выпрабаванне. Светлыя, жыццярадасныя твары, чыстыя, адкрытыя позіркі… Нішто не падавала знаку бяды. Ці ж думалі яны, ладзячы даваеннае жыццё, што вайна так бязлітасна перакрэсліць іх мары і спадзяванні? Не ўсе вярнуліся дамоў жывымі. Не ўсе дачакаліся 70-гадовага юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І з кожным годам усё менш жывых сведкаў вайны і таго чаканага, такога жаданага пераможнага мая. Як прадоўжыць жыццё тых, хто побач з намі? Чым сагрэць іх, як аблашчыць? “Увагай і цяплом сваіх сэрцаў, пільнымі і шчырымі адносінамі”,  — прагучаў адказ-пажаданне выконваючай абавязкі дырэктара раённага краязнаўчага музея Наталлі Кулеш у час адкрыцця пленэра на гэтыя, не вымаўленыя ўголас пытанні прысутных. Наталля Уладзіміраўна павіншавала ветэранаў вайны з надыходзячым святам, пажадала ім здароўя і папрасіла іх быць тут, як дома. А мастакам, перад якімі стаяла няпростая задача — выхапіць сваім пільным назіральным вокам не толькі знешнюю адметнасць гэтых пажылых людзей, але і асаблівасць іх характару, — упэўненых, дакладных рухаў.

У зале становіцца ціха. Спакойна, задуменна глядзяць удалячынь ветэраны вайны. Глядзяць адкрыта, як могуць глядзець на свет салдаты, якія выканалі свой галоўны свяшчэнны абавязак. Пра што думаюць яны ў гэты час? Дзе лунаюць іх ластаўкі-думкі?..

Пакрысе ўтаймоўваюцца хваляванні мастакоў. І вось ужо штрышок за штрышком упэўнена кладуцца на чыстыя бялюткія лісты ватмана эскізы партрэтаў нашых землякоў.

Непрыкметна пакідаем залу, дзе працуюць ва ўнісон успаміны, натхненне, удзячнасць, памяць розных пакаленняў: тых, хто падарыў нам мір, і тых, хто, на шчасце, не ведае, што такое вайна.   Не будзем парушаць гэтую цнатлівую цішыню. Яна здабыта такой дарагой цаной…

Марыя ШЧАЎКУН.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476