Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заззяла вясёлка на клумбах

І ўсё-такі дзівосная, раскошная пара года — вясна! Апранаюцца ў маладую зеляніну дрэўцы і лугі, квітнеюць сады, красуюць цюльпаны — вестуны майскіх свят.

У такі цудоўны жыватворны час асабліва прыкмячаеш, як добраўпарадкоўваецца, прыгажэе, маладзее наш горад. А для гэтага робіцца многае: рабочыя камунальнай службы ўтрымліваюць у чысціні і парадку вуліцы, садзяць уздоўж іх дрэўцы. А літаральна днямі на клумбах, разбітых на плошчы, уздоўж вуліцы Чайкоўскага, на ўездзе ў райцэнтр і ў іншых месцах горада заззяла шматколерная кветкавая вясёлка: яе “перасялілі” на зямлю рабочыя РЖКГ, якія займаюцца добраўпарадкаваннем і азеляненнем нашага горада. Таццяна Каркотка, Аксана Чамаран, Аксана Каркотка пад кіраўніцтвам майстра па ўтрыманні зялёных насаджэнняў Кацярыны Ярашэвіч высаджваюць з цяпліцы ў грунт расаду кветак, вырашчаную сёлета ўжо ў новай прасторнай цяпліцы. І хоць працуюць гэтыя маладыя жанчыны нядаўна, падыходзяць да сваёй справы творча, з фантазіяй і густам. Вяргіні, бальзаміны, цэлозія, бегонія, петунія, цынерарыя і іншыя кветкі, асобныя з якіх ужо цвітуць, на клумбах ператвараюцца ў яркіх матылькоў, у незвычайныя геаметрычныя фігуры. Нельга не залюбавацца імі, калі праходзіш міма такой прыгажосці, і пераконваешся ў мудрасці і праўдзівасці сказанай кімсьці з вялікіх ісціны: прыгажосць — ключ да людскіх сэрцаў.

Вось толькі шкада, што не ўсе цэняць карпатлівую работу спецыялістаў камунальнай службы: могуць бяздушна прайсціся па газонах і пад падэшвамі абутку гіне безабаронная раслінка. Ёсць такія, што ўпотай крадуць высаджаную расаду для ўласных кветнікаў. І гэта моцна засмучае рабочых, якія так карпатліва, як немаўлят, гадавалі-песцілі далікатныя ўсходы. “Нават з трывала замацаванымі вазонамі выдзіраюць”, — абураліся Аксана Каркотка і Аксана Чамаран, высаджваючы ў панядзелак расаду на клумбе насупраць гасцініцы (на здымку). Дарэчы, як і тыя, што не клапоцяцца аб тым, каб каля іх дамоў і фірм таксама было ўтульна і прыгожа.

Напрыклад, каля гандлёвых цэнтраў, што знаходзяцца каля гарадской паліклінікі, добраўпарадкаваннем асабліва і не займаюцца. Тэрыторыя засмечана і выклікае сумнае ўражанне.

Уласн. інф.

Заззяла вясёлка на клумбах

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476