Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вера Наумік пра жыццё, дзяцей і ручнікі

Аграгарадок Хатынічы адметны ў нашым раёне. Тут застаецца жыць і працаваць моладзь, а большасць жанчын — майстрыхі на ўсе рукі. Яны і вышываюць, і ткуць, і вяжуць, пры гэтым яшчэ і паспяваюць даглядаць гаспадарку, акружаць увагай сям’ю. Наш сённяшні матэрыял пра жыццёвы шлях, дзяцей, роздумы і майстэрства адной з такіх жанчын — Веры Васільеўны НАУМІК.

Вера Наумік пра жыццё, дзяцей і ручнікі

На парозе вялікай хаты мяне сустрэла сціплая жанчына з няверагодна добрымі вачыма і адкрытай усмешкай. Яна запрасіла ў пакоі — прасторныя, з высокімі столямі. Размова пайшла сама сабой, расказ пачала Вера Васільеўна пра бацькоў і цяжкае дзяцінства.

“Я нарадзілася тут, у сваёй вёсцы, — расказвала жанчына, — але калі мне споўнілася гадоў шэсць, усёй сям’ёй мы пераехалі ў Растоўскую вобласць. Бацькі мае былі простымі сельскімі людзьмі: маці працавала даяркай, бацька — усё жыццё будаваў дамы. Акрамя мяне карміць ім даводзілася яшчэ 5 ратоў, сказаць, што цяжка было — нічога не сказаць.

Я была другой па старшынству, таму, вядома, асноўная адказнасць за малодшых брацікаў і сястрычак, калі бацькі былі на рабоце, ляжала на старэйшых. Асабліва часу на гульні не хапала”.

Самая старэйшая сястра Веры Васільеўны не скончыла нават чатыры класы — патрэбна было працаваць і дапамагаць бацькам, за спіной самой жанчыны — 8 класаў.

“Мы потым вярнуліся з Растоўскай вобласці назад у Хатынічы, я скончыла 6 класаў, затым яшчэ 2 у вячэрняй школе і ў 16 гадоў пайшла на ферму — даяркай. Я добра вучылася ў школе, мне падабалася чытаць, лічыць, але зноў жа — неабходна было працаваць, вось і прыйшлося мне таксама выходзіць на работу”.

Некалі дзяцінства рана заканчвалася, дзеці хутка ўступалі ў дарослае жыццё і спачатку не зусім упэўнена ішлі па ім.

“У сямнаццаць гадоў я нарадзіла свайго першынца — Сашку. Мы раней доўга ў дэкрэце не заседжваліся (усміхаецца), нарадзіла — і неўзабаве зноў пайшла на работу.

У 20 гадоў я выйшла замуж за свайго Васіля. Ён быў старэйшы за мяне на 14 гадоў, але мяне гэта не палохала: ён быў добрым чалавекам, знайшоў хутка агульную мову з маім Сашкам”.

Маладая сям’я пасялілася ў невялічкай хаце, марылі аб прасторным, светлым доме. Калі пачалі з’яўляцца на свет яшчэ дзеткі, распачалі яго будаўніцтва.

“Можа здацца, што я адно і раблю, што скарджуся на цяжкае жыццё, безумоўна, добрых і вясёлых момантаў у нас хапала, мы ж былі маладымі, рухавымі. Але дапамагаць, на жаль, нам асабліва не было каму: у Васіля бацькі не было, у нашай сям’і, акрамя мяне, яшчэ пяцёра, але ж бацька мой будаваў разам з мужам нашу хату, ён быў на ўсе рукі майстар”.

Вера Васільеўна — шматдзетная маці, яна выгадавала і паставіла на ногі чатырох дзетак.

“Канешне, адкрыццё вам не зраблю, калі скажу, што ў мяне вельмі добрыя дзеці. Я імі ганаруся, кожнага люблю.

Мой Саша — будаўнік. Любая справа ў яго залатых руках ладзіцца. Ён жыве ў райцэнтры.

Пасля Сашкі ў мяне нарадзіўся Сярожа. Ён вырашыў застацца жыць на радзіме, часта прыходзіць да мяне разам са сваёй жонкай, якая працуе ў Хатыніцкай школе.

Дачушка Іна — мой гонар, яна — індывідуальны прадпрымальнік у Ганцавічах, таксама шматдзетная маці, гадуе дачушку і дваіх сыноў. Ведаеце, яна заўсёды прабівала дарогу самастойна, з дзяцінства была настойлівая.

Самы малодшы сыночак, Васіль, зараз жыве ў Пінску. Стараецца часта наведваць мяне разам са сваім сыночкам і жонкай.

Усе сыны — будаўнікі. Заўсёды дапамагаюць адзін аднаму”.

Па словах Веры Васільеўны, дзеці яе заўсёды былі паслухмянымі, таму што яна ніколі іх не песціла і з самага дзяцінства прывучала да працы.

“Моцна ніколі за іх не хвалявалася, — распавядае Вера Васільеўна, — яны асаблівых падстаў для гэтага не давалі, на шчасце. Але адзінае, за што перажывала — каб яны не спіліся. Бо ў наш час алкаголь — вялічэзная загана, якая косіць, як траву, людзей. Нават моцныя і разумныя, бывае, не могуць справіцца з ёй.

У час маёй маладосці, здаецца, такой схільнасці да спіртных напіткаў не было. Мы ішлі на танцы, радаваліся свабоднай хвілінцы, шчыра адпачывалі пад гармонік. А зараз што? Дыскатэка не дыскатэка без алкаголю, у кафэ хутчэй бягуць, каб столік заняць, ды выпіць за ім, а потым толькі ўжо танцы”.

Паступова ад тэмы бацькоў і дзяцей, праблем пераходзім да творчасці.

“Ткаць, вышываць, вязаць я ўмею з дзяцінства. Тады маці нас прымушала гэта рабіць, а зараз такое баўленне часу для мяне — задавальненне.

Пятнаццаць гадоў я ўдава, сем — на заслужаным адпачынку. Не так даўно разам са мной жыла старэйшая ўнучка Алена, але і яна ўжо з’ехала, працуе ў Клецкім раёне, атрымлівае завочную адукацыю ў Мінску, таму я адна засталася. Гаспадаркі вялікай не маю, дзеці катэгарыча супраць. Курэй трымаю, казу не так даўно сыны прывезлі мне, каб я малачко, карыснае для здароўя, піла. Проста так, без справы, сядзець не магу. Таму большасць часу  баўлю за вышываннем. У мяне ёсць разнастайныя, вялікія і маленькія, сурвэткі ручной работы. Але найбольшае задавальненне атрымліваю ад вышыўкі ручнікоў. Іх я зрабіла, мабыць, штук 45, калі не больш. Яны ў мяне розныя, як па колерах, так і па малюнках. Ніткі купляю на базары, канву мне прывозіць нявестка Таня.

Ведаю, што сучаснае пакаленне не зусім цікавіць такі від творчасці. Памятаю, дачушцы зрабіла перад вяселлем вышыўку на пасцельнай бялізне, дык праз некаторы час яна назад мне яе прывезла. Зараз усё можна набыць за грошы ў магазіне. Але адна справа, калі рэч зробіць нейкая машына, ці чужы чалавек, а другая — калі родны ўкладзе ў яе ўсю сваю любоў.

Вышытыя мною ручнікі можна выкарыстоўваць на вяселлях, на царкоўных святах, для абрамлення абразоў. Каля 15 работ я раздала, у асноўным нявесткам, ды сваяком. Вельмі хачу, каб унукі, калі будуць выходзіць замуж альбо жаніцца, хлеб-соль клалі менавіта на мой ручнік, а не на куплены”.

Па словах Веры Васільеўны, у Хатынічах вышыўкай ручнікоў займаюцца многія жанчыны, яны дзеляцца паміж сабой узорамі. Выстаўляе на продаж свае работы мала хто, але ў сярэднім адзін ручнік каштуе 300 — 400 тасяч рублёў.

Апошнія пяць гадоў мая субяседніца рэгулярна наведвае мясцовую царкву.

“Ведаеце, да гэтай справы мяне сынок Сяргей далучыў. Мяне цягне туды. Нельга сказаць, што некалі я ўвогуле не верыла ў Бога, але вось часу хадзіць у царкву не было. Хаця… наконт часу гэта былі адгаворкі ў маладосці…

Зараз у царкву я хаджу часта, адпачываю там душою. Акрамя таго, я спяваю ў царкоўным хоры.

Творы класікаў не чытаю, а вось царкоўную літаратуру — з задавальненнем. Некаторыя кнігі бяру ў бібліятэцы, якая працуе пры царкве, некаторыя самастойна набываю”.

Набліжаецца вялікае і значнае для ўсіх людзей свята — Вялікдзень. Заўтра ў хаце Веры Васільеўны будзе шумна.

“Раней, у дзяцінстве і маладосці на Вялікдзень мы апраналі новыя, прыгожыя сукенкі, ды ішлі ў цэнтр сяла. Безумоўна, да свята сур’ёзна рыхтаваліся, прыбіралі ў хаце.

Зараз, на маю думку, Вялікдзень стаў больш значным святам для людзей, яны часцей наведваюць царкву, прытрымліваюцца посту — гэта вельмі добра. Радуе і тое, што гэта сямейнае свята. З розных куточкаў краіны на радзіму да бацькоў едуць дзеткі.

Як я ўжо гаварыла, у мяне чацвёра дзяцей, восем унукаў. Заўтра яны ўсе да мяне прыедуць. Я прыгатую нешта смачненькае, нявесткі і дачушка ў мяне добрыя гаспадыні, прывязуць свае стравы, мы ўсе разам сходзім на могілкі наведаць пахаваных там сваякоў, потым збяромся за святочным сталом. Я буду ціхенька назіраць за дарослымі і ўпэўненымі ў сабе дзецьмі, за падрастаючымі ўнукамі, буду радавацца іх усмешкам, іх добраму настрою і апетыту. Вялікае шчасце, калі дружная сям’я збіраецца разам!”.

Аксана МІНІНА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475