Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Разам — на агульны вынік

Больш за 3 мільёны чалавек выйшлі ў краіне на рэспубліканскі суботнік, які прайшоў 12 красавіка. Сабраныя грошы пойдуць на добрую справу — будаўніцтва рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі — асобнага паўнавартаснага цэнтра дакладнай дыягностыкі, які запатрабаваны ў такіх медыцынскіх галінах як анкалогія, кардыялогія, неўралогія і нейрахірургія.

Жыхары нашага раёна не засталіся староннімі назіральнікамі — таксама прынялі ўдзел у агульнай справе. Звыш 10500 чалавек шчыравалі ў гэты дзень на разнастайных аб’ектах раёна і сваіх рабочых месцах.

Работнікі ўстаноў аховы здароўя разам з камунальнікамі працягвалі абуладкоўваць зону адпачынку на пляжы “Паўднёвы”, супрацоўнікі РАНС прыводзілі ў парадак тэрыторыю каля кафэ “Адпачынак” у райцэнтры. Ва ўрочышчы Горкі шчыравалі работнікі культуры і адукацыі. Шмат зроблена па навядзенні парадку на зямлі і калектывамі такіх арганізацый, як “Ганцавічырайгаз”, лясгас, раён электрасетак, якія працавалі на высечцы кустоўяў.

На пасадку лесу ў Круговіцкім лясніцтве выехалі і супрацоўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Саланевічам. Да гэтай патрэбнай справы далучыліся супрацоўнікі архбюро і рэдакцыі “Савецкага Палесся”. Здаецца, аб’ём работы быў даволі вялікі, але калі разам ўзяцца за справу, яна ладзіцца лёгка і хутка. І за паўдня ў лясніцтве з’явілася новая плантацыя сасны.

Дарэчы, шматлюдна было і ў Вялікіх Круговічах. Тут з падачы старасты вёскі Ванды Чабатарэнка з месяц ужо вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі ля царквы. Дзякуючы кіраўніцтву прадпрыемства меліярацыйных сістэм, выкананы вялікі аб’ём работ па ачыстцы рэчкі і абуладкаванню невялічкага парка. Работнікі ПМС таксама расчысцілі пляцоўку для стаянкі аўтамашын каля царквы і насыпалі дарогу, што цягнецца да шматвекавога дуба. Намаганні па добраўпарадкаванню гэтага цудоўнага месца прыклалі настаўнікі і вучні мясцовай школы, іншых устаноў і арганізацый. І хаця яшчэ   работы наперадзе хапае, але ўжо бачны вынікі, і ў завяршэнні пачатага можна не сумнявацца. Частка старадаўняга паркавага ансамбля набудзе новы выгляд і стане выдатным месцам для адпачынку. Плануецца таксама поўнасцю ачысціць і абуладкаваць сажалку і зрабіць тут пляжную зону, як гэта гадоў 40 назад і было.

Па статыстычных дадзеных, жыхары Ганцаўшчыны на рэспубліканскім суботніку зарабілі 148 мільёнаў 445 тысяч рублёў, якія і будуць пералічаны на будаўніцтва рэспубліканскага дыягнастычнага цэнтра. А таксама шмат зрабілі па добраўпарадкаванні нашага мілага сэрцу куточка Радзімы — Ганцаўшчыны.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Разам — на агульны вынік

Разам — на агульны вынік

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475