Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яшчэ раз пра вінаград

На публікацыю ў № 24 “СП” за 29 сакавіка артыкула “Які сад без вінаграду?” адгукнуліся нашы чытачы і папрасілі  працягнуць  размову на гэтую тэму.

Па вырошчванні вінаграду літаратуры шмат, але няма сэнсу  яе пералапачваць. Прасцей будзе мець свае напрацоўкі, правераныя практыкай і карыстацца імі. Таму я, найперш, падзялюся  сваім вопытам.  У кожнага вінаградара свае сакрэты, ды, на маю думку, не толькі ў садаводстве, але і любой справе трэба імкнуцца да апраўданага прагматызму і старацца пазбегнуць празмернай мудрагелістасці.

Вінаград любіць сонца і цяпло, адмоўна рэагуе на ваду, якая блізка падступае да паверхні.

Адносна цяпла, дык палеская зона найбольш прымальная для вінаграду, бо самая цёплая ў Беларусі. А вось з грунтавой вадой існуе праблема. Карані вінаграду пранікаюць да 2 метраў углыб глебы і калі там вада, то гэта не пойдзе на карысць расліне. Праўда, карэнне найперш развіваецца ў найбольш прагрэтых  і багатых пластах глебы — расліна прыстасоўваецца.

Укрыўны вінаград (аб ім ідзе размова) лепш за ўсё пасадзіць пры сцяне нейкага будынка з паўднёвага ці ўсходне-паўднёвага боку.

Прыкладна ў 40 сантыметрах ад падмурка неабходна выкапаць яму дыяметрам 60 сантыметраў і столькі ж у глыбіню. Яма запаўняецца ў роўных частках перагноем, кампостам (перагніўшым  ў кучы пустазеллем) і буйным пяском. Дабаўляецца попел (прыгаршчы) і жменя  комплекснага мінеральнага ўгнаення. Калі ёсць нейкія косці,  можна іх таксама кінуць у яму. Усё перамешваецца і паліваецца вадой, каб асела і ўшчыльнілася.

Такім спосабам можна саджаць вінаград не толькі пры сцяне, а ў іншым зацішным прагрэтым месцы.

Калі вада трымаецца высока, неабходна насыпаць граду вышынёй 35 — 40 сантыметраў і  плошчай 1х1 метр  для аднаго саджанца. Толькі перад насыпаннем неабходна выкапаць такім жа памерам яму і запоўніць яе апісаным вышэй саставам і з яго зрабіць граду.

А ў цэлым, падрыхтоўваючы  глебу, трэба прымаць рашэнне на месцы. Тут не можа  быць нейкіх канчатковых установак. Напрыклад, калі зямля пясчаная, то замест пяску даецца торф ці кампост, а на тарфяніку — пясок ці гравій.

Дарэчы, у краінах, дзе развіта вінаградарства, гэтая расліна часта расце не на самай урадлівай глебе, а ягады высокай якасці.

Яма для пасадкі ў нас падрыхтавана, застаецца разабрацца з саджанцамі.

Большасць гатункаў свайго вінаграду я набываў у кантэйнерах, гэта калі карэнне саджанца знаходзіцца ў камяку зямлі. Але прыходзілася саджаць і з аголеным карэннем.

Першы варыянт пасадкі самы просты. Саджанец разам з зямлёй (дастаўшы з тары) апускаем у падрыхтаваную, палітую вадой яму (прыкладна глыбінёй 30 сантыметраў) і засыпаем зямлёй, утрамбоўваючы яе вакол саджанца. Затым неабходна паставіць калок і калі пасынак доўгі, прывязаць. Яшчэ раз саджанец паліць — гэта калі сонечнае надвор’е.

Калі ж карэнне аголенае, трэба, каб яно не падсохла, а перад пасадкай карані саджанца пажадана на некалькі гадзін апусціць у ваду. Пры лёгкім падсыханні каранёў саджанец можна патрымаць у вадзе да 2 сутак.

Перад тым, як саджанец пасадзіць, кончыкі карэння падразаюць на 2 — 3 сантыметры, затым іх апускаюць у калатушу з гліны і каравяку (у роўных частках) і саджаюць. Праўда, апошняе я не заўсёды рабіў.

Пры пасадцы аголеныя карані саджанца трэба акуратна расправіць і засыпаць зямлёй.

Першы год з саджанцам работы няшмат. Трэба паліваць ды для прафілактыкі некалькі разоў апрацаваць ад мільдзю і аідзіуму. Прэпараты ў шырокім асартыменце прадаюцца на рынках і ў магазінах.

  Галоўнае, каб вінаград прыжыўся, а пакуль ён малады, яго абразаць і ўкрываць на зіму вельмі лёгка.

А зараз наконт саджанцаў ад майго вінаграду. Чытачы, якія першымі патэлефанавалі, іх атрымаюць у гэтым месяцы. Яшчэ некалькі дзён таму стаялі начныя маразы, а гэта для пасадкі не лепшае надвор’е. Няхай тэмпература стабілізуецца і можна будзе брацца за вінаград.

Дарэчы, пара саджаць ужо насенне кавуноў, якія на нашай зямлі (у цяпліцы) вырастаюць да 8 кілаграмаў і вельмі салодкія. Дзіўна, але факт.

Уладзіслаў Снітка.

Яшчэ раз пра вінаград

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475