Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Званы — у дарунак

Светлая падзея адбылася ў мінулую нядзелю ў Малькавічах. У царкве свяціцеля Мікалая Цудатворцы прайшло асвячэнне васьмі званоў, якія набылі за ўласныя сродкі ў дарунак сваёй маленькай радзіме Анатолій Масалевіч і яго жонка Святлана.

Сям’я жыве зараз у Расіі, але карані Анатолія Міхайлавіча і Святланы Фёдараўны тут, у іх родных і любых Малькавічах. Яны наведваюцца ў сваю вёску, падтрымліваюць блізкіх, прыкмячаюць змены, якія адбываюцца ў Малькавічах, радуюцца добрым весткам. У вёсцы  не так даўно пабудавана царква свяціцеля Мікалая Цудатворцы. І сям’я Масалевіч вырашыла паднесці ў дарунак ёй і прыхаджанам восем званоў. Яны былі адліты ў Варонежы і на мінулым тыдні дастаўлены ў Малькавічы. На іх ёсць і  гравіроўка: “Званы адліты ў Варонежы за кошт сродкаў ахвяраванняў сям’і Масалевіч”. Адзін са званоў важыць 132 кілаграмы.

Шмат людзей сабралася на асвячэнне званоў. Яны былі замацаваны на спецыяльных апорах, ва ўстаноўцы якіх аказаў вялікую дапамогу дырэктар прыватнага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства “АверсЛес” Вадзім Агалец, і па-святочнаму ўпрыгожаны.

 Пасля малебену ў гонар асвячэння званоў прыхаджане папрасілі айца Вячаслава пазваніць, каб пачуць іх перазвон. Беражліва, з глыбокай пашанай ён падышоў да званоў. І па ваколіцах вёскі паплылі меладычныя, кранаючыя душу гукі. Многія не маглі стрымаць шчырых слёз радасці, замілавання. І ўдзячнасці сваім землякам за неацэнны дарунак.

Пакуль званы будуць змешчаны ўнутры царквы, а потым зоймуць сваё месца на званіцы. Цяпер задача знайсці званара, які б мог на святы і ў іншыя важныя дні званіць ва ўсе дзевяць званоў (адзін быў у царкве да гэтага). А пакуль згадзіўся паспрабаваць рабіць гэта вучань Малькавіцкай сярэдняй школы Максім Сенюковіч. Па меркаванні бацюшкі і тых, хто пачуў ужо гукі падораных царкве званоў, іх перазвоны  чыстыя, меладычныя, радасныя. І хай яны склікаюць людзей на светлыя падзеі і ўрачыстасці. А тыя, хто будзе слухаць іх мелодыю, няхай добрым словам згадае міласэрную сям’ю, якая паднесла такі каштоўны дарунак сваёй роднай старонцы.

Ніна БУЙКЕВІЧ, старшыня Малькавіцкага сельвыканкама.

Званы — у дарунак

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471