Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Грошы з “паветра”

Пра перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) у апошні час гаворыцца шмат. Пытанне даволі актуальнае — размова ідзе як аб ахове прыроды, так і аб эканамічным інтарэсе.

На сённяшні дзень, як заўважыў старшыня Камітэта дзяржкантролю краіны Аляксандр Якабсон, у Беларусі перапрацоўваецца толькі 12,3 працэнта ад усяго аб’ёму другаснай сыравіны. Гэта недапушчальна нізкі ўзровень. Напрыклад, у Вялікабрытаніі і Нарвегіі перапрацоўваецца яе 25 працэнтаў, а ў Германіі — усе 50. Зараз у краіне актыўна вядзецца работа па ўдасканаленні сістэмы збору і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Як жа ідуць справы са зборам другаснай сыравіны на Ганцаўшчыне? Летась усяго па раёне нарыхтавана макулатуры — 481,3 тоны, шклабою — 29,2, тэкстылю — 22,1, аўтамабільных шын — 80,5, палімераў — 30,5, будаўнічых адходаў — 820 тон, а таксама 2540 тон металалому. Здаецца, нямала, але варта адзначыць, што за мінулы год камунальнікамі сабрана і вывезена на сметнікі каля 17 тысяч кубаметраў бытавых адходаў. У тонах гэта будзе намнога вышэйшая лічба. Вось дзе прастор для нарыхтоўкі другаснай сыравіны! Ды не ўсё так проста. Мы звярнуліся з пытаннем па збору ДМР да намесніка дырэктара РЖКГ Сяргея Вайцешыка. Вось што ён сказаў:

— Пры нарыхтоўцы другаснай сыравіны многае залежыць ад свядомасці людзей. Раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркай ужо даўно ўстаноўлены ў райцэнтры 60 кантэйнераў для раздзельнага збору бытавых адходаў — паперы, пластыку і шклабою.

Зараз плануем таксама паставіць кантэйнеры і ў 7 вёсках раёна, але, як паказвае практыка, людзі няшмат увагі надаюць раздзелу бытавых адходаў, а некаторыя ўвогуле выкарыстоўваюць такія кантэйнеры як звычайны сметнік. Са свайго боку РЖКГ прымае ўсе меры, каб як мага больш нарыхтоўваць другаснай сыравіны — для гэтага нават нанялі дадаткова людзей для работы на станцыі дасартавання. Але яна недаўкамплектавана тэхнікай поўнасцю і, каб прывесці ўсё да ладу, патрэбны значныя фінансавыя сродкі. Пакуль што толькі прапрацоўваем варыянты фінансавання.

Акрамя камунальнікаў, якія прымаюць другасную сыравіну на бязвыплатнай аснове, яе нарыхтоўкай займаецца і раённае спажывецкае таварыства. У гэтым выпадку можна і зарабіць. Можна здаць ДМР у большасць магазінаў і ва ўсе нарыхтоўчыя пункты гэтай арганізацыі. Макулатуру прымаюць па 300 рублёў за кілаграм, поліэтылен — па 1000, ПЭТ-бутэлькі — па 500, металалом ад 1350 рублёў за бытавы і да 45400 рублёў за ачышчаную медзь. Дарэчы, летась дзве трэція ўсяго металалому ў раёне сабрана і здадзена менавіта насельніцтвам. Фінансавым інтарэсам, а дакладней — яго адсутнасцю, тлумачыцца і непапулярнасць у людзей здачы шклабою і пэт-бутэлек. Але трэба зразумець што не ўсё вымяраецца грашыма. Праблема засмечвання зямлі даволі вострая. Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Шапель адзначае, што  на перагніванне некаторых адходаў патрэбны стагоддзі, і выкарыстанне другаснай сыравіны мае важнае значэнне. З кожным годам назапашваецца ўсё больш адходаў. Дарэчы, захаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў увогуле забаронена законам, і за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — папярэджанне або штраф ад 5 да 50 базавых велічынь. 

Са свайго боку дзяржавай прымаюцца сур’ёзныя крокі па актывізацыі збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны. Той жа Пастановай Савета Міністраў № 135 ад 17 лютага 2014 года прадугледжана кампенсацыя юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам расходаў, звязаных са зборам такіх адходаў. Напрыклад, за тону макулатуры кампенсацыя складае 1,5 мільёна рублёў, аўтамабільных шын — 600 тысяч рублёў, пэт-бутэлек — 1 мільён, шклабою — 1,7 мільёна рублёў.

Як бачна, збор другасных матэрыяльных рэсурсаў — пытанне агульнае. Нельга заставацца ад гэтай справы ўбаку, тым больш што аддзяліць другасную сыравіну ад бытавога смецця не складае цяжкасцей.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Грошы з “паветра”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472