Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Самыя недысцыплінаваныя плацельшчыкі — арганізацыі АПК

Пытанні заработнай платы і адлічэнняў узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва пастаянна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі кантралюючых органаў. Па фактах выяўленых парушэнняў заканадаўства аб працы толькі за 2 месяцы з пачатку года Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 16 службовых і 16 юрыдычных асоб, якія аштрафаваны на 30,6 мільёна рублёў. Для параўнання, за ўвесь мінулы год — 44 службовыя і 44 юрыдычныя асобы, з якіх спагнана 77,4 мільёна рублёў.

У апошні час, калі пачасціліся выпадкі непрытрымлівання тэрмінаў выплаты зарплаты, невыканання плацельшчыкамі абавязацельстваў па адлічэннях на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, да такіх фактаў адносіны сталі больш строгімі. Гэты накірунак работы арганізацый Брэстчыны і стаў тэмай калегіі абласнога Камітэта дзяржкантролю.

Спецыялістамі КДК вывучана сітуацыя з выплатай заработнай платы ў рэгіёне за дастаткова працяглы тэрмін. 34 арганізацыі Брэстчыны не выплацілі поўнасцю, альбо часткова, зарплату 6238 работнікам, якім завінаваціліся амаль 18 мільярдаў рублёў. Пры гэтым 31 з усіх даўжнікоў — арганізацыі аграпрамысловага комплексу. Па патрабаванню КДК прыняты меры. Асноўная частка запазычанасці па зарплаце ліквідавана, вінаватыя службовыя асобы пакараны. У выніку на 1 студзеня 2014 года, па дадзеных статыстыкі, у вобласці была толькі адна арганізацыя-даўжнік. 

Аднак праведзеныя ў студзені — лютым праверкі паказалі, што статыстычная справаздачнасць не заўсёды адлюстроўвае рэальны малюнак выплаты зарплат. Так, непрадастаўленне альбо прадастаўленне недакладных дадзеных аб пратэрмінаванай запазычанасці па зарплаце ў органы статыстыкі выяўлена на ўсіх 9 правераных сельгаспрадпрыемствах Кобрынскага раёна. Матэрыялы гэтых праверак накіраваны для прававой ацэнкі дзеянняў службовых асоб сельгаспрадпрыемстваў у праваахоўныя органы.

Выклікае заклапочанасць і сітуацыя з пералічэннем плацяжоў у Фонд сацабароны. За мінулы год пратэрмінаваная запазычанасць па пералічэннях у Фонд павялічылася ў 10 разоў, колькасць прадпрыемстваў, якія маюць запазычанасць па такіх плацяжах, вырасла з 39 да 144. Максімальныя сумы пратэрмінаванай запазычанасці прыпадаюць на прадпрыемствы Маскоўскага і Ленінскага раёнаў Брэста, а таксама Ляхавіцкага, Івацэвіцкага, Кобрынскага і Лунінецкага раёнаў.

Разгледзеўшы матэрыялы кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, калегія кдк Брэсцкай вобласці прапанавала мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прыняць дзейсныя меры па выключэнню выпадкаў несвоечасовай выплаты заработнай платы, па мінімізацыі запазычанасці ў Фонд сацабароны, змяншэнню стратных арганізацый і скарачэнню дапушчаных страт.

Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай

вобласці.

 

Самыя недысцыплінаваныя плацельшчыкі — арганізацыі АПК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471